Эканамічная рэформа 60-х гг. і яе вынікі

У 60-я гады была зроблена адна з рашучых спроб правесці радыкальныя змень; ў эканоміцы. Прычынамі гэтага былі:

1) разрыў паміж тэхнічным узроўнем прамысловасці і
дасягненнямі навукі і тэхнікі;

2) замаруджванне тэмпаў прадукцыйнасці працы;

3) адставанне ў якасці прадукцыі ад замежнай;

4) рост затрат на адзінку выпускаемай прадукцыі.
Аўтарам эканамічнай рэформы 1965 г. быў тагачасны

Старшыня Савета Міністраў СССР А.М. Касыгін. Рэформа прадугледжвала ўключэнне ў дзеянне таварна-грашовых механізацый, гэта значыць элементаў рыначнай эканомікі. Ад-нак паслабленне камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай не прадугледжвалася. I гэта была вялікая памылка, якая з самага пачатку асудзіла рэформу на няўдачу.

Развіццё эканомікі можа ісці, як вядома, экстэнсіўным альбо інтэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях — шлях, звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі. Інтэнсіўны шлях — гэта шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння ў першую чаргу якасных паказчыкаў.

На першым часе яе правядзення назіралася некаторае паляпшэнне работы прамысловасці БССР. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. Гэта нафтаперапрацоўчы завод у Ма-зыры, металургічны завод у Жлобіне і інш. Аднак на Беларусі пераважаў рост цяжкай прамысловасці. У 70-я гг. яна ўсё больш ператваралася ў галіну вытворчасці, якая абслугоўвала ваенна-прамысловы комплекс. А лёгкая прамысловасць ака-залася другароднай галіной.

Пасля эканамічнай рэформы павялічыўся аб'ём будаўніцтва, але доля ручной працы ўім значна пераважала. Многія аб'екты здаваліся з недахопамі. Народная гаспадарка не паспявала за ўзрастаючымі патрэбнасцямі насельніцтва.

Такім чынам, эканамічная рэформа 1965 г. не прывяла да кардынальных змен ў эканоміцы.

40. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў БССР (1965- 1985 гг.).

У выніку закулісных манеўраў і кампрамісаў кастрычніцкі (1964 г.) пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева. Чалавек пасрэдных здольнасцей, ён пачаў ак-ружаць сябе людзьмі, якіх ведаў па сумеснай працы. Так быў пакладзены пачатак кланавага кіраўніцтва партыяй і дзяржа-вай, які прынёс у дапейшым непапраўныя страты ў развіцці грамадства. 3 умацненнем «брэжнеўскай каманды» быў узяты курс на рэабілітацыю Стапі.на, хаця гэта старанна скрывалася і рабіўся выгляд, што ў краіны іенуюць дэмакратычныя формы ўлады. Зробленыя ХХІН з'ездам КПСС змены ў статуце партыі здымалі палажэнне аб магчымасці выбрання адных асоб на кіруючыя пасады не; больш трох тэрмінаў. З'явілася палажэн-неаб. аднаўленні кіруючых кадраў. Партыя стала ўмацоўваць сябе як вядучае звяяо камандна-адміністрацыйнай сістэмы. У Канстытуцыі 1977 г. з'явіўся артыкул аб кіруючай ролі партый ў грамадстве. Уся ўлада фактычна была сканцэнтравана ў руках партыйнага апарату. Асаблівасцю папітычнай сістэмы стапа прамое непасрэднае партыйнае кіраўніцтва эканомікай.

Закрывалася магчымасць крытычнай ацэнкі рэапьнага становішча, параджалася сацыяльнае раўнадушша і абыяка-васць. Іншадумства жорстка падаўлялася адміністрацыйна-каманднай сістэмай. Гэта.сістэма скоўвала ініцыятыву Саве-таў, прафеаюзаў і грамадскіх арганізацый.

У 1965 —1980 гг. Кампартыю Беларусі ўзначальваў П.М. Машэраў. Ён нямала зрабіў для развіцця гаспадаркі, навукі і культуры БССР. Але і на яго аказвалі ўплыў абставіны^ у якіх ён жыў і працаваў.

Аказаліся скажонымі асноўныя функцыі прафсаюзаў, якія ў 1980 г. аб'ядноўвалі ў сваіх родах амаль 5 млн. чалавек. Прафса-юзы лераўтварыліся ў адно са звенняў партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўладьі. Найбольш абмежаванай аказалася такая функ-цыя, як абарона прафесійных правоў і інтарэсаў працоўных.

Супярэчлівыя працэсы адбываліся і ў камсамольскай арганізацыі Беларусі. Ўніцыятыва камсамолу скоўвалася жорсткім кантролем з боку партыйных камітэтаў. Многія формы працы камсамольскіх арганізацый не адпавядалі інтарэсам юнакрў і дзяў-чат, адставалі ад запатрабаванняў жыцця.

Адміністрацыйныя метады кіравання не спрыялі павышэн-кю прэстыжнасці сулшенмай працы. Усё больш заяўляля аб сабе тэндэнцыя «абязлічвання» грамадскай уласнасці.

Усё больш адчувалася жыццёвая неабходнасць пераадо-лення негатыўных з'яў і абнаўлення грамадства. Пачатак пошу-каў выхаду са становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982 г.) пленумаЦК КПСС, які абраў генеральным сакратаром ЦККПСС. Ю.У. Андропава. 3 яго імем звязаны пачатак бараць бы з карупцыяй, кампанія за навядзенне парадку і дысцыпліны, хаця ў ёй былі перагібы, а таксама спроба пераадолець нега-тыўныя з'явы ў грамадстве.

3 абраннем у 1984 г. генеральным сакратаром К.У. Чар-ненкі — старонніка Брэжнева — пачалося хоць і кароткае, але вяртанне да застойных часоў. Гэта адмоўна адбілася і на БССР.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 1965 — 1985 гг. было супярэчлівым і неадназначным. Негатыў-ныя працэсы ўзмацняліся. Распаўсюджвалася карупцыя. Ад-былося цеснае зрошванне дзяржаўнага і партыйнага апарату. Пашырыліся абыякавыя адносіны да працы, безініцыятыўнасць. У гэтых умовах патрэбны былі толькі кардынальныя змены ў грамадска-палітычным жыцці.

У развіцці культуры Беларусі ў 1965 — 1985 гг. былі такса-ма і здабыткі, і негатыўныя з'явы. Рэзка ўзмацнілася ідэалізацыя культурнага жыцця.

На першае месца была пастаўпена марсісцка-ленінская адукацыя. Была аб'яўлена непрымірымая барацьба з рэлігійнай ідэалогіяй. Пад непасрэдны кантроль партыі былі пастаўлены тэлебачанне, радыё, друк.

Галоўным дасягненнем адукацыі з'явіўся пераход да ўсе-агульнай сярэдняй адукацыі, які адбыўся ў Беларусі ў II палове 70-х гг. На жаль, бюджэтныя асігнаванні на адукацыю ў пер-шай папове 80-х гг. скарацілася. Гэта адмоўна адбілася на вучэбна-матэрыяльнай базе.

У сферы прафесійна-тэхнічнага і вышэйшага навучання ў 1965 — 1985 гг. пераважалі экстэнсіўныя шляхі развіцця.

Істотны ўклад унеслі беларускія вучоныя ў развіццё матэма-тычных навук (У. Платонаў, Д. Супруненка, Ф. Ракаў), фізікі (В. Фё-дараў, К. Салаўёў, Г. Гурыновіч), хіміі (I. Ярмоленка, А. Цішкевіч), біялогіі, гісторыі, філасофіі і іншых галін навуковых ведаў.

Складаны час свайго развіцця перажывала беларуская літаратуры. На першае месца зноў вылучалася ідэйная накіраванасць твораў. I ўсё-такі насуперак устаноўкам партыйна-га кіраўніцтва з'яўляліся сапраўдна праўдзівыя творы. Творча ў 60 — 80-я гг. працавалі П. Панчанка, Н. Гілевіч, М. Танк, А. Лойка, В. Быкаў, Р. Барадулін, А. Звонок, С. Грахоўскі, В. Вітка і інш. Сярод вядомых лепшых твораў беларускіх пісьменнікаў былі «Зона маўчання» С. Грахоўскага, «Завеі, снежані...» I. Мележа, «Сэрца на далоні» I. Шамякіна, «Палеская хроніка» I. Мележа, «Нарачанскія сосны» М. Танка і інш. У 70-я — пачатку 80-х гг. у беларускую літаратуру прыйшло новае пакапенне: Г. Далідовіч, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і інш. у 1972 г. было заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура», а ў 1981 г. — выдавецтва «Юнацтва». Аднак тыраж рускамоўных кніжных выданняў амаль у 10 разоў перавышаў беларускамоўныя.

Палітыка русіфікацыі ў гэты час накладвала адбітак на развіццё тэатральнага мастацтва. У 1985 г. налічвалася на Беларусі 17 тэатраў, але толькі 3 з іх былі беларускамоўнымі.

Значнай падзеяй у культурным жыцці было адкрыццё ў 1971 г. Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР і ў 1982 г. тэатра-студыі кіноакцёра ў Мінску. За творчыя поспехі калек-тыў Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску атрымаў званне акадэмічнага. Калектыў Дзяржаўнага акадэміч-нага тэатра імя Я. Купалы за спектакль «Радавыя» А. Дударава ў пастаноўцы В. Раеўскага быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССРу 1985 г.

Пэўныя поспехі былі і ў развіцці музычнага мастацтва Беларусі. Былі напісаны і пастаўлены оперы «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982) Ю. Семянякі, «Сівая легенда» (1978) Дз. Смольскага і інш.

Некаторых поспехаў дабіліся беларускія кінематаграфісты. Найбольшыя поспехі былі звязаны з распрацоўкай ваенна-пат-рыятычнай тэматыкі. Але кіно падвяргалася таксама цэнзуры.

Сусветна вядомым стаў мемарыяльна-архітэктурны ком-плекс «Хатынь», адкрыты ў 1969 г. Яго стварылі архітэктары Ю. Градаў, У. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Селіханаў.

Такім чынам, тэндэнцыі грамадска-палітычнага жыцця знайшлі сваё адлюстраванне ў культурным жыцці БССР.

41. Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў II палове 80-х— першай палове 90-х гг.

У пачатку 80-х гг. сталі відавочнымі праявы крызісаў са-вецкай таталітарнай сістэмы. Спыніць іх метадамі, якія склаліся ў гады сталінска-брэжнеўскага кіраўніцтва, было нельга. Па-даў давер да сістэмы, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва. Тупіковасць савецкага грамадства праяўлялася па ўсіх накірун-ках. Неабходна была ломка гэтай сістэмы, і яна пачалася ў II палове 80-х гг.

Новым кіраўніком ЦК КПСС М.С. Гарбачовым быў узяты курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмак-ратызацыю палітычнага жыцця, які атрымаў назву перабудовы.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі мас у жыцці грамадства з'явілася прыняцце Закона БССР «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларус-кай ССР», які быў зацверджаны ў 1988 г. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя.

У 1990 г. па новаму выбарчаму закону былі праведзены выбары народных дэпутатаў ў Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі, аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі КПБ. У Вярхоўным Савеце была ўтворана парламенцкая апазіцыя — група дэпу-татаў, чые погляды не супадаюць ці супярэчаць думкам дэпу-тацкай большасці. Яна была прадстаўлена Беларускім народ-ным фронтам «Адраджэнне».

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы II пал. 80-х гг. стала галоснаць — магчымасць адкрыта выказваць сваю думку. У Беларусі пачала фарміравацца шматпартый-насць — утварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Шматпартыйнасць свед-чыла аб дэмакратызацыі грамадства.

Але фарміраванне шматпартыйнасці праходзіла цяжка і было немагчыма без пазбаўлення ўсеўладдзя Камуністычнай партыі. У 1990 г. быў прыняты Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях».

На рубяжы 80 — 90-х гг. узнікла больш 10 палітычных партый. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПБ — КПСС на ўладу. Бесперспектыўнай аказалася спроба рэфарма-вання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларус-кай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі» і пастанову «Аб ча-совым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі БССР». У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасці КПБ — КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.

На канец 1993 г. партыі і рухі на Беларусі ўяўлялі сабой ужо шырокі спектр: ад прыхільнікаў сацыялістычнага да капіта-лістычнага разіцця. На пачатак 90-х гг. у Беларусі дзейнічалі Беларускі народны фронт (БНФ), Нацыянальна-дэмакратыч-ная партыя Беларусі, Партыя народнай згоды, Аб'яднаная дэ-макратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская хры-сціянска-дэмакратычная злучнасць і інш. У 1994 г. афіцыяльна было зарэгістрыравана 29 палітычных партый і 7 палітычных рухаў, якія дзейнічалі на Беларусі.

Такім чынам, пераход да шматпартыйнасці ў рэспубліцы адбыўся ў асноўным на працягу 1990 — 1994 гг.

У 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, а ў 1991 г. надаў Бела-рускай ССР новую назву — «Рэспубліка Беларусь». У сакавіку 1994 г. прынімаецца канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Згодна з ёй упершыню ў Беларусі была ўведзена прэзідэнцкая фор-ма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ быў абраны А.Р. Лу-кашэнка.

Такім чынам, у грамадска-папітычным жыцці Беларусі ў II па-лове 80-х — першай палове 90-х гг. адбыліся вялікія змены. Яны былі звязаны са з'яўленнем шматпартыйнасці, дэмакраты-зацыяй жыцця і, як вынік усяго гэтага, — набыццё суверэнітэту Рэспублікай Беларусь.

42. Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х — першай палове 90-х гг.

Змены ў эканамічным становішчы рэспублікі прывялі кіраўніцтва да вываду, што патрэбны сур'ёзныя рэформы ў эканоміцы і СССР, і тым ліку ў БССР. 3 1985 г. эканоміка Беларусі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцтвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыц-цяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудаван-ня. Пошукі шляхоў рэфармавання эканомікі звязваліся з удас-каналеннем планавага кіравання (1986 г.), з пераходам ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы да дэмакратычнай, засна-ванай на эканамічных метадах (1987 г.). Кіраўніцтва рэспублікі ўбачыла выхад з склаўшайся сітуацыі ў пераводзе галін на-роднай гаспадаркі на самафінансаванне і поўны гаспадарчы разлік. Першымі на самафінансаванне перайшла ў 1987 г. беларуская чыгунка. Пашыраліся правы прадпрыемстваў, іх самастойнасць. Была зроблена спроба спалучыць планавае цэнтралізаванае кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыем-стваў (1987 г.).

Аднак усе праведзеныя мерапрыемствы не маглі стры-маць паступовы спад вытворчасці і пачатак эканамічнага крызісу. Шэраг распрацаваных праграм («Жыллё», «Інтэнсіфікацыя») не былі ажыццяўлены. Асобныя эксперыменты па расшырэнню гас-падарчага разліку не прынеслі жаданых вынікаў.

Прычыны гэтага:

1) незакончанасць пераходу ад каманднага кіравання да
дэмакратычнага;

2) недасканаласць эканамічнай рэформы;

3) інертнасць мышлення людзей.

Абвастрылася сітуацыя ў сувязі з аварыяй на Чарнобыль-скай АЭС. Акрамя таго Беларусь, ператвораная ў абарончы цэх былога СССР, засталася па сутнасці без рынку збыту сва-ёй прадукцыі.

На рубяжы 80-х — 90-х гг. пачаўся рэзкі спад вытворчасці, рост цэн, інфляцыі. Сацыяльнае становішча насельніцтва значна пагоршылася. Канешне, адбываліся ў гэты перыяд часу пошукі новых форм інтэграцыі прадпрыемстваў, арганізацыі працы і яе стымулявання.

Але жыццё патрабавала кардынальных змен ва ўсіх сфе-рах і галінах.

У пачатку 90-х гг. урад спрабаваў стабілізаваць эканоміке, прымаў меры па сацыяльнай абароне насельніцтва. Так, была распрацавана Дзяржаўная праграма прыватызацыі, шэраг за-конаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі Беларусі (За-кон аб уласнасці, Мытны кодэкс, Закон аб Нацыянальным бан-ку і банкаўскай дзейнасці і інш.). У 1992 г. востра праявіліся праблемы ў грашова-фінансавай сферы. Былі ўведзены разлі-ковыя Білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Вялікай праблемай заставалася знешняя запазычанасць.

Такім чынам, у Беларусі ў II пал. 80-х — першай палове 90-х гг. склалася цяжкае эканамічнае становішча, якое адбілася на сацыяльным становішчы насельніцтва. Але ўрад вядзе пошукі новых шляхоў выйсці з крызісу, пераходу да рынку. Намеціліся тэндэнцыі збліжэння Беларусі і Расіі, што павінна спрыяць ук-рапленню эканамічнай сітуацыі, эканамічных сувязей.

43. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кан-стытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Адзінага погляду на прычыну краху савецкай таталітарнай сістэмы не існуе. Але трэба адзначыць, што выбар шляхоў развіцця быў добраахвотным. Ён стаў вынікам прызнання ўлад СССР неабходнасці карэнных змен ва ўсіх сферах жыцця.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Дэклара-цыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай

Сацыялістычнай Рэспублікі». Адпаведна Дэкларацыі Беларусь — суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлен-ня беларускай нацыі, яе права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі было пошукам новых форм сувязей паміж рэспублікамі, спробай пераўтварэння нацыяналь-на-дзяржаўных адносін.

У жніўні 1991 г. былі прыняты рашэнні аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.

У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.

Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існа-вання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Такім чынам, Беларусь уступіла ў новы этап свайго развіцця. Вялікае значэнне мела прыняцце 15сакавіка 1994 г. Канстытуцыі РБ. У лістападзе 1996 г. на рэспубліканскім рэферэндуме ў Канстытуцыю РБ былі ўнесены папраўкі і дапаўненні.

Канстытуцыя — гэта асноўны закон дзяржавы, які вызна-чае дзяржаўны і грамадскі лад, прынцыпы і парадак стварэння прадстаўнічых органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.

Адпаведна Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай.

Прынятая Канстытуцыя РБ налічвае 9 раздзелаў, 146 ар-тыкулаў. Найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай дзяржавы з'яў-ляецца чалавек, яго правы, свабоды, гаранты іх рэалізацыі. Носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь абвешчан на-род, які ажыццяўляе сваю ўладу праз прадстаўнічыя органы ўлады. Дэмакратыя ў рэспубліцы ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогіі, поглядаў. Дзяр-жава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Заканадаўчым органам Рэспублікі Бе-ларусь з'яўляецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — парламент, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Судовую ўладу ажыццяўляюць суды. Кан-троль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.

Упершыню ў рэспубліцы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй уведзена прэзідэнтская форма праўлення. Прэзідэнт з'яўля-ецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі РБ, праў і свабод чалавека і грамадзяніна. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам краіны быў абраны А.Р. Лукашэнка. Дзейнасць прэзідэнта падкантрольна толькі парламенту, рэгламентуецца Канстытуцыяй РБ і законамі дзяржавы.

Трэба зазначыць, што Канстытуцыя РБ адпавядае ўсім асноўным параметрам сусветных дэмакратычных стандартаў дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  




Подборка статей по вашей теме: