Iван Купала

Песенька мая харошая,

Схаваю цябе на лецейка.

Паеду ў поле з сахою,

Вазьму песеньку з сабою.

Ой, сахою буду арацi

I цябе, песенька, спявацi.

Пасля гэтай апошняй вяснянкi спраўляюць ужо Iвана Купалу. 24 чэрвеня, калi схаваецца сонца, усе дзяўчаты збiраюцца за вёскай i ўюць для ўсiх вялiзныя вянкi; асаблiва незвычайна вялiкi вянок для дзяўчыны, якая будзе русалкаю. Русалкай выбiраюць тую, якая мае самыя доўгiя валасы. Яна здымае свой андарак i застаецца ў адной кашулi з расшпiленым каўнерыкам. Калi ж русалка смялейшая, то скiдае нават i кашулю; доўгiя распушчаныя валасы вiсяць па плячах, агромнiсты вянок, як кола, пакрывае ўсю галаву. Тут жа яшчэ выбiраюць i маленькую дзяўчынку для ролi дачкi русалкi.

У гэты ж час робяць з саломы пудзiла, падобнае на чалавека. Калi ўсе вянкi адзеты i саламянае пудзiла падрыхтавана, бягуць на поле на чале з русалкаю i спяваюць:

Правяду я русалачку да бору,

А сама вярнуся дадому.

Правяду я русалачку у цёмны бор,

А сама пайду i ў таткаў двор.

Да й затаплю печ, да й напячу блiноў,

Да й пазаву кумоў.

Прыбегшы да поля, усе iдуць па мяжы i, выбраўшы месца як мага далей ад вёскi i засеянай нiвы, раскладаюць вялiкае вогнiшча i кiдаюць у яго пудзiла з песнямi пра Iвана Купалу:

Купала на Iвана, Купала!

Дзе ўпала, начавала?

Купала на Iвана, Купала!

Упала ў Пятра, у Паўла.

Як, Купала, ужывала?

Ужывала кашку з перцам,

Рыбку з перцам...

Калi пудзiла згарыць, тады дзяўчаты i хлопцы пераскокваюць цераз гэтае вогнiшча i доўга яшчэ працягваюцца iх песнi i скокi.

(Радченко З. Гомельские народные песни. Спб., 1888.)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: