Змітрака Бядулі «На каляды к сыну»)

У сына

Дзейныя асобы:

Тэкля — старая жанчына, маці Лаўрука. Бедна апранутая, сухая, нізенькая, згорбленая.

Людзі - гарадскія жыхары; апранутыя па-рознаму.

Гарадавы - мужчына гадоў 40; апрануты ў мундзір.

Слуга - мужчына сярэдняга ўзросту; апрануты ў форму.

Лаўрук - сын Тэклі. Малады пан у чорным сурдуце.

Слугі.

Дзеянне адбываецца ў павятовым горадзе. Спачатку на вуліцы, дзе ўвечары Тэкля шукала свайго сына, а потым на ганку багатага дома.

Тэкля (звяртаючыся да людзей, якія ідуцъ па сваіх справах). Дзе мой тут сын жыве? Ён тут «аблакатам»... Лаўруком завецца. (Хто з людзей смяецца і глядзіцъ на яе, як на дурную... Хто адварочваецца ды ідзе сваей дарогай, а хто з жалю торкае капеечку. Гэткім чынам яе даводзяцъ да гарадавога.)

Гарадавы (вядзе яе ва ўчастак і распытвае). Каго ты, баба, шукаеш? (Не можа нічога дабіцца.) Лад­на, начуй тут, ва ўчастку, а зранку паглядзім.

Тэкля галодная і змерзлая пераначавала ва ўчастку, а зранку яе прывялі да багатага дома.

Тэкля (стукаючы ў дзверы). Пусціце мяне! Я да сына!

Слуга (высунуўся напалову). Ідзі! Ідз1! Канца няма жабракам гэтым!

Тэкля (усхвалявана). Пусціце... я да сына свайго іду, да Лаўрука!

Слуга (са здзіўленнем). Да Лаўрука? Да сына?! Да Лаўрэнція Кіпрыянавіча?!

Тэкля (узрадаваўшыся, што знайшла сына). Ага! ага! Я маці яго.

Тэкля расказвае лёкаю, што яна з вёскі да Лаўрука на каляды прыйшла. Той агледзеў яе з ног да галавы і з усмешкай пусціу ў кухню.

Слугі (шушукаюцца). Хто тэта? Кажуць Лаўрэнція Кіпрыянавіча маці. Маці?...

Адчыняюцца дзверы, уваходзщь малады пан.

Тэкля (ледзъ не страціўшы прытомнасцъ). Лаўручок мой! Сынок! (Кідаецца да яго.) Роднен...

Лаўрук (паглядзеўшы на слуг, чырванее і хрыпла крычыцъ). Чаму вы пускаеце ў пакой розных жабрачак шалёных?!

Тэкля (спужаўшыся). А сынок мой, а Лаўручок мой! Маткі сваей не пазнаеш?! Гэта ж...

Лаўрук (звяртаецца да яе глухім, адрывістым голасам). Ідзі старушка! Я цябе... не знаю...

Бразгае дзвярамі і ідзе ўпакоі.

Лёкай, выправадзіўшы яе за дзверы, потым вяртаецца і торкае ў яе скручаныя ад холаду пальцы нейкія паперкі.

Лёкай (звяртаецца да Тэклі). Ад пана!..

Тэкля нічога не чуе і не бачыць. Гасцінец доўгажаданага сына выпаў з рук. Некалькі трохрублевых прыліплі да макраватага тратуара.


Урок развіцця мовы:

«У сына»

(паводле заключнай сцэны апавядання

Змітрака Бядулі «На каляды к сыну»)

Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Касцюкевіч Алена Васільеўна


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: