Пытанне 53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР у 1939 г

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. Германія 1 вер. 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала ІІ сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Зах. Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Зах. Беларусь. Яе жыхары віталі чырвонаармейцаў як сваіх вызваліцеляў.

28—30 кастр. 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Зах.Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Зах. Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Зах. Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. У лістападзе 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Зах. Беларуссю значна павялічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і да к. 1940 г. склала больш за 10 млн чал. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР пакончыла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: