Прозвішча | Дзейнасць |
С. Сплашноў, І. Шульман | Фільм «Зялёныя агні» |
Л. Голуб | Фільмы «Міколка-паравоз» і «Дзяўчынка шукае бацьку» |
У. Корш-Саблін | Фільм «Крушэнне імперыі» – гісторыка-рэвалю-цыйная стужка па матывах аднаіменнага рамана М. Казакова. Апошні фільм вядомага беларускага рэжысёра |
А. Спешнеў | Гісторыка-рэвалюцыйны фільм «Масква – Генуя» (пры ўдзеле У. Корш-Сабліна і П. Арманда) |
В. Нікіфараў, Б. Сцяпанаў | Шматсерыйны тэлефільм «Дзяржаўная граніца» – гісторыка-прыгодніцкі тэлевізійны серыял, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1980 – 1988 гг., які распавядае аб службе савецкіх пагранічнікаў. Дзеянне адбываецца ў перыяд з 1917 г. па канец 80-х гг. і разгортваецца на тэрыторыі СССР ад Далёкага Усходу да яе заходніх межаў |
М. Фігуроўскі | Фільм «Гадзіннік спыніўся апоўначы» пра апера-цыю беларускіх партызан па ліквідацыі фашысцкага гаўляйтэра В. Кубэ |
І. Дабралюбаў | Фільм «Белыя росы» – лірычная камедыя, якая адлюстроўвае жыццё і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гг. ХХ ст. |
В. Тураў | «Я родам з дзяцінства», «Кропка адліку», кінаэпапея «Людзі на балоце» і «Подых на-вальніцы» (паводле трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка»). Яго кінастужка «Праз могілкі» (аб партызанскай барацьбе на акупаванай тэрыторыі Беларусі), знятая ў 1964 г., па рашэнні ЮНЕСКА ў 1994 г. аднесена да 100 лепшых фільмаў свету |
Дакументальныя стужкі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны: «Дачка партыі» – прысвечана дзейнасці В. Харужай; «Бацька Мінай», «Марат Казей» і інш. |
|
|
Выяўленчае мастацтва
(другая палова 40-х – 80-я гг. ХХ ст.)
Прозвішча | Назвы твораў. Заўвагі |
I. Ахрэмчык | Карціна «Абарона Брэсцкай крэпасці» |
В. Волкаў | Карціна «Мінск. 3 ліпеня 1944 года» |
Я. Зайцаў | Карціна «Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску» |
М. Савіцкі | Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны цыкл карцін «Лічбы на сэрцы», карціны «Партызанская мадонна», «Партызанская мадонна (Мінская)». Тэму працы закранаюць карціны «Ураджай», «Сказ пра хлеб». Чарнобылю прысвечаны карціны «Чарнобыльская мадонна» і «Чорная быль» |
Л. Шчамялёў | Карціны «Навала. 22 чэрвеня 1941 г.», «Першы дзень міру», «Край мой Міншчына» |
Заканчэнне
М. Данцыг | Аўтар шэрагу карцін, на якіх паказана будаўніцтва Салігорска, многія палотны прысвечаны Мінску |
А. Ісачоў | Карціны «Апостал Пётр», «Малітва», «Выгнанне з раю». Мастак сфарміраўся пад уплывам розных мадэрнісцкіх плыняў і з-за гэтага не ўпісваўся ў прызнаныя ў афіцыйных колах рамкі |
|
|
Скульптары
Прозвішча | Назвы твораў | ||
З. Азгур | Скульптуры Ф. Скарыны, А. Пашкевіч (Цёткі), Я. Коласа, К. Крапівы, дзеда Талаша | ||
А. Анікейчык | Мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раё-не, прысвечаны подзвігу беларускіх партызан, комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай в. Шунеўка Докшыцкага раёна. Разам з Л. Гумілеў-скім і А. Заспіцкім стварыў помнік Я. Купалу ў Мінску | ||
С. Селіханаў | Архітэктурна-скульптурны ансамбль ва ўшанаван-не памяці ахвяр фашызму «Хатынь», створаны су-месна з групай архітэктараў (Ю. Градаў, В. Занко-віч, Л. Левін) | ||
А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў, З. Азгур, С. Салтыкоў, С. Адашкевіч | Гарэльефы на Мануменце Перамогі ў г. Мінску | ||
А.Кібальнікаў А. Бембель У. Бабыль | Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» | ||
А. Бембель | «Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі» пад Мінскам | ||
А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў | Манумент у гонар маці-патрыёткі А. Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з вора-гам у гады Вялікай Айчыннай вайны, у Жодзіна | ||
Цікавыя факты
1. У сувязі з выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной з дзяржаў – заснавальніц ААН, у 1951 г. быў зацверджаны новы дзяр-жаўны сцяг рэспублікі.
Малюнак сцяга, распрацаваны мастаком М. Гусевым, складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя – зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім баку былі залатыя серп і молат і чырвоная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. Малюнак ар-наменту быў узяты з ручніка, вышытага ў 1917 г. сялянкай Матронай Маркевіч з в. Касцілішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Дзяр-жаўны сцяг у такім выглядзе існаваў да 1991 г.
(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).
2. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Гімн з’яў-ляецца ўрачыстай песняй і афіцыйнай музычнай эмблемай дзяржавы. Упершыню ён прагучаў у Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета. Аўтарамі гімна былі паэт М. Клімковіч і кампазітар Н. Сака-лоўскі. Іх патрыятычная песня «Мы – беларусы» прысвячалася дружбе беларускага народа з Расіяй. Заўважым, што даволі доўга БССР не ме-ла свайго Дзяржаўнага гімна. У 1943 г. быў зацверджаны гімн СССР.
У пасляваенныя гады ён гучаў і на тэрыторыі Беларусі як сімвал яд-нання розных народаў у шматнацыянальнай дзяржаве. Песня «Мы – беларусы» сярод іншых музычных твораў удзельнічала ў конкурсе на стварэнне Дзяржаўнага гімна БССР. Пасля адпаведнай перапрацоўкі яна была прадстаўлена Вярхоўнаму Савету БССР і зацверджана ў якас-ці гімна. Дадзены гімн існаваў да 1991 г.
(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).
Пытанні
1. Вызначце, што абазначаюць элементы Дзяржаўнага сцяга БССР.
2. Якія асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа і грамадска-палітычнага жыцця краіны ўвасобіў Дзяржаўны гімн БССР.
Гістарычны дакумент
«Моральный кодекс строителя коммунизма»
(зацверджаны XXII з’ездам КПСС)
1. Преданность делу коммунизма, любовь к социалистической Родине, к странам социализма.
2. Добросовестный труд на благо общества: кто не работает, тот не ест.
3. Забота каждого о сохранении и умножении общественного достояния.
4. Высокое сознание общественного долга, нетерпимость к нарушениям общественных интересов.
5. Коллективизм и товарищеская взаимопомощь: каждый за всех, все за одного.
6. Гуманные отношения и взаимное уважение между людьми: человек человеку друг, товарищ и брат.
7. Честность и правдивость, нравственная чистота, простота и скромность в общественной и личной жизни.
|
|
8. Взаимное уважение в семье, забота о воспитании детей.
9. Непримиримость к несправедливости, тунеядству, нечестности, карьеризму, стяжательству.
10. Дружба и братство всех народов СССР, нетерпимость к национальной и расовой неприязни.
11. Нетерпимость к врагам коммунизма, дела мира и свободы народов.
12. Братская солидарность с трудящимися всех стран, со всеми народами.
(www.gumer.info/.../mor_kod.php).
Прыкладныя тэмы паведамленняў
1. Навуковыя даследаванні ў Беларусі ў другой палове 50-х–першай палове 80-х гг. ХХ ст.
2. Пачатак «касмічнай эры» у СССР.
3. Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў беларускай культуры.
(Зайцаў Я. «Партрэт юнага партызана» (1943 г.))
(Волкаў В. «Мінск, 3 ліпеня 1944 г.» (1945 – 1955 гг.))
(Савіцкі М. Партызанская мадонна (Мінская) (1978 г.))
(Савіцкі М. Хлеб (1962 г.))
Данцыг М. Мой горад старажытны, малады (1972 г.)
(Манумент Перамогі ў Мінску (1954 – 1955 гг.). Архітэктары Заборскі Г.,
Кароль У., скульптары Азгур З., Бембель А., Глебаў А., Селіханаў С.)
7. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.
План для самастойнай падрыхтоўкі
1. Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі і развіццё навукі.
2. Асэнсаванне мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.
3. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы.
4. Дасягненні беларускага спорту.
Паняцці і тэрміны
Беларускі касмічны апарат «БелКА» – малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваўСаюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Парк высокіх тэхналогій – навукова-вытворчае аб'яднанне, якое ствараецца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2005 г. Ен прызначаны для развіцця беларускай навукі, укаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць, а таксама для экспарту праграмнага забеспячэння за межы рэспублікі.
«СКІФ» – суперкамп'ютэр, створаны ў выніку беларуска-расій-скага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій і ўключаны ў сусветны рэйтынг самых высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм.
|
|
Храналогія
1989 г. – утварэнне Таварыства беларускай мовы (ТБМ).
1990 г., студзень – прыняцце Закона «Аб мовах у Беларускай ССР». Беларуская мова была абвешчана дзяржаўнай мовай, яе статус быў заканадаўча замацаваны ў Канстытуцыі 1994 г.
1991 г. – прыняцце Вярхоўным Саветам Закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Агульная базавая адукацыя аб'яўлена абавязковай.
1992 г. – прыняцце Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».
1995 г., 15 мая – правядзенне рэферэндуму, адным з пытанняў якога было пытанне аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай. Палажэнне аб існаванні дзвюх раўнапраўных дзяржаўных моў у рэспубліцы было замацавана ў новай рэдакцыі канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
1996 г. – упершыню Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на XXVI Алімпійскіх гульнях.
2005 г. – падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.
2006 г. – прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», завяршэнне распрацоўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вышэйшай адукацыі».
2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.
Даследаванні вучоных-гуманітарыяў
· «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» у 6 тамах.
· «Вялікае княства Літоўскае».
· «Гісторыя беларускага мастацтва» у 6 тамах.
· Бібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» у 6 тамах і інш.
Адноўлены выданні
· В. Ю. Ластоўскі «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910 г.).
· У. М. Ігнатоўскі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1919 г.).
· М. В. Доўнар-Запольскі «Гісторыя Беларусі» (20-я гг. ХХ ст.).
Гістарычная асоба
Ж. I. Алфёраў – лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2000 г., ураджэнец Беларусі. Яго вынаходніцтвы ў галіне сучасных інфармацыйных тэх-налогій (адкрыццё хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў») дазволілі зрабіць прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефо-ны. Узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. Ганаровы грамадзянін г. Ві-цебска.
У Рэспубліцы Беларусь створана ўстойлівая сістэма развіцця аду-цыі і навукі. Гэта з'яўляецца падмуркам сацыяльна-эканамічнага, наву-кова-тэхнічнага і культурнага развіцця нашай краіны ва ўмовах паступовага станаўлення інфармацыйнага грамадства. Вызначальнай рысай у развіцці мастацтва стала нацыянальна-культурнае адрад-жэнне.
Адлюстраванне ў беларускай літаратуры і мастацтве гістарычнай тэматыкі садзейнічае асэнсаванню сучаснасці ў спалучэнні з трады-цыямі гістарычнага мінулага, выхаванню нацыянальнай самасвя-домасці беларусаў, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны сваіх продкаў.
Беларуская літаратура
Прозвішча | Назвы твораў, заўвагі |
П. Панчанка | Кніга паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна» |
Н. Гілевіч | Зборнік вершаў «Незалежнасць» |
Л. Дайнека | Раманы «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды» |
М. Чаргінец | Раманы «Вам задание», «Тайны Чорных гор», «Сыны» |
С. Законнікаў | Паэма «Чорная быль» |
С. Алексіевіч | Аповесці «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі» |
Выяўленчае мастацтва
Прозвішча | Назвы твораў, заўвагі |
У. Стальмашонак | Галерэя партрэтаў Радзівілаў, замалёўкі ар-хітэктурных помнікаў Нясвіжа |
Л. Шчамялёў | Карціны «Зіма ў Навагрудку», «Лета ў Астра-шыцкім» |
Г. Вашчанка | Цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры, трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, вітра-жы ў касцёле святых Сымона і Алены, карціна «Мой дом – мой боль». Узнагароджаны меда-лём «Чалавек года» Міжнароднага біяграфіч-нага цэнтра ў 1992, 1996 гг. (Кембрыдж, Анг-лія) |
А. Кішчанка | Габелены «Чарнобыль» (знаходзіцца ў будын-ку ААН у Нью-Йорку), «Габелен стагоддзя» |
М. Кузміч, мастак-ювелір | Аўтар адноўленага ў 1997 г. хрысціянскай святыні, страчанай у гады Вялікай Айчыннай вайны – крыжа Еўфрасінні Полацкай |