Полоцкая земля в 9-11вв

Самым магутным значным княствам з усх, якя існавалі на тэрыторы Беларусі ў Х-ХІІІ стст., з’яўлялася Полацкая зямля, гістарычным ядром якой было племянное княжанне крывічоў-палачан больш раннх часоў.

Ужо ў першым упамінанні Полацка ў пацьеўскім летапісе пад 862 годам адзначана яго воласць. Полацк тады не падпарадкаваўся Кіеву.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне. Кіеўск князь Аскольд разам са сваім братам Дзірам у 860-х гадах зрабіў паход на палачан і прынес м шмат бяды. Пераемнік Рурыка князь Алег у 882 годзе здолеў аб’яднаць паўночную і паўдневую Русь у адну дзяржаву са сталіцай у Кіеве.

У апошняй трэці Х ст. у Полацку сядзеў незалежны ад Кіева і Ноўгарада князь Рагвалод. Яго зусім выключнае становішча сярод іншых княстваў летапісец падкрэсліў словамі “трымаў Полацкую зямлю і правіў ей”. Гэта сведчыць пра самастойнасць Полацка.

У 980 годзе Уладзіміру Святаславічу, які быў таы наўгародскім князем і змагаўся з сваім братам Яраполкам за кіеўск трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Затым у роспачы Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыцце Уладзіміра была разам з сынам Ізяславам выдалена з Кіева ў Полацкую зямлю.

Ізяслаў Уладзіміравіч з Рагнедай атрымаў спачатку Ізяслаўль (сучаснае Заслаўе), а затым, верагодна, быў запрошаны палачанамі княжыць у Полацк. Супраць гэтага не выступаў Уладзімір бо прыкладна тады, пасля хрышчэння Русі, кіеўскі князь, праводзячы адміністрацыйную рэформу, накіроўваў другіх сваіх сыноў у буйныя гарады ў якасці намеснікаў.

Знаходжанне Полацка ў склазе старажытнарускай дзяржавы было непрацяглым і нетрывалым. У адпаведнасці з уяўленнямі скандынаваў (варагаў) уся Кіеўская Русь у ХІ ст. падзялялася на тры часткі на чале з Ноўгарадам, Полацкам і Кіевам. Гэтыя гарады сапернічалі паміж сабой нават у галіне манументальнага дойлдства.

Пасля 1036г. уладу ў Кіеўскай Русі захоўвалі толькі дзве княскія галіны, сын Уладзіміра – Яраслаў Мудры ў Кіеве і праўнук Рагвалода – Брачыслаў Ізяславіч у Полацку. У ой час, калі ўсе іншыя землі на тэрыорыі старажытнарускай дзяржавы пераходзілі паводле старшынства да нашчадкаў Яраслава Мудрага, Полацк устойліва знаходзўся ў руках прадстаўнікоў мясцовага княскага роду. Добра вядомы ў старажытнай гісторыі Беларус князь Усяслаў Брачыславіч, які княжыў у Полацку з 1044 да 1101 г. Пры м Полацкае княства дасягнуа найбольшай магутнасці.

Полацкія князі настойліва намагаліся пашырыць свае ўладанні, у першую чаргу, за кошт выгадна размешчаных тэрыторый, здаўна заселеных крывічамі. Перыядычныя спробы паўдневарускіх князеў прымусіць Полацк і Менск падпарадкоўвацца ўладзе Кіева прыводзілі да ваенных сутычак. Працягласць і ўпартасць барацьбы сведчаць, што полацка-менскія князі мелі моцную падтрымку ў сваім княстве.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: