Захаванне язычніцкіх традыцый пасля прыняцця хрысціянства

 

Помнікі пісьменнасці

 

Месца знаходкі Назва помніка
   
Полацк (у рэчышчы Заходняй Дзвіны)   Барысавы камяні (чатыры валуны). Надпісы: «Господи, помози рабу своему Борису» (XII ст.)
    Полацк Надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай, створаным у гонар хрысціянскага свята Уздвіжання. У першай частцы надпісу гаворыцца, што ў 1161 г. Еўфрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. У другой частцы – малітве – запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы. На ніжняй пласціне ад-варотнага боку крыжа маецца дробны надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара), які зрабіў гэты крыж на сродкі Еўфрасінні

Заканчэнне

 

   
Орша Рагвалодаў камень. Сын полацкага князя Барыса Раг-валод у 1171 г. загадаў высекчы крыж і надпіс на ве-лізарным камяні вышынёй 3 м
Мсціслаў Берасцяная грамата, у якой гаворыцца аб куплі пша-ніцы на 4,5 грыўні (пачатак XIII ст.)
Віцебск Берасцяная грамата, у якой Сцяпан просіць Няжылу купіць яму «жыта за 6 грыўняў» (канец XIII ст.)

 

Рукапісныя кнігі

 

Назва твора Характарыстыка
   
  Тураўскае евангелле Рукапісны помнік XI ст., самая ранняя царкоўная кніга на тэрыторыі Беларусі з тых, што захаваліся. Кніга ўпрыгожана загаловачнымі літарамі чырво-нага, сіняга, зялёнага колеру. Знойдзена ў Тураве ў 1865 г. Зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы
    «Аповесць мінулых гадоў» Летапісны звод, складзены ў 1113 г. манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам на аснове больш ранніх крыніц. Асноўны змест твора – палітычная гісторыя ўсходніх славян, Кіеўскай дзяржавы. Ахоп-лівае час ад IX ст. да другога дзесяцігоддзя XII ст. Змешчаны звесткі аб рассяленні славянскіх плямён, пра князя Уладзіміра, Рагнеду, князя Усяслава Брачыславіча, самыя розныя звесткі пра Полацк, Віцебск, Мінск, Тураў
    «Словы» Кірылы Ту-раўскага У «Словах» Кірыла выступае супраць язычніцтва і прапаведуе хрысціянскае веравучэнне. Ён заклікае прыхаджан «чытаць кнігі святыя ў царкве і дома», старанна наведваць царкву. Кірыла з іроніяй кажа: «Калі б я раздаваў у царкве мёд і піва, як бы вы хутка ішлі сюды, напераганкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае, якое лепшае за піва і мёд»
  «Жыціе і хаджэнне Еўфрасінні Полацкай» Агіяграфічная літаратура, верагодна, напісана манахам з акружэння вялікай асветніцы, які ўпамі-наецца як слуга Міхаіл. У «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца пра бацьку Еўфрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна-маральныя рысы яе характару і любоў да ведаў. Хутка і шырока рызышліся чуткі пра яе мудрасць і прыгажосць

Заканчэнне

 

   
«Жыціе Аў-рамія Сма-ленскага» Вучань Аўрамія Яфрэм напісаў твор каля 1240 г., дзе паказаў Аўрамія як чалавека, які пераносіў пакуты, здзекі, пакуль да яго не прыйшло сапраўднае прыз-нанне. У манастыры Аўрамій пражыў каля 50 гадоў
  «Аршанскае евангелле» Рукапісны помнік канца XII–пачатку XIII ст. Зной-дзены ў Оршы ў 1812 г. Магчыма, створана на По-лаччыне. У «Аршанскім евангеллі» змешчаны мінія-цюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея

 

Культавыя пабудовы

 

Назва храма Дата збу-давання Характэрныя рысы
     
    Сафійскі сабор у Полацку       50-я гг. XI ст.   Сабор узводзіла арцель візантыйскіх дойлідаў. Храм меў сем купалаў, якія сімвалізавалі сем абрадаў – «таінстваў». Прастора сабора падзялялася 16 слупамі ў форме крыжа на мноства ячэек. Бу-даўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. Сцены ўнут-ры сабора распісаны фрэскамі і ўпрыго-жаны мазаікай
    Спаса-Пра-абражэнская (Спаская, Спаса- Еўфрасін-неўская) царква ў Полацку   Сярэдзіна XII ст. Спаскую царкву пабудаваў па заказу Е. Полацкай дойлід Іаан – заснавальнік полацкай архітэктурнай школы. Яна ўяўляла сабой новы тып будынкаў. Круглы барабан купала абапіраўся на квадратны пастамент, упрыгожаны т.зв. какошнікамі кіляпадобнай формы. Яны дапаўнялі галоўную асаблівасць Спас-кага храма – яго вежападобны выгляд. У сярэдзіне царква распісана фрэскамі. Сярод іх выява Божай Маці, «Еўха-рысція», «Пакаянне Давыда»
Барысаглеб-ская (Калож-ская) царква (г. Гродна)     XII ст. Свая архітэктурная школа ўзнікла ў Га-родні. Сценкі храма –спалучэнне цагля-най кладкі чырвонага колеру з умура-ванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі. У ін-

 

Заканчэнне

     
    тэр’еры ў сцены былі ўмураваны гліня-ныя збаны-галаснікі. Сцены алтара ўпрыгожаны фрэскамі
  Камянецкая вежа (каля Берасця)   ХІІІ ст. Абарончая пабудова была выканана па загаду валынскага князя Уладзіміра Ва-сількавіча майстрам Алексам. Сярод драўляных рубленых умацаванняў быў узведзены мураваны «стоўп камен». Вышыня вежы – каля 30 м, таўшчыня сцен – 2,5 м, вонкавы дыяметр – 13,5 м. Стаіць вежа на магутным падмурку з булыгі, перасыпаным дробным пяском. Складзена з брусчатай цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў, з добрай перавяззю швоў. У вежы мог размясціцца вялікі ваенны гарнізон. Яе сцены былі прарэзаны байніцамі – шчылінамі, праз якія вёўся абстрэл ва-рожага войска. У верхняй частцы вежы размяшчалася баявая пляцоўка з 14 му-раванымі зубцамі

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: