Пачатак гульні

Апісанне гульні

(Інструкцыя карыстальніка)

Гульня “Сакрэты беларускай мовы”

Клас

Аўтар: настаўнік пачатковых класаў

Лазоўская Аксана Аляксандраўна

Мэта: фарміраванне ведаў па беларускім правапісе.

Задачы:

- удасканальваць навыкі авалодання беларускай мовай, яго правіламі: правапіс апострафа і раздзяляльнага мяккага знака, напісанне [ц ] замест рускага [ ть ], пераход Э, О ў А ці Е, Ё ў Я ў першым складзе перад націскам, ужыванне (ў) і іншымі;

- выхоўваць любоў да Радзімы, прыроды;

- развіваць цікавасць да роднай мовы, кемлівасць, памяць.

Гульня будзе карыснай для настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў - дэфектолагаў, выхавальнікаў ГПД, бацькоў і навучэнцаў 2, 3 класаў.

У гульні выкарыстоўваюцца міжпрадметныя сувязі: “беларускаямова” і “чалавек і свет”. Тут шмат інфармацыі пра славутыя мясціны, асаблівасці прыроды Беларусі. Гульню можна выкарыстоўваць як “візітную картку” Беларусі, з дапамогай яе знаёміць замежных гасцей з «сакрэтамі» мовы і славутымі мясцінамі нашай краіны.

(2014год – год гасціннасці)

ГУЛЬНЯ

Пасля запуску праграмы з'яўляецца застаўка (малюнак 1), якая сама пераходзіць на наступны слайд – правілы першай гульні.

малюнак 1

Далей прапануецца малюнак, на якім знаходзяцца выявы розных жывёл з літарамі, неабходна пазбавіцца ад лішніх літар - тых, якіх няма ў беларускай мове, а пакінуць тыя літары, якія ёсць у беларускім алфавіце (малюнкі 2,3). Падказкі - жывёлы, якіх можна сустрэць у нашай краіне.

малюнак 2 малюнак 3

Пачатак гульні

Пачынаем асноўную гульню, націснуўшы на кнопку «Далей»

(малюнак 3) - адбываецца пераход на слайд, дзе знаходзіцца галоўнае меню гульні ў выглядзе карты 6 абласцей Беларусі (малюнак 4).

малюнак 4

Націскаючы па чарзе на карты - часткі гульні (у любым парадку) адбываецца пераход на адну з 6 гульняў з рознымі заданнямі. Падрабязнае апісанне кожнага задання напісана на галоўным слайдзе раздзелу. Пачаць гульню можна, клікнуўшы на слова «ПАЧАЦЬ» (малюнкі 5,6,7,8,9,10).

малюнак 5 малюнак 6

малюнак 7 малюнак 8

малюнак 9 малюнак 10

Выконваем заданні кожнага раздзела і правяраем свае веды. У верхнем вуглу кожнага задання ёсць скрутак са знакам? - націскаем і чытаем напамінанне пра заданне. Для пераходу да наступнага задання націскаем ДАЛЕЙ (малюнак 11).

малюнак 11

Гульня кожнага радзелу завяршаецца, калі з'яўляюцца слайды з салютам, надпісам МАЛАЙЦЫ і гукавымі сігналамі. Каб вярнуцца ў асноўнае меню, трэба націснуць на кнопку ў выглядзе хаткі (малюнкі 12,13,14,15,16,17).

малюнак 12 малюнак 13

малюнак 14 малюнак 15

малюнак 16 малюнак 17

Апісанне заданняў:

***** Н-д, трэба знайсці словы, у якіх пішацца ДЗ. Націскаем на словы, у якіх пасля Д стаяць галосныя Е, Е, Ю, Я, І, і ў беларускай мове яны пераходзяць у ДЗ. Калі адказ правільны, з'яўляецца гукавы сігнал і правільны варыянт адказу, а калі не –словы закрэсліваюцца чырвонай рысачкай (малюнкі 18,19).

малюнак18 малюнак19

*****У якіх словах патрэбна паставіць , а ў якіх - ь? (малюнкі 20,21)

малюнак 20 малюнак 21

***** Вы павінны знайсці ў наступным заданні словы, у якіх пішацца [ Ц ]. Калі слова знойдзена правільна, вы атрымаеце

"кавалакі сцяны", з якіх будаваўся Мірскі замак (малюнкі 22,23).

малюнак 22 малюнак 23

***** Трэба ўспомніць правілы беларускай мовы, калі О,Э пераходзяць у А. Калі вы знойдзеце словы, у якіх пішацца А, вы “атрымаеце” кветку, а калі Э ці О - камень (малюнкі 24,25).

малюнак 24 малюнак 25

***** Вы павінны ўспомніць правілы, калі ў беларускай мове Е,Ё пераходзіць ў Я. Словы, у якіх пішацца Я, знікнуць, а застануцца словы, у якіх пішацца Е, Ё (малюнкі 26,27).

малюнак 26 малюнак 27

*****Трэба ўспомніць, у якіх словах у беларускай мове пішацца ў. Калі словы знойдзены правільна, то з'яўляецца гукавы сігнал і знак правільнага адказу (малюнкі 28,29,30).

малюнак 28 малюнак 29 малюнак 30

Завяршэнне гульні

Завяршыць гульню можна, калі перайсці ў асноўнае меню (хатка) на любым этапе апошняга раздзелу кожнай гульні, а затым націснуць на слова «ВЫХАД» у асноўным меню (малюнак 4).

ПРЫЕМНАЙ ГУЛЬНІ!


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: