Раздзел IІ. АпавЯдальныЯ крынiцы

Тэма 1. Летапiсы i хронiкi. Летапiсы як гiстарычная крынiца. Агульная характарыстыка. Пратограф (спiс, звод, рэдакцы). Этапы летапiсання на Беларусi.

Пачатак летапiсання. "Аповесць мiнулых гадоў". Крынiцы i значэнне аповесцi для вывучэння гiсторыi Беларусi. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс. Методыка аналiзу летапiсных помнiкаў. А.Шахматаў.

Лацінамоўныя хронікі. Сагі як гістарычная крыніца. Нямецкiя i польскiя хронiкi XI - XV стст.

Агульнарускае летапісанне. Беларускае летапiсанне XV-XVI стст. Класiфiкацыя летапiсаў. Першы беларускi звод: гiсторыя стварэння, крынiцы i склад. Слуцкая i маскоўская рэдакцыi. Прычыны з'яўлення легендарнай часткi (аб паходжаннi вялiкiх князёў лiтоўскiх). Другi беларускi звод ("Хронiкi Лiтоўская i Жамойцкая"), яго рэдакцыi. Складанне III беларускага зводу ("Хронiкi Быхаўца"). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў.

"Хронiка" Мацея Стрыйкоўскага. Крынiцы i значэнне хронiкi для вывучэння гiсторыi Беларусi.

Асаблiвасцi летапiсання XVII-XVIII стст. на Беларусi. Баркалабаўскi летапiс. Гарадскiя летапiсы (хронiкi): Магiлеўская (Тр.Сурты i Трубнiцкiх), Вiцебская (Панцырнага i Аверкi).

Тэма 2. Мемуарная лiтаратура. Агульная характарыстыка мемуараў як гiстарычнай крынiцы. Вiды мемуарнай лiтаратуры. Этапы развiцця мемуарнай лiтаратуры. Гiсторыка-мемуарная лiтаратура XVI-XVII стст. "Дзеннiкi" Я.Збароўскага, Л.Дзялынскага, Ф.Еўлашэўскага i І.Будзiлы. "Дыярыушы" Самуiла i Багуслава Маскевiчаў i iнш. Асаблiвасцi i асноўныя вiды мемуараў XVIII ст.

Запiскi замежных дыпламатаў i падарожнiкаў XVI -XVIII ст.ст. як крынiца па гiсторыi Беларусi.

Мемуарная лiтаратура XIX ст. i асаблiвасцi яе вывучэння. Запiскi расiйскiх падарожнiкаў аб Беларусi.

Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў i вiдаў. Успамiны удзельнiкаў грамадзянскай вайны, калектывiзацыi i другой сусветнай вайны, дзеячоў беларускай эмiграцыi, савецкiх i партыйных кiраўнiкоў. Вусныя ўспамiны, прынцыпы iх збору, улiку i вывучэння.

Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы. Эпісталярныя крыніцы і эпісталярная форма стварэння крыніц іншых відаў (мастацкая літаратура, мемуарыстыка, публіцыстыка). Пісьмо і перапіска: суадносіны паняццяў. Афіцыйная перапіска. Пісьмы прыватнага характару. Паняцце эпісталярнага комплекса. Буйнейшыя эпісталярныя комплексы новага і навейшага часу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.

Тэма 4. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы. Вызначэнне паняцця «літаратурны твор». Асаблiвасцi вывучэння помнiкаў лiтаратуры як гiстарычных крынiц.

Асноўныя рысы лiтаратурных твораў XI - XIII ст.ст. "Слова аб палку Iгаравым". Пераводныя помнікі. Публiцыстычны i палемiчны жанры, яго станаўленне. "Павучэнне" Манамаха.

Жыційная літаратура. Мартырыі («страсці») Жыція Ефрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш. Літаратурная дзейнасць мітрапаліта Кіпрыяна. Вывучэнне жыційнай літаратуры. В.В.Ключэўскі.

Літаратурныя і публіцыстычныя творы XVI-XVIII стст. Паэтычныя творы XVI - пачатку XVII стст. Прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага. Царкоўна-палемічныя сачыненні канца XVI - першай паловы XVII стст. Літаратурныя і публіцыстычныя творы другой паловы XVII-XVIII стст.

Асаблівасці вывучэння літаратурных твораў новага і навейшага часу. Адлюстраванне рэчаіснасці, светапогляду, індывідуальнасці ў мастацкіх творах розных эстэтычных накірункаў. Публікацыі мастацкай літаратуры. Журнальныя публікацыі мастацкіх твораў. Самвыдат. Улік формы публікацыі пры крыніцазнаўчым вывучэнні.

Публіцыстычныя творы новага і навейшага часу. Заклікі, лістоўкі, пракламацыі. Плакатныя формы і іх вывучэнне. Суадносіны мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Тэма 5. Перыядычны друк. Магчымасці выкарыстання перыядычнага друку як гістарычнай крыніцы. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц. Праблемы сістэматызацыі і класіфікацыі перыядычных выданняў.

Этапы развіцця перыядычнага друку. Першыя перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйны друк. «Губернскія» і «Епархіяльныя» «ведамасці». «Заходнерусізм» і «Веснік» Гаворскага. Першыя неафіцыйныя выданні. «Мінскі лісток». Спецыялізацыя і палітызацыя перыядычнага руху. Легальны і нелегальны друк. Нацыянальныя выданні. «Наша Доля», «Наша Ніва».

Перыядычны друк і цэнзура. Цэнзурныя статуты і ўстановы, іх развіцце на працягу XIX - пачатку XX стст.

Перыядычныя выданні навейшага часу. Партыйна-дзяржаўны кантроль над перыядычным друкам у Савецкі час. Цэнзура ў Польшчы (1929-1939). Падцэнзурныя выданні і іх спецыфіка. Партыйны, савецкі, прафсаюзны друк. Раённыя выданні, іх роля ў прапагандзе афіцыйнай палітыкі.

Нелегальны друк у навейшы час. Апазіцыйныя выданні ў Заходняй Беларусі і на савецкай тэрыторыі. Самвыдат 60-90-х гг., характэрныя рысы газетна-журнальных выданняў самвыдату.

Калабарацыйны друк. Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі.

Асаблівасці вывучэння перыядычнага друку 1990-х гг. «Незалежныя» выданні.

Рэклама, яе спецыфіка як формы перыёдыкі. Гісторыя рэкламы. Рэклама старонак беларускіх выданняў 1920-х гг. Рэклама ў Заходняй Беларусі. Рэклама 1990-х гг.

Праблемы крыніцазнаўчага вывучэння перыядычнага друку. Устанаўленне першапачатковага тэксту артыкулаў, цэнзурныя купюры. Праблемы паходжання і атрыбуцыі артыкула.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: