Пытанні да заліку па прадмету «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» на 2010/2011 вучэбны год

1. Актуальнасць і неабходнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Перыядызацыя гісторыі Другой сусветнай вайны.

2. Міжнароднае становішча ў свеце ў 30‑х гадах XX ст. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.

3. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французска-англійскія перагаворы ў Маскве летам 1939 г.

4. Савецка-германскія адносіны ў канцы 30‑х гадоў XX ст. Сакрэтны пратакол да савецка-германскага дагавора аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г.

5. Пачатак Другой сусветнай вайны, яе прычыны і характар.

6. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны у верасні 1939 г. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

7. Становішча ў заходніх рэгіёнах Савецкага Саюза ў 1939 – 1940 гг. СССР і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна.

8. Акупацыя Германіяй краін Еўропы ў 1939 – 1940 гг. Пачатак руху антыфашысцкага Супраціўлення. Падрыхтоўка Германіяй плана “Барбароса”.

9. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Падрыхтоўка краіны да абароны: дасягненні і пралікі.

10. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Нападзенне Германіі на СССР і яе мэты ў вайне. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу.

11. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам – восенню 1941 г.

12. Абарона Беларусі і яе акупацыя гітлераўскімі войскамі.

13. Бітва пад Масквой, яе ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне. Крах плана “маланкавай вайны”.

14. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на захопленых нямецка-фашысцкімі акупантамі тэрыторыях. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

15. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў.

16. Партызанская барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

17. Падпольны рух супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

18. Дзейнасць ваенных фарміраванняў Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

19. Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны (1942 – 1943 гг.). Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне.

20. Сталінградская і Курская бітвы. Дзейнасць савецкага тылу. Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнах.

21. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”.

22. Савецкія стратэгічныя наступальныя аперацыі ў 1944 г.

23. Адкрыццё другога фронту. Заключныя аперацыі Чырвонай Арміі ў Еўропе. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.

24. Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.

25. Крыніцы перамогі, вынікі і ўрокі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: