Пратасевіч

(Пратасевіч-Шушкоўскі) Валер'ян (каля 1509—31.12.1579)

Дзяржаўны i рэлігійны дзеяч ВО, ме­цэнат. Паходзіў з баярскага роду герба «Дравіца». Нарадзіўся ў маёнтку Шушкова каля в. Крайск (цяпер у Лагойскім р-не Мінскай вобл.). У 1532—44 пісар велікак-няжацкай канцылярыі, з 1553 адначасова плябан у Крожах (цяпер Кражай, Літва), канонік у Жмудскім, потым у Віленскім біскупстве. 3 1544 пісар ВКЛ i сакратар вял. кн. Жыгімонта II Аўгуста. Удзельнік шэрагу соймаў ВКЛ, займаўся дыплама-тычнымі справамі. У 1549 прызначаны біс-купам Луцкім (пасвячоны ў 1554). 3 1555 біскуп віленскі (афіцыйна з 1556). Суп-роцьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найбольшага ўздыму, аднак у барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоў-ных сродкаў. Паставіў свой подпіс пад Ві-ленскім прывілеем 1563 Жыгімонта II Аў-густа аб роўных правах каталіцкай i неката-ліцкай шляхты. Быў прыхільнікам аб'яд-нання ВКЛ з Польшчай на прыниыпах фе-дэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаў нік А.Р.Мялескі. Адзін з гал. ініцыятараў адкрыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага кале-гіума (пазней Віленская акадэмія, Віленскі універсітэт). У 1570-я г. пераканаў перайсці ў каталіцтва сваіх б. апанентаў кн. Радзіві-лаў. Рабіў ахвяраванні на будаўніцтва кас-цёлаў i каталіцкіх навуч. устаноў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: