Пытанне 47. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919-1920)

У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Пiлсудскi аб'явiў аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г. А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы. Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе у Гродна Рада БНР, якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчына, стварыла Савет Дзяржаунай абароны. Яго узначалiлi Ластоускi i генерал Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыць Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты. З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау, якое узначалiу Варонка. Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль, Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам. Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiцкi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя у Чырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiл i узмацнення абароны. 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жлобiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiны фронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.

У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу. 25 красавiка палякi сумесна з пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р. Прыпяць да р.Днестр.

Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая 1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкау. Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпе нi 1920г. Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст.

Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне бе ларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай i незалежнай дзяржавай.

Пытанне 48. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921-1929 гг.)

НЭП – палітыка камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая праводзілася пасля грамадзянскай вайны ізвязана з адменай “ваеннага камунізму”, пошукам шляхоў выхаду краіны з крызісу і будаўніцтвам сацыялізму.

1. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў БССР былі звязаны з тым, што за шэсць гадоў, якія бесперапынна цягнуліся Першая сусветная і грамадзянская войны, гаспадарка Беларусі была цалкам разбурана. Зах. Беларусь апынулася паўмовах Рыжскага міру 1921 г. у складзе Польшчы, а Віцебская і Магілёўская губерні былі яшчэ ў 1919 г. перададзены ў склад РСФСР. Становішча пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі ў гады грамадзянскай вайны пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства на патрэбы Чырвонай Арміі забіраўся амаль увесь ураджай, што выклікала ў сялян незадавальненне. Такім чынам, прычыны НЭПу – 1-ая сусветная вайна, грамадзянская вайна, Рыжскі мірны дагавор, Замежная інтэрвенцыя, ПВК.

2. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) было, перш за ўсё, звязана з імкненнем аднавіць разбураную вайной эканоміку. 8-16 сакавіка 1921 г. на 10 з’ездзе РКП(б) было прынята рашэнне аб увядзенні НЭПа. У сферы прамысловасці Беларусі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1. Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя кіравання. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўвалася непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы.

2. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую групу ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку / за кошт прыбытку пакрываць страты /. Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы.

3. Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы.

У сферы сельскай гаспадаркі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

1. Замест харчраскладкі быў уведзены харчпарадак, які быў у два разы меньш.

2. Свабодны выбар формаў землекарыстання, падтрымка розных форм кааперацыі.

3. Свабоднае распараджэнне сялянамі лішкамі сваёй прадукцыі.

4. Замена натуральнага падатка грашовым / з 1.1.1924 г./.

5. Дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

Было дазволена прадпрымальніцтва. Развіваліся ўсе формы гандлю – дзяржаўны, кааператыўны і прыватны /знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй/.

У 1922 – 1924 гг. была праведзена грашовая рэформа (Сакольнікава), што прывяло да фінансавай стабілізацыі ў краіне. Быў уведзены чырвонец (10 рублеў).

3. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыянальнага пытання. Пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб'явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Ленін прапанаваў іншую форму адзінства — федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі.

30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з Чарвяковым падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. Такім чынам, БССР на раўнапраўнай аснове аб'ядналася з іншымі рэспублікамі.

У1924 і 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927г.

Пытанне 49. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў савецкай Беларусі (1921-1927 гг.)

Утварэнне Савецкага Саюза і прыняцце Канстытуцыі СССР у студзені 1924 года выклікалі неабходнасць унясення змен у канстытуцыйнае заканадаўства БССР. Гэтымі пытаннямі ў першую чаргу і заняўся ў сакавіку 1924 года VI Усебеларускі (Надзвычайны) з"езд Саветаў. Парадак дня з"езда ўключаў пытанні:

1. Міжнароднае і ўнутранае становішча Савецкага Саюза.

2. Пашырэнне межаў БССР і задачы Савецкага будаўніцтва.

3. Адміністрацыйна-гаспадарчы падзел БССР.

4. Пытанні Канстытуцыі БССР.

5. Выбары ЦВК БССР.

Да пачатку 1921 г. народная гаспадарка БССР была амаль што зруйнавана. У ходзе вайны нямецкай і польскай акупацыяй знішчаны былі прамысловыя прадпрыемствы, разрабавана сельская гаспадарка, перасталі працаваць школы і іншыя культурна-асветніцкія ўстановы.

Правядзенне нэпа садзейнічала і развіццю бел. культуры, адкрыліся новыя школы, тэхнікумы, БДУ і іншыя ВНУ. У 1929 г. была ўтворана Акадэмія навук. Вялікая работа праводзілася па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва рэспублікі. У гэты ж час праводзіліся мерапрыемствы па стрымліванню русіфікацыі дзяржаўных устаноў і пераводу іх на бел. мову.

Пасля захопу Германіяй у лютым—сакавіку 1918 г. новых раёнаў Беларусі Зах. вобласць працягвала існаваць, але ўжо ў іншых тэрытарыяльных рамках. Усходнія паветы Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія засталіся не акупіраванымі, былі аб"яднаны са Смаленскай губерняй. Цэнтрам вобласці стаў Смаленск. Дэмаркацыйная лінія, устаноўленая пасля падпісання Брэст-Літоўскага дагавора, расчляніла шэраг паветаў і валасцей.

Неадпаведнасць старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення пераўтваральным мэтам новай улады стала асабліва адчувальная пасля пераходу да мірнага будаўніцтва.

Рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў БССР, якая наспявала, цесна пера-пляталася з другой важнай праблемай — неабходнасцю вяртання ў граніцы рэспублікі тэрыторый РСФСР з пераважаючым беларускім насельніцтвам. Генеральны перагляд тэрытарыяльнай будовы Беларусі немэтазгодна было пачынаць да ўстанаўлення яе новых граніц.

Перагляд граніц паміж БССР і РСФСР увайшоў у гісторыю як узбуйненне БССР. На справе ж размова ішла аб новым этапе нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, не рэалізаванага ў поўнай меры па розных прычынах у 1919—1920 гг.

3 сакавіка 1924 г. у адпаведнасці з дасягнутым паміж дзвюма рэспублікамі пагадненнем выйшла пастанова аб перадачы БССР тэрыторыі з пераважна беларускім насельніцтвам. 7 сакавіка 1924 г. змяненне граніцы паміж БССР і РСФСР было зацверджана Прэзідыумам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР. У састаў БССР увайшлі 15 паветаў і некаторыя воласці Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.

У канцы 1926 г. адбылося новае расшырэнне тэрыторыі БССР. Гэта быў другі этап узбуйнення рэспублікі. Зыходзячы з раней прынятых рашэнняў аб далучэнні да БССР раёнаў з пераважаючым беларускім насельніцтвам, Прэзідыум Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта 6 снежня 1926 г. пастанавіў перадаць БССР Гомельскі і Рэчыцкі паветы.

Канчатковую мяжу паміж РСФСР і БССР павінна была вызначыць камісія з прадстаўнікоў зацікаўленых рэспублік пад старшынствам прадстаўніка ЦВК СССР.

Утварэнне СССР і прыняцце яго Канстытуцыі, узбуйненне БССР, правядзенне нэпа і палітыкі беларусізацыі - усё гэта патрабавала прыняцця новай Канстытуцыі БССР. 11 красавіка 1927 г. яе і прыняў VIII Усебеларускі з"езд Саветаў.

Вынікі

Пад уздзеяннем НЭПа складвалася новае зямельнае заканадаўства рэспублікі. Яго аснову складала выключнае права дзяржаўнай уласнасці на зямлю пры захаванні права карыстання і валодання зямлёй сялянамі. IX Усерасійскі з"езд Саветаў у снежні 1921 г. замацаваў за сялянамі права на свабодны выбар форм землекарыстання, прапанаваў перагледзець зямельнае заканадаўства і дапасаваць яго да новай эканамічнай палітыкі. Судовыя рэформы замацоўвалі развіццё судовай сістэма Беларусі, рашэнні замацоўваліся ў прававых актах. Канстытуцыя 1927 года падкрэслівала класавы характар дзяржавы, т.як БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыята ў асобе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пашырэнне тэрыторыі значана садзейнічала развіццю БССР як ў эканамічным, так і палітычным накірунку. Увогуле змены пач. XX ст. станоўча паўплывалі на наступнае развіцце БССР, а потым і Беларусі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  




Подборка статей по вашей теме: