А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара Э:
1) р_валюцыя; 4) інт_рвенцыя;
2) р_ка; 5) д_пламат.
3) д_рэктар;
А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара А:
1) в_пратка; 4) выс_кагорны;
2) дробн_целы; 5) м_лочны.
3) д_брасумленны;
А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара Я:
1) пал_водства; 4) л_снік;
2) г_рой; 5) л_генда.
3) дроб_зь;
А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца І:
1) дэз_нфекцыя; 4) с_граць;
2) ува_шоў; 5) звыш_нтэлігентны.
3) пра_сці;
А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:
1) _углякоп; 4) _ржавы;
2) _узор; 5) _мхі.
3) _адпускнік;
А6. Адзначце слова(-ы) з другім націскным складам:
1) ванна; 4) клоун;
2) брызент; 5) вінегрэт.
3) дэсерт;
А7. Адзначце выпадак(-і), калі пры ўтварэнні пэўнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:
1) дасягненні ў (навука); 4) зляцець з (лаўка);
2) размясціцца на (ганак); 5) кветкі з (луг).
3) радавацца (адзнака);
А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца Ў:
1) бацька _ладзіслаў; 4) а_тар;
2) ня_важлівы; 5) нарадзіўся _ горадзе.
3) шлагба_м;
А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:
|
|
1) раз_браенне; 4) со_нца;
2) латы_скі; 5) поз_на.
3) перапіс_чык;
А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца –н-:
1) старан_ы; 4) прачытан_ы;
2) лімон_ы; 5) пабелен_ы.
3) асен_і;
А11. Адзначце слова(-ы), утворанае(-ыя) суфіксальным спосабам:
1) запечак; 4) агеньчык;
2) ціш; 5) подбег.
3) садок;
А12. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:
1) (У, у)сход сонца; 4) (Д, д)зень рыбака;
2) зорка (В, в)енера; 5) (М, м)іцевы адзнакі.
3) (П, п)іншчына;
А13. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў прамым значэнні:
1) мяккая подушка; 4) лавіна падзей;
2) мяккі характар; 5) вузел праблем.
3) снежная лавіна;
А14. Адзначце радкі, у якіх усе словы з’яўляюцца сінанімічнымі:
1) карысны, патрэбны; 4) зарастаць, гадавацца;
2) выпадак, здарэнне; 5) лёс, частка.
3) падарожнічаць, вандраваць;
А15. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты правільна:
1) выкладаць пакупкі; 4) адпрасаваная кашуля;
2) слоўнікавы партрэт; 5) працавітыя людзі.
3) засвоіць правіла;
А16. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 3-яй асобы множнага ліку цяперашняга часу ўжываецца(-юцца) з канчаткам –УЦЬ (-ЮЦЬ):
1) свяціць; 4) ненавідзець;
2) душыць; 5) рабіць.
3) паліваць;
А17. Адзначце слова(-ы), ад якога(-іх) не ўтвараецца(-юцца) формы ступеняў параўнання:
1) гліняны; 4) позні;
2) залаты; 5) ласкавы.
3) малочны;
А18. Адзначце лічэбнік(-і), у якім(-іх) пішацца літара Ь:
1) дваццац_цю; 4) трохсотміл_ённы;
2) восем_; 5) дз_вюма студэнткамі.
3) дзевяц_сот;
А19. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) ужываецца займеннік СЯБЕ:
1. Седзячы ў крэсле, Ганна трымала тэлефон пры ___.
2. Ён канчаткова страціў веру ў ___.
|
|
3. Ніхто не хацеў запрашаць хлопцаў да ___.
4. Здавалася, Мікола ніколі не звяртаў на ___ ўвагі.
5. Дровы Змітрок назапасіў ___ яшчэ летам.
А20. Адзначце словазлучэнне(-і) з няправільным ужываннем дзеепрыметніка:
1) прыехаўшы сваяк; 4) складзеныя кнігі;
2) загарэлыя твары; 5) стаміўшыяся браты.
3) намоклая вопратка;
А21. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішуцца разам:
1) паў_Мінска; 4) польска_літоўскі;
2) фота_мантаж; 5) анты_ваенны.
3) сумка_аптэчка;
А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) НЕ (НЯ) пішацца разам:
1. Не(ня)_ласкавае цяля выклікала здзіўленне.
2. Вы не(ня)_стаміліся ад хуткай хады?
3. Мы памыліліся, бо гэта былі не(ня)_хлопцы.
4. Не(ня)_прыгатаваныя ўрокі вельмі нервавалі малога.
5. Не(ня)_разумеючы нічога, дзядзька зноў пачаў задаваць пытанні.
А23. Адзначце лічбы, на месцы якіх пішацца НЕ:
Ужо н_1 адкуль і н_2 ад каго н_3 чакала яна дапамогі.
А24. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:
1) сустрэліся ў_зімку; 4) дамаўляцца на_бягу;
2) працаваць што_дзень; 5) рабіць па_старому.
3) пабеглі на_верх;
А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:
1. Дрэнныя справы _ ў мяне.
2. Жыта _ як сцяна.
3. Сымон Будны _ вядомы беларускі асветнік і педагог.
4. Дачку мы _ зразумела, узялі з сабой.
А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:
1. Тут розныя птушкі _ і звяры, і іншая жыўнасць.
2. Вялікі _ цагляны мур аддзяляў нас ад Цімафея.
3. Снег _ і лёгкі мароз радавалі дзятву.
4. Усю ноч мы спявалі _ і весяліліся.
А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі:
1. Паслухайце людзі добрыя маёй парады.
2. Дзяўчаты мяркую не вельмі спяшаюцца на наша свята.
3. Для мяне ўсё на свеце магчыма.
4. Сабраліся за сталом амаль усе.
А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:
1. Дні пачаліся доўгія, спякотныя.
2. Раззлаваны ён ледзьве стрымліваў сябе.
3. Сонца рыжае і злоснае здзекавалася з адпачываючых.
4. Міканор узрадаваны навіной выскачыў з хаты.
А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:
1. Усё гэта я сказаў жартуючы.
2. Пераначаваўшы ў полі Яўхім адчуваў сябе крыху разбітым.
3. Жанчыны нізка ўгнуўшы галовы хуценька палезлі ў буду.
4. І тчэ забыўшыся рука.
А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:
1. Праўда чыстая як дзіцячыя вочы.
2. Глянь як зорка ў небе паляцела.
3. На дрэвах як шапкі тыя сумёты снежныя ляжаць.
4. Усе ведалі яго як лепшага рабочага.
А31. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:
1. Празвініць у сенях муха _ альбо хрусне дзесьці галінка.
2. Прайшоў моцны дождж _ і зноў стала цёпла.
3. Ці вецер моцны дзьме _ ці снег паволі цярушыць.
4. За ноч ажылі рознакаляровыя кветкі _ і разгалістыя яблынькі.
А32. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:
1. Не такі гэта чалавек _ каб нас падмануць.
2. Грошай заставалася _ як кот наплакаў.
3. Настаўнік ведаў _ дзе схаваліся малыя.
4. Нам паведамілі, дзе будзе перасадка _ і хто яе ажыццявіць.
А33. Вызначце, якая з пералічаных ніжэй памылак дапушчана ў сказе.
Тры вясёлых, жвавых хлопцы прыцягвалі да сябе ўвагу ўсіх.
1 – граматычная; 3 – пунктуацыйная;
2 – арфаграфічная; 4 – моўная.
А34. Адзначце сказ(-ы) з граматычнымі памылкамі:
1. Мы падарылі матулі прыгожы ліловы шаль.
2. Марылька нават не паспела зняць густы накіп на супе.
3. Раптам пачка з соллю выпала з рук і ўпала на падлогу.
4. Футбольнае поле спадабалася і гасцям, і гаспадарам.
А35.Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:
1. За сябра я вельмі спалохаўся _ на працу ён пайшоў з тэмпературай.
2. Галя часта ўспамінала гэта ўсё _ раку, лясок, Міколу.
3. Перахапіла горла _ такія родныя гукі пачуліся ўдалечыні.
4. Крыкнуць хацелася _ але слоў не было.
|
|
А36. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу:
Дзіўны гук уразіў мой слых недзе далёка як мне здалося спяваў паляўнічы рог.
1. 3 коскі;
2. 2 працяжнікі, 1 коска;
3. 1 двукроп’е, 2 коскі;
4. 1 двукроп'е, 1 коска, 1 працяжнік.
А37. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе:
Я зусім не згодны з такой прапановай (С, с)пакойна адказаў Дзіма і сеў на лаву.
1. «П», – а.
2. «П?» – а.
3. «П!» – а.
4. «П» – а.
А38. Адзначце слова(-ы), лексічнае значэнне якога(-іх) вызначана няправільна:
1. Пудзіла – частка вуды, гнуткая палка, да якой прыматваецца леска;
2. Пуд – руская мера вагі;
3. Расольнік – мясны або рыбны суп, звараны з салёнымі агуркамі;
4. Сауна – фінская лазня з гарачым сухім паветрам.
А39. Адзначце сказ(-ы) з моўнымі памылкамі:
1. У суседнім пакоі нехта гуляў на гармоніку.
2. Доўгія лютаўскія ночы наганялі нейкі сум.
3. З кожным днём чаканне станавілася ўсё больш нясцерпным.
4. Правілы гульні ведаў практычна кожны.