Традыцыйнае беларускае жыллё

Інтэр’ер традыцыйнага жылля – гэта ўнутраная прастора, функцыянальна і эстэтычна арганізаваная. Ен уключае канструкцыю і аб’емныя формы ўнутранга памяшкання, яго структуру, узаемныя прапорцыі, мэбліроўку, асвятленне, убранства, мэтазгодную расстаноўку розных прадметаў, што служаць свайго роду сямейным антыкварыятам. Разнастайныя рэчы хатняга ўжытку, начынне, падсобны інвентар, мэбня, тканіны, харчовыя прыпасы займалі ў сістэме інтэр’ера свае звыклае, уласцівае ім месца, размяшчаліся ў пэўнай паслядоўнасці і парадку, утвараючы пэўную функцыянальную і кампазіцыйную ўзаемасувязь.

Да 60 – 70-ых г. ХІХ ст. вясковыя хаты - курнымі. Яны мелі глінабітныя курныя печы без коміна; печ размяшчалася справа, радзей злева каля ўвахода. Калі яе палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік (вяршок, дымнік, душнік) – адтуліну ў столі ці верхніх вянцах зруба за печкай. Пасля палення верхнік закрываўся накрыўкай ці мяшком з сенам.

Хата мела высокі парог і нізкія дзверы), што спрыяла захаванню цяпла ў зімовы час. Дзверы рабіліся з тоўстых колатых дошак і паварочваліся ў драўляных гнездах – на бегунах. Тры невялікія валакавыя акенцы зачыняліся (“завалакваліся”) на ноч драўлянай засаўкай. Падлога ўяўляла сабой глінабітны ці земляны ток, на які летам у святочныя дні слалі аер. У вуглу каля печы знаходзіўся качарэжнік (камешнік) – месца, дзе стаялі вілкі для каршкоў (ухваты), драўляная качарка (кавеня), чапяла, памяло, мяцелка і інш. над вусцем печы, пад столлю, замацоўвалася жэрдка (перасоўка), на якой сушылі адзенне, тканіну.

Супраць печы каля ўвахода размяшчаўся гаспадарчы кут (“бабін кут”), дзе каля дзвярэй стаяла кадушка для вады з конаўкай, далей на лаве – драўляныя ведры, даенка, карцы, апалушкі, сальніца, бельчык і інш. Над лавай на сцяне вісела кухоная паліца з посудам, побач – лыжачнік (драўляная планка з гнездамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку вісела паўсядзенная верхняя вопратка (світка, бурнос, кажух, курта).

Каля вугла печы, звернутага ўнутр памяшкання, знаходзіўся каневы стоўб (конь), што служыў апорай для спальнага памоста і меў пэўнае сімволіка-абрадавае значэнне. Частку памяшкання ад тарцовай (кутняй) сцяны займаў спальны памост – пол, тут ляжалі матрац (сяннік), пуховыя падушкі, посцілкі; часам памост падзяляўся на дзве часткі ўзорным тканым дываном, ці полагам. Вышэй, на ўзроўні лежака печы, быў уладкаваны больш вузкі пол, або палаці. Пад столлю ўздоўж сцен мацавалі па дзве паралельныя жэрдкі – грады, на якіх сушылі лучыну, складвалі прылады ткацтва, кудзелі льну, маткі нітак, лыка для лапцей, аўчыны і інш.

Ніжэй вокнаў уздоўж сцен (амаль па ўсей даўжыні іх) уладкоўвалі шырокія лавы, якія сходзіліся на покуці. У час наваселля лавы ўрачыста пераносіліся са старой хаты ў новую.

Покуць (красны кут) –шаноўнае месца, асвечанае ўстойлівай традыцыяй духоўнага жыцця. Яна выконвала важную ролю ў паўсядзенных звычаях і абрадах. развешвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі (набожнікамі), пучкі асвечаных у царкве жытневых каласоў і траў.

На покуці - засланы абрусам стол, хлеб, прыкрыты ручніком ці абрусам. За абедам у будні дзень абрус здымалі, і ўся сям’я садзілася за стол, займаючы месца ў пэўнай паслядоўнасці: на покуці – гаспадар дома, за ім – па старшынстве іншыя члены сям’і. Сярод мэблі, апрача лаў, палічак, кутняга стала, шырока ўжываліся ўслоны, зэдлікі, архаічныя табурэты (у форме куба), дзцячыя стойкі, хадуны, уласцівыя той ці іншай мясцовасці формы калысак.

У зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. Тут у кароткія дні і па вечарах пры святле лучніка ці каганца рабілі ложкі і посуд, плялі лапці і розныя емістасці, майстравалі прылады, пралі, ткалі, шылі адзенне, вышывалі, вязалі.

Курная хата ў больш раннім варыянце хар-ся слабай функцыянальнай размежаванасцю ўнутранай прасторы, дамініраваннем стацыянарных прадметаў, якія выконвалі функцыі мэблі, - нары для адпачынку, лавы, паліцы, нерухома замацаваны ў вуглу стол, зарытая насупраць печы калода, дзе шчапалі лучыну і інш. Такая хата мела высокую скляпеністую (гарбатую) столь і архаічную глінабітную ці каменную печ або нават адкрыты ачаг – вогнішча, над якім шырокім вусцем звешвалася труба (дымнік, каптур, кузуб).

У доўгія зімовыя вечары сялянскія хаты асвятляліся лучынай, якую замацоўвалі ў спец. прыстасаванні – лучніку. Лучнікі (лучыннік, стаячок, светач, дзед, паніч) адрозніваліся паміж сабой знешняй формай і канструкцыйнымі асаблівасцямі. Яны падзяляліся на пераносныя (рухомыя) і стацыянарныя.

Пасля адмены прыгоннага права адбываліся яканыя змены ў народным побыце і культуры, што не магло не адбіцца і на арганізацыі сял. жылля. Курныя печы замяняліся на “ чыстыя”, ці “белыя”, з дымаходам, мелі збоку, на краю прыпечка, камінак, што замяняў сабой светач: тут па вечарах палілі асмол ці лучыну. У к. ХІХ ст. у сял. з’яўляліся цагляныя печы.

Павялічыліся памеры вокнаў, што мелі зашкленыя шыбы. Падлога масцілася цесам ці дошкамі, часам рабілі падлогу на адной палавіне хаты – ад покуці да печы, а прастора каля ўвахода (“бабін кут”) мела глінабітны ток. Гарбатая столь саступіла месца сучаснай.

мянялася і мэбліроўк сялянскіх хат. Замест спальных нар (пола і палацяў) ці паралельна з імі сталі выкарыстоўваць драўляныя ложкі. - канапы, крэслы, больш сучасныя сталы, табурэты, услоны, якія паступовы выцяснялі нерухомыя лавы, сталы, услончыкі на плоскай аснове (больш зручныя для земляной падлогі).

Мэбліроўка і размяшчэнне разнстайных бытавых рэчаў у хаце ў многім залежалі ад памераў і структуры жылля і яг сувязі з падсобнымі памяшканнямі – сенцамі, клеццю, варыўней. У трохкамерным жыллі тыпу хата + хата + сенцы, хата + кухня + сенцы печ і гаспадарчы кут (разам з кухонным посудам і адпаведным інвентаром) адчлянялі ад параднага памяшкання (святліцы), дзе заставаліся традыцыйная покуць, шафа, куфар з чыстым адзеннем і бялізнай, стаялі ложкі, крэслы, услоны.

Звычаі і абрады Як азначалася, амаль усе пабудовы ў беларускай весцы рабіліся з дрэва. Драўлянае дойлідства беларусаў мае глыбокія і трывалыя традыцыі, якія фарміраваліся ва ўласцівым Беларусі экалагічным і гісторыка-культурным асяроддзі.

Драўлянае дойлідства было адным з самых распаўсюджаных і прыярытэтных раместваў у Беларусі са старажытных часоў. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. на палескіх кірмашах можна было купіць усе “запчасткі” і сабраць з іх цэлую хату. Тут прадаваліся ў розніцу брусы, кроквы для стрэх, вушакі для асады дзвярэй і вокнаў, дошкі, дахавыя матэрыялы (гонта, дранка), дзверы, аконныя рабы і інш. мноства будаўнічых матэрыялаў па Дняпры, Прыпяці, Немане, Заходняй Дзвіне вывозілася за межы Беларусі.

Асноўная парода, што часцей за ўсе ўжывалася ў будаўніцтве, - хвоя, ці сасна. З іншых парод істотнае значэнне мелі елка і дуб. З дубу рабілі аснову фундамента (штандары, палі), ніжні вянок зруба (падруба), прамежкавыя шулы сцен, апорныя слупы-сохі ў гумнах, павецях, паграбах, а таксама асобныя элементы жылля – парог, вушакі, падаконнікі і інш. Трываласць і даўгавечнасць дубовай драўніны павышалі попыт на будаўнічы матэрыял з яе, разам з тым цвердасць і масіўнасць патрабавалі больш намаганняў пры яе апрацоўцы. Жылле, цалкам пабудаванае з дубу, сустракалася ва Усходнім Палессі.

Цяслярскае (дойлідскае) рамяство спалучала ў сабе мноства тэхнічных прыемаў – счэсванне, струганне, расколванне, распілоўку, выдзеўбванне, свідраванне, вымярэнне, дакладнае валоданне якімі і іх вар’іраванне ў канкрэтнай рабоце вызначалі не толькі індывідуальнае майстэрства, але і агульны ўзровень, мясцовы стыль і нават школу народнага дойлідства.

Асноўныя інструменты, якія прымяняліся пры гэтым, - розныя віды сякер, што былі прыстасаваны для тых ці іншых работ, у прыватнасці сякера цяслярская (звычайная), калун (служыў для расколу кароткіх бярвен на плахі), шклюд (меў шырокае лязо, заточанае з аднаго боку, і служыў для счэсвання бярвенняў.

На тэрыторыі Беларусі здаўна былі вядомы дзве асноўныя будаўнічыя канструкцыі – слупавая і зрубная, якія мелі шэраг тыпалагічных варыянтаў і пераходных форм і часта спалучаліся ў адной і той жа пабудове. У больш архаічным варыянце сцены слупавых пабудоў уяўлялі сабой каркас з жэрдак, які заплятаўся гнуткімі галінамі івы, уцяпляўся саломай, трыснягом, чаротам. Часам плецены каркас абмазвалі глінай. Звычайна такая канструкцыя ўжывалася ў будаўніцтве гаспадарчых і падсобных памяшканняў: павеці, адрыны, хлява, сенцаў.

Зрубная канструкцыя ўяўляе сабой зруб з круглых ці брусковых бярвенняў, злучаных паміж сабой у просты (з астаткам) або гладкі (чысты) вугал. Гэтая канструкцыя асабліва шырока ўжывалася ў жыллі, клецях, свірнах, а таксама ў культавых пабудовах.

Пераходным варыянтам ад каркасна-слупавай да зрубнай тэхнікі драўлянага дойлідства з’яўлялася зрубна-слупавая канструкцыя, якую яшчэ называюць закладной, ці “ў закідку”. Слупы ў выглядзе памежкавых шулаў былі неабходным элементам доўгіх сцен зруба. Амаль на ўсей тэрыторыі Беларусі шульную канструкцыю выкарыстоўвалі ў будаўніцтве гумен, хлявоў, сенцаў. Яна шырока бытавала ў сярэдняй паласе Расіі і на Украіне.

Зруб хаты ніжнім, больш тоўстым, звычайна дубовым, вянцом (падруба) ставілі на падрыхтаваную пляцоўку. Часта пад яго падкладвалі папярочныя дубовыя бярвены – лігары або закопвалі па вуглах дубовыя калоды – штандары. Аснову зруба ў большасці абкопвалі па перыметры зямлей, утвараючы прызбу.

У спосабах завяршэння жылля можна вылучыць некалькі канструкцыйных рашэнняў, цесна звязаных з апорнай асновай і формай страхі. На тэрыторыі Беларусі вядомы дзве старажытныя канструкцыі стрэх – зрубная і каркасная, якія былі распаўсюджаны на вялікай тэрыторыі славянскага рассялення. Зрубная канструкцыя страхі, у сваю чаргу, падзяляецца на два раней упамянутыя варыянты – двухсхільную закотавую (на сволаках, на лемягах, на гадунах) і пірамідальную, ці стажковую (“чубам”, “гаршком”). Больш распаўсюджанай была закотавая страха, уласцівая як жылым, так і гаспадарчым пабудовам. Яна мела зрубны шчыт (закот, франтон), што складаўся з паступова ўкарочаных кверху бернаў, на якія клаліся падоўжныя бярвенні-сволакі, утвараючы апорную аснову страхі.

Даволі распаўсюджанымі ў беларускім народным дойлідстве былі і каркасныя дахавыя канструкцыі. Сярод іх вылучаюць тры асноўныя варыянты: сошную, паўсошную (дзядковую) і кроквенную. Сошная, або слупавая, канструкцыя з’яўлялася найбольш старажытнай і даўжэй за ўсе захоўвалася ў гаспадарчых пабудовах тыпу гумнаў і адрын.

Будаўніцтва жылля ў народнай традыцыі было абстаўлена разнастайнымі звычаямі, абрадамі, абярэгамі, якія адзначалі яго важныя ідэйна значымыя этапы: выбар месца для жылля, нарыхтоўку і першасную апрацоўку драўніны, закладку фундамента, узвядзенне страхі, улазіны, або былі звязаны з выбарам будаўнічых матэрыялаў, рэгламентацыяй колькасці вокнаў, іх арыентацыяй, размяшчэннем печы, покуці і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: