Старажытнае права і яго асноуныя рысы

         Змомантаўзнікненнядзяржаўнасці на Беларусі ў старажытных княствах дзейнічала сістэма няпісаных правілаў паводзін людзей. У “Aповесці мінулых гадоў”  гаворыцца аб тым,што старажытныя княствы “имелисвоиобычаи, изаконыпредковсвоих, изаповеди”. Паганская рэлігія і паганскія жрацы стваралі неабходную ідэалагічную аснову жыцця гэтых дзяржаў і аказвалі садзейчанне ў падтрыманні грамадскага парадку. Іх функцыі цесна перапляталіся з дзяржаўнымі, асабліва пры рашэнні важных дзяржаўных спраў і ажыцяўленні правасуддзя. Часта шляхам розных прадказанняў і варожб яны навязвалі сваю волю вечавым сходам і службовым асобам.

    Аднак паступова права становіцца ўсё больш традыцыйным сацыяльным рэгулятарам, да якго ўсё часцей звяртаюцца як дзяржаўныя службоўцы, так і насельніцтва.

    У старажытных беларускіх княствах на працягу доўгага часу дзейнічала звычайнае права: сістэма няпісаных правілаў паводзін людзей, успрынятых дзяржавай, рэалізацыя якіх забяспечвалася дзаржаўным прымусам. Звычайнае права выступала як сістэма прававых няпісаных нормаў, узнікшых непасрэдна з напярэдніх грамадскіх адносінаў. Гэтая сістэма абапіралася на агульнапрынятасць, даўнасць ужывання і падтрымлівалася прымусовай сілай усяго дзаржаўнага апарата.       

    Звычайнае права узнікла і развівалася па мера ўзнікнення дзаржаўных органаў і інстытутаў. Яно вызначала форму ўлады, парадак уступлення на княжацкую пасаду,кампетэнцыю усіх дзяржаўных органаў і службовых асобаў, дзейнасць судоў у дзяржаве(копных і інш.), праы і абавязкі розных пластоў насельніцтва і шмат іншага.

    Да таго часу, пакуль права і мараль як рэгулятары грамадскіх адносінаў былі блізкія па сваёй сутнасці і змесце, можна было абыходзіцца адным звычайным правам. Таму і суддзі правамерна выносілі рашэнні ў адпаведнасці са звычаямі той ці іншай зямлі.

Характэрнай рысай звычайнага права ў старажытных дзяржавах была ідэя раўнапраўя вольных грамадзян і поўнай бяспраўнасці рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай). Усе вольныя жыхары-домаўласнікі валодалі роўнай праваздольнасцю і маглі ўдзедьнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў на вечавых сходах. Аднак у рэальным жыцці буйныя землеўласнікі мелі больш мажлівасцяў дабіцца розных прыбыткаў. Асабліва ўзраслі перавагі і правы кіруючага кола феадалаў у перыяд дальнейшага развіцця і ўмацавання грамадскіх адносінаў. У сувязі з гэтым звычайнае права ў некатарай частцы стала набываць нераўнапраўны характар і замацоўваць праваадносіны ўсе больш на карысць класа землеўласнікаў. Гэтая дваістасць звычайнага права атрымала адлюстраванне ўжо ў ранніх помніках пісанага права – Раскай Праўдзе, дагаворах Полацкага, Віцебскага і іншых кнастваў з замежнымі дзаржавамі.

    Характэрнай асаблівасцю звычайнага права з’яўлялася таксама яго раз’яднанасць, гэта азначае, што ў кожнай старажытнай дзяржаве на тэрыторыі Беларусі джейнічала сваё мясцовае звычайнае права (полацкае права, пінскае права і інш.), якое мела як агульныя рысы,так і пэўныя асаблівасці. У “Аповесці мінулых гадоў”гаворыцца, штонасельніцтвакожнай зямлі “имяхубо обычаи свои и закон отец своих и преданья каждо свой нрав”.

    НаБеларусіраз’яднанасць права асобных земляў захоўвалася амаль да XVIст., нягледзячы на тое, што цэнтралізацыйныя працэсы,як і уніфікацыя права ў складзе новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, актывізаваліся. У грамаце, выдадзенай Казімірам е 1456г. палачанам, утрымліваюцца нормы аб ужыванні,з пэўнымі ўмовамі, старажытнага звычайнга права: “ А далей приказуем, абы бояре, я мещане, о дворяне гродские, и все посполство … дела городские всипосполу справляли, по давному; а самылись бы всипосполу на том месте, где перед тым сымались здавна; а без бояр мещаном и дворяном городским и черни соймов не надобе чинить: во всих бы речах радились так, как мы им право дали”.

    Звычайнае права характэрызавалася таксама кансерватызмам прававых нормаў, што ў значнай ступені абмяжоўвала заканадаўчую дзейнасць князя і веча. Князі абяцалі “старыны не рузаць, навін не ўводзіць”. Аднак стрымаць развіццё новых грамадскіх адносінаў архаічнае звычайнае права перстала адпавядаць узроўню іх развіцця. Яно не паспявала рэгуліраваць тыя змяненні, якія дынамічна адбываліся ў грамадстве і патрабавлі новых формаў правапісных нарматыўных прававых актаў.

    Першапачаткова пісанае права не адмяняла звычаяў, а толькі дапаўняла іх, а таксама сістэматызавала звычаі, надаючы ім агульнадзяржаўны характар. Напрыклад, грамата вялікага князя Альгерда 1359г. патрабавала ў выпадку неўрэгуляванасці прававых адносінаў звяртацца да галавы дзяржавы, а іншыя справы разглядаць адпаведна звычаям:” Кгды в панстве нашом литовском земяне наши господарские трудность мають в росправе межи себе в спорах и недостатках вселяких, сумежных кривдах и покривидженях … мы господар уставуем ижбы от тол хоружии нашии в хоружствах своих таковыи спорности, то самое яко Кревове с тоюж моцою судили и суды свои в дело вводили, кром одзыву, а одзыв по воле речы и обычаю давнему идеть до нас господаря”.

    З аналіза тэкста старажытных омнікаў пісанага права вынікае, што асноўны змест іх складалі нормы звычайнага права. Спалучэнне старых нормаў звычайнга права і новай праватворчасці асабліва выразна відаць у Рускай Праўдзе, Дагаворы 1229г., Судзебніку 1468г. і іншых нарматыўных актах гэтага перыяду. Так, расійскі навуковец Л.У.Аляксееў з 36 артыкулаў Дагавора 1229г. вылучыў 22 артыкулы больш старажытнага паходжання. Толькі ў перыяд правядзення першай агульнай кадыфікацыі заканадаўства ў Вялікім княстве Літоўскім прымяненне звычайнага права абмяжоўваецца (Статут 1529г.), а падчас падрыхтоўкі другога збору законаў і зусім забараняецца (Статут 1566г.).

    Да нашага часу захавалася толькі невялікая частка помнікаў права Беларусі. Самымі старажытнамі з іх з’яўляюцца дагаворы аб палітыка-эканамічных адносінах Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай, саюзам прыбалтыйскіх гарадоў, нямецкімі купцамі. З гэтых граматаў і міжнароднных дагавораў (1229, 1338 гг. і інш.) відаць, што на падставе ераемнасці папярэдніх міжнародных адносінаў у XIII-XIV стст. існавалі ўстойлівыя гандлёвыя і дыпламатычныя сувязі паміж беарускімі і іншымі дзяржавамі, купцамі гэтых дзяржаў, заснаваныя на роўных правах і абавязках іх удзельнікаў. Усе гэтыя дзяржавы знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Прычым кожны бок уносіў у дагаворныя пагадненні пэўныя нормы ўласнага звычайнга права. Гэтыя прававыя акты служаць каштоўнымі крыніцамі пры вывучэнні старажытнага права. На іх падставе мы судзім аб сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці грамадства і асобных людзей таго часу, аб узроўні развіцця прававых адносінаў.

    Вельмі характэрным у гэтым дачыненні з’яўляўся Дагавор 1229 г., які быў заключаны паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі, з аднаго боку, і Рыгай і Готскім берагам – з другога. Галоўнае прызначэнне гэтай міжнароднай дамовы было ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі ўстойлівыя гандлёвыя адносіны паміж заходнімі і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. У Дагаворы прадугледжвалася ўсталяванне мірных адносінаў, вызначалася адказнасць за здейсненыя крымінальныя злачынствы на чужой тэрыторыі, гаварылася аб парадку і чарговасці спагнання купцамі доўгу, закраналіся пытанні судаводства і інш. Такім чынам, Дагавор уключаў у сябе нормы розных галінаў права – міжнароднага, канстытуцыйнага, грамадзянскага, адміністрацыйнага, крымінальнага і інш.

Такія ж дамовы заключаліся беларускімі княствамі ў наступныя гады(напрыклад, Дагаворная грамата полацкага князя Ізяслава з Лівонскім магістрам і Рыгай, падпісаная прыблізна ў 1265 г.). Нават знаходзячыся ў складзе Вялікага княства Літоўскага, полацкі князь працягваў самастойна заключаць падобныя дамовы(напрыклад, дагавор 1309 г. аб мірных адносінах з Рыгай). Часам такія дамовы заключалі Полацкае і Віцебскае княствы сумесна з Вялікім княствам Літоўскім. Напрыклад, такі дагавор быў заключаны ў 1338 г. з Лівонскім ордэнам, якім пацвярджаліся папярэднія дамоўленасці і ўмовы вольнага гандлю паміж дзяржавамі. З гэтага дагавору бачна, што Полацкае і Віцебскае княствы выступаюць як аўтаноміі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Апроч таго, паміж Полацкам і Рыгай заключаліся асобныя дагаворы, якія тычыліся толькі гандлёвых адносінаў(напрыклад, дагавор, датаваны вучонымі прыкладным перыядам паміж 1338 і 1341 гг.). Пазней ад імя Полацка дагаворы заключалі вялікія князі Вялікага княства Літоўскага. Напрыклад, дагаворы Вітаўта 1406 г., Жыгімонта Кейстутавіча 1439, Казіміра 1447 г. і інш.

 

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: