Школу юнага філолага

ІНФАРМУЮЦЬ

КАЛІ ВЫ МАЕЦЕ НАМЕР ПАСТУПАЦЬ НА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ “БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ” І “СЛАВЯНСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ”

НАШАГА ЎНІВЕРСІТЭТА,

ЗАПРАШАЕМ

наведаць

ШКОЛУ ЮНАГА ФІЛОЛАГА

ГЭТА ДАСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ:

· павысіць і пашырыць сваю моўную і камунікатыўную культуру;

· удасканаліць літаратурную і культурную кампетэнцыю;

· атрымаць кансультацыі па беларускай літаратуры да выпускных і ўступных экзаменаў (уменне глыбока аналізаваць твор; прасочваць з’явы гістарычнага развіцця літаратуры, выяўляць асноўныя адметнасці стылю пісьменніка і інш.),

· папрацаваць з тэстамі па беларускай мове і многае іншае.

Заняткі ў школе будуць праходзіць па нядзелях з 10 да 14 гадзін па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32, аўд. № 3.

Кіраўнікі школы – Лебядзевіч Дзмітрый Мікалаевіч, к.ф.н., дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры (р.т. 740375, х.т. 542015, 8832741 (МТС)); Піваварчык Ірына Вайцехаўна, к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай мовы, нам. дэкана па вучэбна-метадычнай працы (р.т. 740372).


ПРАГРАМА ШКОЛЫ “ЮНАГА ФІЛОЛАГА”

Дата Назва тэмы Выкладчык
04.12.2011 г Арфаграфія. Кансультацыя па тэстах дацэнт Якалцэвіч Марыя Антонаўна
Літаратура Эпохі Сярэднявечча і Адраджэння дацэнт Каяла Уладзімір Іванавіч
18.12.2011 г. Літаратура барока, класіцызму і Асветніцтва дацэнт Каяла Уладзімір Іванавіч
Арфаграфія. Марфалогія. дацэнт Хлусевіч Ірына Міхайлаўна
15.01.2012 г. Арфаграфія. Марфалогія. Кансультацыя па тэстах. дацэнт Шандроха Нона Эдмундаўна
Новая беларуская літаратура. Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак. Літаратура сентыменталізму і рэалізму. магістр Грынько Мікалай Уладзіміравіч
29.01.2012 г. Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля) дацэнт Петрушкевіч Ала Мікалаеўна
Арфаграфія. Марфалогія. Кансультацыі па тэстах. дацэнт Гардзей Наталля Мікалаеўна
12.02.2012 г. Фанетыка. Арфаэпія. дацэнт Якалцэвіч Марыя Антонаўна
Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя (Уладзімір Дубоўка, Андрэй Мрый, Міхась Зарэцкі ст. выкладчык Тарасава Святлана Мікалаеўна
26.02.2012 г. Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк) дацэнт Маляўка Пётр Іванавіч
Склад слова. Словаўтварэння. дацэнт Піваварчык Ірына Вайцехаўна
11.03.2012 г. Лексіка. Фразеалогія. дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна
Беларуская літаратура пасляваеннага часу (Янка Брыль, Пімен Панчанка, Андрэй Макаёнак, Аляксей Дудараў) дацэнт Маляўка Пётр Іванавіч
25.03.2012 г. Сінтаксіс. Пунктуацыя. дацэнт Варановіч Валерый Леанідавіч
Беларуская літаратура перыяду 1966 – 1985 гадоў (Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Міхась Стральцоў, Ніл Гілевіч, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Яўгенія Янішчыц, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч) дацэнт Сабуць Аліна Эдмундаўана
8.04.2012 г. Сінтаксіс. Пунктуацыя. Кансультацыя на тэстах. дацэнт Варановіч Валерый Леанідавіч
Беларуская літаратура на сучасным этапе. Паэзія. Проза. Драматургія. Заслужаная настаўніца Беларусі, дацэнт Руцкая Алена Вітальеўна
22.04.2012 г. Структура, тыпы і стылі тэксту. Кансультацыя па тэстах. дацэнт Маршэўская Валянціна Васільеўна
Звесткі па тэорыі літаратуры (змест і форма, сюжэт, кампазіцыя, тэматыка, праблематыка, пафас твора, асноўныя паняцці вершаскладання) магістр Грынько Мікалай Уладзіміравіч
13.05.2012 г. Кансультацыя па беларускай літаратуры на ўступныя экзамены. Заслужаная настаўніца Беларусі, дацэнт Руцкая Алена Вітальеўна, магістр Грынько Мікалай Уладзіміравіч,
Тэсціраванне па беларускай мове. дацэнт Піваварчык Ірына Вайцехаўна, дацэнт Якалцэвіч Марыя Антонаўна

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: