Тэма 3. Матэрыялы справаводства

Агульныя прынцыпы вывучэння матэрыялаў справаводства, iх класiфiкацыя.

1. Справаводства дзяржаўных устаноў i арганiзацый. Узнiкненне матэрыялаў справаводства i iх агульная характарыстыка.

Арганiзацыя дзяржаўнага справаводства ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Стварэнне i дзейнасць канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага. Архiў канцылярыi («Лiтоўская Метрыка»), першапачатковы i сучасны склад кнiг. Вiды дакументавання. Лiсты, прывiлеi, пацвярджэннi, прызнаннi, справы i iнш. Рэестр 1623 г. Стан распрацоўкi матэрыялаў Метрыкi.

Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст., іх вiды i асаблiвасцi крынiцазнаўчага вывучэння.

Мытныя кнiгi як крынiцы для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi Беларусi XV – XVIII ст.

Матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.) як крынiца па гiсторыi Беларусi. Друкарскія фармуляры. З’яўленне машынапісу. Павелiчэнне аб'ёму дзяржаўнага справаводства, класiфiкацыя яго матэрыялаў (пратаколы, справаздачы, iнструкцыi, перапiска). Матэрыялы «Камiтэта па справах Заходнiх губерняў». Справаздачы губернатараў. Гiсторыя iх фармуляра.

Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, iх асаблiвасцi, класiфiкацыя i методыка крынiцазнаўчага вывучэння.

2. Судова-следчыя дакументы. Класiфiкацыя дакументаў i асаблiвасцi iх вывучэння.

Матэрыялы судовых устаноў Вялiкага княства Лiтоўскага (актавыя кнiгi). «Акты Галоўнага лiтоўскага трыбунала».

Матэрыялы судова-следчых устаноў Расiйскай iмперыi, асаблiвасцi iх фармiравання i вывучэння. Матэрыялы III Аддзялення. Структура ваенных судоў Расiйскай iмперыi (Галоўны, акруговыя, ваенна-палявыя). Каштоўнасць судовых матэрыялаў для вывучэння паўстання 1863 г. на Беларусi.

Дакументацыя судовых устаноў навейшага часу. Матэрыялы палiтычных працэсаў i рэпрэсiй на Беларусi 1920 – 1950-х гг.

3. Дакументы палiтычных партый i грамадскiх арганiзацый. Асаблiвасцi iх матэрыялаў як сiстэмы дакументавання i справаводства. Праграмы i статуты, пратаколы i рэзалюцыi, перапiска. Матэрыялы народнiцкiх арганiзацый, беларускiх нацыянальных гурткоў i партый
XIX – пачатку XX ст.

Методыка крынiцазнаўчага вывучэння дакументальных матэрыялаў Камунiстычнай партыi Беларусi. Дакументы аб дзейнасцi партый i грамадска-палiтычных арганiзацый на Беларусi перыяду другой сусветнай вайны.

Дакументы аб дзейнасцi палiтычных партый i грамадскiх арганiзацый у Рэспублiцы Беларусь.

4. Справаводства прыватных гаспадарак i прадпрыемстваў, яго агульная характарыстыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: