Першыя пісьмовыя звесткі пра Беларусь і яе насельніцтва

Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2 тыс.гадоў таму. Аб жыхарах Беларусі пісалі антычныя аўтары. Грэчаскі гісторык Герадот (5 ст.да н.э.) у сваёй шматтомнай “Гісторыі” згадвае скіфаў, сарматаў і іх паўночных суседзяў – неўраў, што засялялі басейн Прыпяці; Аб неўрах згадвалі і старажытнарымскія аўтары, у прыватнасці Тацыт і александрыйскі географ Пталемей (2 ст.н.э.). Пталемеем у той час была складзена карта, дзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у басейне Прыпяці і Дняпра (старажытнага Барысфена), паказана рассяленне плямён пеёкінаў і бадзінаў (будзінаў).

Больш дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі – крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і інш. Паведамляюць летапісы, у прыватнасці “Аповесць мінулых часоў” (12 ст.). У аснову “Аповесці” былі пакладзены быльш раннія звесткі пра славян; яе аўтар (ім быў верагодна манах Кіева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае летапіс свой з біблейскіх часоў, расказывае пра паходжанне славян, ях рассяленне на Усходне-Еўрапейскай раўніне, складаныя узаемаадносіны з суседзямі (венграмі, хазарамі, германцамі, балтамі і інш.)., звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця, звычаі, вераванні. Неглядзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіх плямён, у іх назіраліся прыкметныя культурна-бытавыя асаблівасці; летапісец даволі падрабязна расказывае пра сямейна-шлюбныя адносіны ў палян, іх “кротость и стыдение ко снохам и матерям», нетрываласць шлюбу ў дряўлян, пра ігрышчы, што наладжваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца “плясания и бесовска песни» і “умыкаху жены собе”, пра перажыткі матрыярхату ў мазаўшан, пра ўстойлівы звычай славен і крывічоў парыцца з венікам у лазнях, што было не уласціва дрыгавічам, палянам і валынянам.

У XIV-XVII стст. з’яўляюцца летапісы-хронікі – “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” Аляксандра Гваньіні (1578,1581), “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея яСтрыйкоўскага (1582), Хроніка Быхаўца” (1-ая пал.XVI ст.), “Баркулабаўскі летапіс” (пач.XVII ст.), “Хроніка горада Магілёва”. У іх побач з запісамі гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва. Каштоўныя этнаграфічныя звесткі пра сярэднявечную Беларусь і яе жыхароў мы знаходзім у “Трактаце аб дзвюх Сарматыях” кракаўскага гісторыка і ўрача Мацея Мяхоўскага (1517), у працах “Аб норавах татараў, літоўцаў і маскавіцян” Міхалона Літвіна (1550), “Пра рэлігіі, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў, татараў” Яна Ласіцкага (1582).

Беларускі край не застаўся па-за ўвагай іншаземцаў, якія пакінулі цікавыя мемуары аб падарожжы (С.Герберштэйн 1549, А.Майерберг 1662, Б.Танер 1678 і інш.).

Выдатным літаратурна-этнаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца “Паэма пра зубра” Міколы Гусоўскага выдадзена 1523). Апісаў свой край – Беларусь, прыгажосць, быт, заняткі жыхароў – ратных рыцараў, паляўнічых, аратых. Ён напісаў сваю паэму ўдалечыні ад Радзімы, у Італіі, яго хвалявалі лёс і былая слава Вялікага княства Літоўскага, якое знайшло сваё алегарычнае ўвасабленне ў вобразе Зубра.

Этнагр.звесткі пра бел.народ, яго мову і звычаі і адпаведныя намінацыі тэрміналагічнага характару сустракаюцца ў стараж.летапісах, у кнігах Ф.Скарыны, шматлікіх помніках дзелавой пісьменнасці 14-17 ст. (дакументах складзеных пры канцылярыі вял.князя літоўскага і ў мясцовых дзярж.установах Вільні, Гродна, Магілёва, Брэста, Мсціслава, Навагрудка і інш., некаторых дакументах, напісаных пры двары польскага караля і адрасаваных у Літву). Пераважна большасць гэтых помнікаў напісана на старабел.мове ў перыяд выкарыстання яе у Вял.кн.Літоўскім у якасці дзяржаўнай.

Са знакамітых дзеячоў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблем этнічнай культуры, мясцовага быту і звычаёвага права, варта назваць Саламона Рысінскага (1560? –1625) і Льва Сапегу (1557-1633). Яны валодалі шырокім дыяпозанам ведаў, разглядалі бел.традыцыйную культуру як апірышча нацыянальнай грамадзянскай цывілізацыі. Статут Вял.княства Літоўскага (рэдактар Л.Сапега). Ён уяўляў сабою збор лепшых узораў народнага права, маральных норм і звычаяў, якія былі выпрацаваны на працягу многіх стагоддзяў і склалі базавы падмурак першай у гісторыі беларусаў-літвінаў канстытуцыі.

7. Даследаванне культуры, побыту насельніцтва Беларусі ў к.XVIII-першай палове XIX ст.

Новы этап назапашвання этнагр.ведаў пачаўся пасля далучэння Беларусі да Расіі, калі да вывучэння побыту і культуры беларусаў звярнуліся рускія даследчыкі.

Экспедыцыі І.І.Ляпёхіна і В.М.Севергіна. Некаторыя бытавыя звесткі пра Беларусь змешчаны ў матэрыялах генеральнага межавання (1786-1800). Найбольш значная работа таго часу па этнаграфіі Беларусі “Апісанне Крычаўскага графства…” складзенае у 1786 бел.краязнаўцам В.К.Меерам. З пач.!(ст. з’яўляюцца асобныя спец.працы па этнаграфіі беларусаў (арт.Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні, Барысаўскім павеце…” І.І.Шыдлоўскага 1819).

Пазней даследаванні праводзілі Расійская АН, Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх (“Рускія прастанародныя святы і прымхі” Снегірова, вып.1-4, 1837-39).

Даволі поўна духоўная культура беларусаў пададзена ў зборы песень і прыпевак “Беларускі архіў” П.Кірэеўскага.

Актыўнае збіранне этнагр.матэрыялаў на Беларусі вяло Руск.геаграф.т-ва (РГТ), заснаванае у 1845 у Пецярбургу. Этнагр.адзяленне РГТ распрацавала у 1847-49 і разаслала па ўсёй краіне, у т.л. у бел.губерні, праграму. Частка атрыманых матэрыялаў надрукавана у першых 3-х выпусках “Этнаграфічнага зборніка” (Спб,1853-58), у якіх галоўныя месцы займаюць звод матэрыялаў дасланых з Віцескай губ. (“Быт беларускіх сялян”, вып.2) у якім асноўнае месца займаюць апісанні, прысланыя вольнаадпушчаным селянінам М.Анімеле, праца Кіркора “Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню” (вып.3) і “Нататкі пра заходнюю частку Гродзенскай губерні” Куклінскага (вып.4).

Цікавасць уяўляюць нарысы П.М.Шпілеўскага “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі (час.”Современнік”, 1853-55) і “Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”(час.”Пантеон”, 1853-56), праца М.В.Без-Карніловіча “Гістарычныя звесткі аб прыкметных мясцінах у Беларусі з далучэннем іншых звестак, якія да яе ж адносяцца” (СПб, 1855). Каля 20 артыкулаў па этнаграфіі беларусаў апублікавана у 1-й пал.19 ст. у перыядычным другу Пецярбурга, Масквы, Кіева, у мясцовай прэсе. Важныя звесткі па бел.этнаграфіі таго перыяду пакінулі і польскія вучоныя.

У 1840-50-ыя г. на польскай мове з’явіліся каштоўныя этнагр.працы Я.П.Тышкевіча, Ю.Крашэўскага, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага і інш.

У 1-й пал 19 ст.фарміруюцца найважнейшыя прынцыпы бел.этнаграфіі, яе навуковыя кірункі. Аднак этнагр.працы таго часу мелі пераважна агульнапазнавальны характар.Звесткі пра побыт народа у асноўным друкаваліся ў гісторыка-этнагр.і публіцыстычных нарысах.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: