Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і
Савета Народных Камісараў БССР
29 снежня 1928 г. г. Мінск
Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:
1. Выдаткі на прыпіску і на правядзеньне чарговых збораў запасу Рабоча-Сялянскай Міліцыі для падрыхтоўкі і навучаньня яго міліцэйскім абавязкам перадаць на мясцовыя сродкі.
2. У адпаведнасьці з гэтаю пастановаю дадаць да артыкулу 89 палажэньня пра мясцовыя фінансы БССР (З.З. БССР 1928 г. № 33, арт. 313) словы: «а таксама на папаўненьне выдаткаў на навучальныя зборы запасу Рабоча-Сялянскае Міліцыі».
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў
Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед
Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч
ЗЗ БССР. 1928. № 37. С. 1205.
Пра зацьверджаньне Палажэньня
пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымінальны Вышук БССР
|
|
Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту
і Савету Народных Камісараў БССР
27 лютага 1930 г. г. Мінск
Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:
1. Зацьвердзіць і ўвесьці ў дзеяньне палажэньне пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымінальны Вышук БССР.
2. Даручыць Народнаму Камісарыяту Унутраных Спраў у месячны тэрмін выдаць статуты – дысцыплінарны, унутранай і каравульнай службы міліцыі і крымінальнага вышуку.
3. Скасаваць пастановы ЦВК і СНК БССР за 7 жніўня 1926 г. «Аб зацьверджаньні палажэньня аб службе Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1926 г., № 35, арт. 129) і за 22 сакавіка 1928 г. «Пра зьмену палажэньня аб службе Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1928 г., № 12, арт. 99).
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў
Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед
Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч
ЗЗ БССР. 1930. № 16. Аддзел I. С. 1–2.
Палажэньне
Пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымінальны Вышук БССР
Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і
Савету Народных Камісараў БССР
27 лютага 1930 г. г. Мінск
I. Установы міліцыі
1. Цэнтральнаю ўстановаю міліцыі і крымінальнага вышуку зьяўляецца Кіраўніцтва Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР.
Установамі міліцыі на мясцох зьяўляюцца:
а. у акругах – акруговыя кіраўніцтвы міліцыі і крымінальнага вышуку;
|
|
б. у раёнах – раённыя кіраўніцтвы міліцыі і крымінальнага вышуку і ў гарадох – гарадзкія аддзяленьні міліцыі;
в. у вучастках раёну – вучастковыя старэйшыя міліцыянэры.
У склад раённай міліцыі ўваходзіць агэнт крымінальнага вышуку. У вялікіх раённых цэнтрах Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР можа ўтварацца стол крымінальнага вышуку.
2. Да ўстаноў міліцыі таксама належаць:
а. школа і курсы міліцыі і крымінальнага вышуку;
б. адрэсна-пашпартныя сталы.