Тэма: “МНОГААСПЕКТНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ”, 2 гадзіны
Мэта: садзейнічанне атрыманню студэнтамі першапачатковага, але дадаткова канкрэтнага прадстаўлення аб складзе бібліяграфічнай прадукцыі як выніку і сродку бібліяграфічнай дзейнасці, выпрацоўцы навыкаў матывіраваннай класіфікацыі бібліяграфічных дапаможнікаў, якія з’яўляюцца асноўнай формай існавання бібліяграфічнай інфармацыі.
Парадак выканання:
Кожны студэнт атрымоўвае ў кабінеце 312 падборку розных бібліяграфічных дапаможнікаў (не менш дзесяці), на аснове аналізу кожнага з іх:
- складае поўнае бібліяграфічнае апісанне дапаможніка ў цэлым, або яго часткі, якая з’яўляецца адной з формаў бібліяграфічнага дапаможніка;
- вызначае форму, тып і жанр дапаможніка і гэтыя звесткі паказвае пасля бібліяграфічнага апісання;
- па прыкладзенай ніжэй схеме фасетнай класіфікацыі вызначае відавую прынадлежнасць кожнага дапаможніка.
Напрыклад, у выніку аналізу аднаго з дапаможнікаў, запіс павінен выглядаць наступным чынам:
|
|
Бавин, С.П. Зарубежный детектив ХХ века (в русских переводах): попул. библиогр. энцикл.– Москва: Кн. палата, 1991.– 206 с.
Форма дапаможніка – бібліяграфічнае выданне, неперыядычнае.
Тып дапаможніка– бібліяграфічны паказальнік.
Жанр – бібліяграфічная энцыклапедыя.
Практычная работа пачынаецца ва аўдыторных ўмовах, а завяршаецца самастойна, здаецца на праверку выкладчыку ў азначаны тэрмін і з’яўляецца адной з умоў допуску да выніковага экзамену.
МНОГААСПЕКТНАЯ (ФАСЕТНАЯ) КЛАСІФІКАЦЫЯ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ
Фасета І. – Грамадскае прызначэнне бібліяграфічных дапаможнікаў.
У гэтым фасеце, ў сваю чаргу, існуюць тры адпаведных
блока бібліяграфічных дапаможнікаў, якія выдзяляюцца
па канкрэтным прыметам відавых адрозніванняў:
Фасета І. Грамадскае і функцыянальна-мэтавае прызначэнне | Віды дапаможнікаў |
А. Пашукова-камунікатыўнае (агульнае) прызначэнне | 1. Дзяржаўныя паказальнікі 2. Рэпертуарныя 3. Масавыя крыніцы бібліягр. інфармацыі |
Б. Канкрэтнае мэтавае і чытацкае прызначэне | 1. Навукова-дапаможныя паказальнікі 2. Прафесійна-вытворчыя паказальнікі 3. Рэкамендацыйныя 4. Вучэбна-дапаможныя |
В. Функцыянальна-мэтавае прызначэнне | 1. Бягучыя 2. Рэтраспектыўныя 3. Перспектыўныя |
Фасета ІІ. У залежнасці ад аб’ектаў бібліяграфавання | |
Аб’екты бібліяграфавання | Віды дапаможнікаў |
А. Змест аб’ектаў бібліяграфавання | 1. Універсальныя 2. Шматгаліновыя 3. Галіновыя 4. Тэматычныя 5. Праблемна-комплексныя 6. Персанальныя (асабовыя) 7. Краязнаўчыя (рэгіянальныя) 8. Краіназнаўчыя |
Б. Форма аб’ектаў бібліяграфавання а) унутраная | Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Творы адной унутранай формы (дысертацыі, афіцыйныя дакументы, карты, ноты, рэцэнзіі і г.д.) 2. Пэўную сукупнасць унутраных форм 3. Творы любых форм (не залежна ад унутранай формы) |
б) знешняя | Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. друкаваныя выданні пэўнай формы: 1.1. Неперыядычныя выданні 1.2. Перыядычныя выданні 1.3. Серыйныя выданні 2. Рукапісы 3. Гуказапісы 4. Дакументы розных формаў (незалежна ад знешніх формаў) |
в) мова | 1. Аднамоўныя 2. Шматмоўныя |
г) тэрыторыя (месца выдання) | 1. Мясцовага друку 2. Рэспубліканскія 3. Міжнародныя |
д) выдавецкая прыналежнасць | Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Прадукцыю аднаго выдавецтва 2. Шмат выдавецтваў і устаноў (незалежна ад выдавецкай прыналежнасці) |
е) аўтарская прыналежнасць | Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Аднаго аўтара 2. Пэўнай групы аўтараў 3. Незалежна ад аўтарскай прыналежнасці |
ж) сувязь з фондам аб’ектаў бібліяграфавання | 1. Звязаныя з пэўным фондам 2. Не звязаныя з пэўным фондам |
В. Мэтавае прызначэнне аб’ектаў бібліяграфавання | Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Навуковую літаратуру 2. Навукова-папулярную 3. Вытворчую 4. Вучэбную 5. Нарматыўную 6. Даведачную 7. Інфармацыйную 8. Дзіцячую і юнацкую |
Фасета ІІІ. У залежнасці ад метадаў бібліяграфавання | |
Метады бібліяграфавання | Віды дапаможнікаў |
А. Паўната адбору дакументаў | 1. Выбарачныя 2. Рэгістрацыйныя |
Б. Спосаб характарыстыкі дакументаў | 1. Сігнальныя 2. Анатаваныя 3. Рэферыраваныя |
В. Спосаб групоўкі матэрыяла ў дапаможніку | 1. Алфавітныя 1.1. Аўтараў 1.2. Геаграфічных назваў 1.3. Загалоўкаў 1.4. Імён 1.5. Калектываў 1.6. Пермутацыйныя 1.7. Прадметныя 1.8. Слоўныя 1.9. Тапаграфічныя 1.10. Моўныя 2. Храналагічныя 2.1. Дата напісання 2.2. Дата выдання і публікацыі 3. Сістэматычныя 3.1. Гісторыка-храналагічныя 3.2. Тэматычныя |
Метадычныя рэкамендацыі па напісанню кантрольнай работы па дысцыпліне “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя”
|
|
для студэнтаў 1-2 курса ФЗН