Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі
Артыкул 1. У Рэспубліцы Беларусь уводзяцца адзіныя Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія ўстанаўліваюць аднастайнасць пісьмовай беларускай мовы і з’яўляюцца абавязковымі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 2. Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (прыкладаюцца).
Артыкул 3. Дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні, арганізацыі, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь пры выкарыстанні беларускай мовы ў афіцыйных зносінах павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі артыкулам 2 дадзенага Закона.
Артыкул 4. Дадзены Закон уступае ў сілу з 1 верасня 2009 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 5 дадзенага Закона, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
Артыкул 5. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 верасня 2009 года:
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Законам;
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі гэтага Закона.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
ЗАЦВЕРДЖАНА
Закон Рэспублікі Беларусь
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі
ЗМЕСТ
РАЗДЗЕЛ І. АРФАГРАФІЯ
ГЛАВА 1. ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ
§ 1. Галосныя літары
§ 2. Літары о, ё
§ 3. Літары э, е
§ 4. Перадача акання на пісьме
§ 5. Правапіс літар о, а, э ў складаных словах
§ 6. Перадача якання на пісьме
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а
ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
§ 9. Зычныя літары
§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных
§ 11. Зычныя д, т і дз, ц
§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных
§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
§ 14. Нескладовае ў
§ 15. Нескладовае й
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
§ 17. Змякчальны мяккі знак
§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР
§ 19. Правапіс абрэвіятур
ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ
§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі
§ 21. Прыстаўкі
§ 22. Суфіксы
ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады і арганізацый
§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах
§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, помнікаў, рэліквій, узнагарод, прэмій, ордэнаў, грамат, прызоў
§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох
§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем