Астравіцкі

Павел Каспаравіч

Грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Паходзіў з шляхты Ашмянскага пав. Звестак пра да­ ты нараджэння i смерці не захавалася. У 1563 уваходзіў у склад дэлегацыі Віленскага сойма на Варшаўскі сойм для перагавораў аб уніі Вялікага княства Літоўскага i Kapaлеўства Польскага. У 1566 вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст прызначыў яго мар-
шалкам Ашмянскага пав., потым суддзёй віленскім. Пазней служыў у ваяводы віленскага М.Радзівіла, перакананага прыхільніка кальвінізму, актыўнага дзеяча Рэфармаідыі. Гэта дае падставу меркаваць, что A. падзяляў погляды рэфарматараў i быў прыхільнікам кальвінізму. Добра знаёмы з судовай практыкай i яе патрэбамі, ён бачыў недасканаласць тагачаснага заканадаўства, устарэлыя элементы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529, ix неадпаведнасць узроўню развіцця грамадскіх адносін. Таму
ахвотна прыняў прапанову ўдзельнічаць у дапрацоўцы Статута, які быў выдадзены ў 1566. Паводле рашэнняў Віленскага сойме 1551 праект Статута выпрацоўваўся камісіяй з 5 членаў каталіцкага i 5 членаў праваслаўнага веравызнання. Сойм зацвердзіў А. членам Статутнай камісіі каталіцкага ве­
равызнання. Як дасведчаны судовы практык i актыўны ўдзельнік шляхецкага руху сярэдзіны 16 ст. праводзіў ідэі суверэннасці Вялікага княства Літоўскага, умацавання яго дзяржаўнасці i рэфармавання грамадства ў інтарэсах шляхты. Г.В.Дзербіна.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: