У нашай краіне існуе некалькі вялікіх літаратурных арганізацый.
Самыя знакамітыя з іх:
1) Саюз пісьменнікаў Беларусі. Старшыня Мікалай Чаргінец, старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
2) Саюз беларускіх пісьменнікаў. Старшыня Алесь Пашкевіч
ПРОЗА
Сучасныя беларускія пісьменнікі:
Адам Глобус, Алесь Бабак, Алесь Наварыч, Анатоль Бутэвіч, Анатоль Зэкаў, Анатоль Казлоў, Андрей Федарэнка (“Цунг-Цванг”, “Гісторыя хваробы”, “Шчарбаты талер”), Барыс Пятровiч (Сачанка), Вiтаўт Чаропка, Вiктар Праўдзін, Вольга Іпатава, Вячаслаў Панін, Генрых Далідовіч, Зьміцер Вішнёў, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская (“Скокі смерці”, “Сэрца мармуровага анела”), Мікалай Чаргінец, Мікола Гіль, Раіса Баравікова, Святлана Алексіевіч, Ягор Конеў.
Драматургія:
Андрэй Курэйчык. Драматург. Аўтар трынаццаці п’ес і дзьвух кінасцэнарыеў. Скончыу юрыдычны факультэт БДУ, працуе ў Беларускім саюзе тэатральных дзеячоў.
|
|
Вясной 1999 года на сцэне студэнцкага тэатра БДУ “На філфаке”адбылася прэм’ера п’есы А.Курэйчыка “Споведзь Пілата”. 23 мая 2002 года на Малой сцэне Нацыянальнаго акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы ў праекце “Тэатр п’есы” адбылася прэм’ера п’есы “П’емонцкі звер”.
Прэм’еры спектакляў па п’есам Андрэя Курэчыка ў Нацынальным акадэмічным тэатры – “Згублены рай” (рэж. Мастацкі кіраўнік тэатра В. Раеўскі), у Тэатры беларускай драматургіі — “П’емонцкі звер” (рэж. Мастацкі кіраўнік тэатра В. Анісенка) і “Саповедзь Пілата” (рэж. Ул. Арлоў), у Тэатры юнага гледача — “Ілюзіён” (рэж. Т. Пацай), у Гродзенскім абсласным драмтэатры — “П’емонцкі звер” (рэж. Мастацкі кіраўнік тэатра А. Жюгжда), у Віцебскім абл. драмтэатры — “Выканаўца жаданняў” (рэж. В. Грушоў).
Літаратурная крытыка:
Пятро Васючэнка – адзін з найлепшых сучасных крытыкаў – мае на літаратуру вельмі адметны погляд. Ён здольны заўважыць у беларускай літаратуры шмат цікавага, непаўторнага, чаго няма ў ніводнай літаратуры сьвету.
Спадар Пятро выкладае беларускую літаратуру ў Беларускім лінгвістычным унівэрсытэце. А на факультэце журналістыкі БДУ, дзе і сам калісьці вучыўся, працуе з будучымі літаратурнымі крытыкамі, паэтамі і пісьменьнікамі, дапамагае ім бачыць тое галоўнае, што можа падказаць толькі вельмі дасьведчаны ў літаратуры чалавек. У гэтай гутарцы мы мелі сваёй мэтай вызначыць, чым беларуская літаратура можа быць прывабнай для большай колькасьці людзей, чым цікавяцца ёю зараз.
Вячаслаў Адамчык
Вячаслаў Адамчык з’яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.
|
|
У рамане “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У центры яго — сям’я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў: не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпу “мая хата з краю”. Нікому ён асабліва не дапамог, зўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страуіўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўіы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і а здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.