Полацкi летапiс

Летапiсы XII – XIII ст., што складалiся на Беларусi, не захавалiся. З большай ці меншай ступенню дакладнасцi можна гаварыць толькi пра летапiсанне ў Полацку. Полацкi летапiс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў i трымаў у руках вядомы расiйскi гiсторык В. М. Тацiшчаў (1686 – 1750). У сваёй «Гiсторыi...» ён не раз цытаваў летапiс, у якiм «многа аб полацкiх, вiцебскiх i iншых князях напiсана». Таму гэтыя матэрыялы «Гiсторыi…» з’яўляюцца для нас каштоўнай крынiцай.

Пэўныя падставы меркаваць пра iснаванне летапiсання XII ст. у Полацку даюць i асобныя месцы ў Iпацьеўскiм летапiсе. На гэта яшчэ ў 1868 г. звярнуў увагу крынiцазнаўца К. Бястужаў-Румiн. Пасля С. М. Салаўёў, Л. А. Аляксееў, В. Т. Пашута, В. А. Чамярыцкi таксама схiлiлiся да думкi пра захаванне ў складзе Iпацьеўскага летапiсу частак летапiсу Полацкага.

На думку беларускага даследчыка В. А. Чамярыцкага, летапiс мог пачынацца падзеямi ўкняжання Васiлькi Святаславiча ў Полацку ў 1132 г., а першыя запiсы былi зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасiнняй Полацкай, сястрой князя Васiлькi.

У той час як у цэнтры ўвагi полацкага летапiсца XII ст. была барацьба за велiкакняжацкi пасад i мiжусобiцы, у Новагародскiм летапiсе апавядалася аб першых старонках гiсторыi новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Аднак з думкай, што аповесць пра Мiндоўга i Войшалка, якая знаходзiцца ў складзе Галiцка-Валынскага зводу, – гэта ўрыўкi з асобнага летапiсу, якi складаўся ў сярэдзiне XIII ст. у Лаўрышаўскiм манастыры, згодны далёка не ўсе даследчыкi як беларускай, так i ўвогуле ўсходнеславянскай гiсторыi.

1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: