Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), вымаўленне якога(-іх) не супадае з напісаннем:

1) ільсніцца; 4) крышыць;

2) без памылак; 5) выпхнуць.

3) не ведаў;

А2. Адзначце радок(-і), дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) адз і наццаць, дакум е нт; 4) в ы падак, інд у стрыя;

2) заўжд ы, н а званы; 5) кам е нны, пры я зны.

3) сів ы, бульб я ны;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

1) др__вотня; 4) ж__рдзіна;

2) ш__равокі; 5) Ш__ўчэнка.

3) вет__ран;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

1) сыр__ватка; 4) тарнад__;

2) п__літэхнікум; 5) п__ўнаметражны.

3) м__тацыкл;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца у:

1) рака __са; 4) бакала__р;

2) персідскія __зоры; 5) натары__с.

3) каманда “Гродна” __значальвае табліцу розыгрышу;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф:

1) парц__ера; 4) салаў__іны;

2) Пракоф__еў; 5) В__етнам.

3) суб__ект;

А7. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

1) пляцоўка – на пляцоўцы; 4) верх – на самым версе;

2) вязаць – вяжу; 5) сад – у садзе.

3) печка – у печке;

А8. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1) (М, м)ядзельшчына; 4) (Б, б)елавежская пушча;

2) (К, к)упалавы паэмы; 5) (К, к)упалаўская прэмія.

3) (К, к)обрынскія мясціны;

А9. Адзначце выпадкі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) жалезная воля; 4) малюнкі мінулага;

2) зялёная сенажаць; 5) востры зрок.

3) лунае песня;

А10. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) ёсць сінонімы:

1) Хлеб пахне кменам, кляновым лістом.

2) Бацька толькі праз хвіліну астыў, супакоіўся, пачаў разважаць.

3) Каля плота ў траве нешта ззяе, блішчыць, а часам нават зіхаціць.

4) У пажоўклай лістоце і траве часам трапляліся ладныя баравічкі.

5) Дзядуля паслухае і параіць, часам і дапаможа.

А11. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) праз злучок:

1) абсалютна __ круглы; 4) хата __ чытальня;

2) залаціста __ жоўты; 5) сацыял __ дэмакрат.

3) перакаці __ поле;

А12. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам(-і) –ы (-і):

1) на мяж__; 4) каля рэчк__;

2) у вядр__; 5) па шчац__.

3) сказаць Вас__;

А13. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) дапушчана(-ы) памылка(-і) у дапасаванні да роду назоўнікаў:

1) дробная россып; 4) левы кішэнь;

2) старанная падпявала Маша; 5) пакорлівая ягня.

3) выступіла дацэнт Цімафеева;

А14. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ўжываецца(-юцца) з канчаткам – яце ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу:

1) несці; 4) бегчы;

2) ліць; 5) даваць.

3) прыводзіць;

А15. Адзначце лічэбнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1) дзвюхмільённы горад; 4) тры пятых часткі;

2) васьмідзесятыя гады; 5) чатырмя гадзінамі.

3) шасцюдзесяццю сямю баламі;

А16. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сабе:

1) Мой дзед быў вельмі патрабавальны да ___.

2) Хто людзям не верыць, той і ___ веры не дасць.

3) Вось як нялёгка дараваць табе віну маю старую! І страшна мне сябе спытаць: “А сам ___ я – ці дарую?”

4) Павага да бацькоў – павага да ___.

5) Я разгадаць ___ як след хачу і плямы ўсе з душы сціраю.

А17. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

1) развеяны попел; 4) збялеўшы твар;

2) звезеннае сена; 5) абудзіўшыеся дзеці.

3) загояная рана;

А18. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўі ўжыты правільна:

1) Косячы, Васіль іншы раз натыкаецца на гнёзды дзікіх земляных пчол.

2) Змагаючыся за мір, з’яўляюцца новыя ідэі.

3) Глядзеўшы фільм, вучні даведаліся шмат новага.

4) Беручы крэдыты, трэба іх вяртаць.

5) Трапіўшы на завод, Мікола пасур’ёзнеў.

А19. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца разам:

1) ісці (ў) сляпую; 4) крыкнуў (на) хаду;

2) гаварыць (па) польску; 5) прастрэліць (на) скрозь.

3) (як) раз на вячэру;

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пішацца часціца ні:

1) Я не жадаю __ з кім размаўляць.

2) Ён __ гаспадар у сваёй хаце.

3) Я не выпіла __ кубка гарбаты.

4) __ адно лета не было такое дажджлівае.

5) Гаравала сялянка __ адно лета.

А21. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) часціца не пішацца асобна:

1) (не) даедзены сняданак;

2) (не) чаканыя госці;

3) стаяць (не) варушачыся;

4) часткова (не) распрацаваная тэма;

5) (не) гледзячы адзін на аднаго.

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

1) Сёння Нарач __ возера, якое адкрывае цэлую групу блакітных азёр.

2) Вышыня вежы __ дваццаць пяць метраў.

3) Ці доўгі час я так ляжаў, ці не __ не скажу.

4) Наша зямля, нібы глобус, __ круглая.

5) Старайся __ не старайся, ад успамінаў не пазбавішся.

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай (-амі):

1) Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства яго бацькоў і продкаў.

2) Навокал не было ні жывое душы ні гуку, ні следу.

3) Вясною на палях і лугах збіраецца бурная снегавая вада.

4) Дзень выдаўся сонечны бязветраны.

5) Усё было ў гэтых песнях: прастор бязберажных палёў і шум крыніцы пад гарою, і мілы шэлест каласоў.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1) Аднак __ не ўсё лісце ляціць долу, шмат яго застаецца на галінах.

2) Дзяцел абстукаў __ як доктар хворага __ пень, агледзеў яго з усіх бакоў і скокнуў на куст.

3) Лес акружаў вёску, у якой ён__ Андрэй __нарадзіўся, з усіх бакоў.

4) Кольку Бурава __ нібы падмянілі ў той лістападаўскі дзень.

5) На думку нашых продкаў__ ачышчэнне агнём было абавязковым абрадам перад жнівом, а для маладых людзей – перад шлюбам.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Тут растуць ліпы старыя і маладыя лыка якіх вельмі прыдатнае на лапці.

2) Ён стаў яму замест бацькі.

3) Нам сучаснікам блізкае і дарагое імя Адама Міцкевіча, яго любоў да чалавека працы.

4) Закаваная ў ледзяны панцыр Дзвіна яшчэ драмала, але сонечныя промні і цёплы вецер ўжо пратачылі лёд.

5) Неяк раніцай выйшаўшы на прагулку каля васьмі гадзін я заўважыў, што Якуб ужо вяртаецца з паходу.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

1) Нібыта каморнік, мерае і мерае бусел балоты, падоўгу ўглядаецца сумным вокам у нікуды ці то імкнецца зазірнуць, што там, за даляглядам.

2) Клён памятаў той далёкі-далёкі дзень, калі ў лес прыйшоў чалавек з рыдлёўкай, і, асцярожна падкапаўшы кволыя карэньчыкі, панёс яго ў вёску.

3) Ільняное, белае адзенне спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця.

4) Сёння неба ўжо было не такое далёкае і блакітнае, як скажам, улетку або ўвесну.

5) Не туман па рацэ плыве – прыдрамалі ў цясніне аблокі.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1) Вялікі славянскі паэт Адам Міцкевіч жыве і ў Беларусі, і ў Польшчы __ і разам з братнімі народамі ідзе ў новы век.

2) На белым свеце людзей многа, і __мабыць, да кожнага чалавека трэба мець спагаду.

3) Вясной светлы сок прарывае бяросту __ і рэкі сплаўляюць ў мора свой панцыр.

4) Пра спадчыну, якая дасталася __ і якую трэба перадаць нашчадкам, чалавек думаў спакон вякоў.

5) Зрэдку цінькала ў верхавінах дрэў маленькая птушка __ ды яшчэ самотныя лісцікі падалі і павісалі на павуціне паміж дрэў.

А28. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

1) Па чаргаванню гукаў дзед Талаш устанавіў, што гэта ішоў чалавек.

2) Кожны адчуваў, як унутры нешта дрыжыць.

3) Над галавой, на старэнькіх ліпах, што ўзвышаліся над станцыйным будынкам, - птушынае вяселле.

4) У тых мясцінах, адкуль пачынаюцца Дзвіна, Дняпро і Волга, шырока рассялілася магутнае племя крывічоў.

5) Найпершай любоўю Скарыны была мова роднага краю, да якой ён і стараўся наблізіць мову сваіх перакладаў.

А29. Адзначце сказ(-ы) з рознымі відамі сувязі:

1) Ноччу ўсчаўся лівень, лес апантана шумеў, елкі, здавалася, аж гулі ад ветраного напору, не перастаючы, ляскаталі лісцем бярозы, і Хведар думаў: зараз палье дождж.

2) Колас глыбока разумеў прыроду, быў выключна праніклівым і назіральным, заўважаў тое, што для іншых заставалася непрыкметным, а потым з вялікай любоўю і цеплынёй ён перадаваў усё гэта ў сваіх творах.

3) Лёгкая плынь ветру зноў заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо астаецца пячаць летняга адцвітання.

4) На дарозе пластом пуху ўлёгся пыл, не ўздымаецца, а з бакоў вузкай выезджанай дарожкі, схіліўшы спелае калоссе, стаіць жыта і нізка кланяецца адзінокаму вечарам у гэтую пару лета ў полі чалавеку.

5) Я глядзеў у неба і бачыў, як у вышыні над лесам адзінока кружыў коршак, і толькі яго тонкі адрывісты крык даносіўся да зямлі і абуджаў гэты лясны спакой.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Але з таго, як Васіль трымаў цяпер сябе, цяжка было вывесці што-небудзь пэўнае__ такая скрытая была ў гэты момант душа яго.

2) Гукні толькі __ і паявіцца на абрусе ўсё, што пажадае душа.

3) Усё: зямля, дрэвы, стрэхі __ пакрылася звонкай ледзяной коркай.

4) Нягледзячы на рознасць поглядаў і характараў, мы ўчатырох сыходзіліся ў адным __ нельга сядзець склаўшы рукі.

5) Пасееш у пару __ будзеш мець хлеба гару.

А31. Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай:

Глядзіце Данік без кветак ідзе (К, к)рыкнуў Міхась (Т, т)ы што, згубіў іх.

1) “П, - а, - п?” 4) “П! – а. – П?”

2) “П! – а, - П?” 5) “П, - а: - П?”

3) “П! - а, - п.”

А32. Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу.

1. Яны проста білі фашыстаў. 2. Змагаючыся з ворагам, яны не думалі пакідаць на сценах старой цытадэлі сляды аб сабе. 3. Яна ехала сюды, у Брэсцкую крэпасць, каб пабачыць, дзе спачывае яе дзіця, каб пакланіцца яго праху. 4. Але чым болей яна хадзіла, тым усё болей і болей пераконвалася: такіх, як яе сын, тут, у крэпасці, былі сотні. 5. Яна думала, што калі прыедзе сюды, дык абавязкова знойдзе сляды свайго сына.

1) 5, 3, 4, 1, 2; 4) 3, 5, 4, 2, 1;

2) 1, 2, 3, 5, 4; 5) 3, 4, 5, 1, 2.

3) 2, 1, 3, 4, 5;


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: