Бягучая бібліяграфічная інфармацыя

3.2 Рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі.

3.3. Аўтаматызаваныя базы данных.

Выхаванне духоўна багатай асобы сучаснага грамадства немагчыма без паглыбленнага вывучэння роднай мовы, літаратуры, мастацтва, без вывучэння духоўнай спадчыны.Таму вельмі значная ўвага надаецца эстэтычнаму выхаванню. Эстэтычнае выхаванне ажыц- цяўляецца не толькі праз адукацыю, але і праз пэўную вялікую сістэму мерапрыемстваў фестывалі,конкурсы, святы, выставы жывапісу, пленэры, дні і тыдні культуры розчых краін і народаў.Усе гэтыя мерапрыемствы рыхтуюцць і праводзяць спецыялісты-прафесіяналы. Яны і з'яуляюцца асноўнымі карыстальнікамі інфармацыі у галіне мастацтва.

Сярод карыстальнікаў інфармацыі можна выдзеліць наступныя групы:

1)навуковыя супрацоўнікі-мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі музеяў, навуковых устаноў, асветніцкіх цэнтраў.

2)Кіраунікі Міністэрства Культуры, іншых кіруючых устаноў, абласных, раённых і гарадскіх упраўленняў культуры.

3)Дзеячы мастацтва-артысты, кампазітары, мастакі, скульптары і іншыя.

4)Кіраўнікі творчых калектываў.

5)Выкладчыкі спецыяльных навучальных устаноў-універсітэтаў культуры, вучылішчаў культуры, музычных школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх адукацыйных школ.

6)Навучэнцы гэтых устаноў.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне ажыццяўляюць бібліятэкі, навуковыя, вучэбныя ўстановы і арганізацыі, музеі, профільныя часопісы. Яны выпускаюць розныя віды бібліяграфічных дапаможнікаў-навукова-дапаможных, дзяржаўных, прафесійных. Па тыпах-гэта рэфератыўныя выданні, паказальнікі, спісы, бюлетэні, летапісы.

Значная колькасць бібліяграфічных матэрыялаў публікуецца на старонках перыядычных выданняў ВНУ «Вестника Брестского государственного технологического университета»; “Весніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”, часопісаў “Мастацтва”, “Спадчына”, “праваслаўе”, “Наша вера” і інш.

1.Нацыянальная кніжная палата. Яна дае самую поўную інфармацыю аб усіх выданнях па мастацтву, якія выходзяць на тэрыторыі Беларусі. Для гэтага выдаюцца: "Кніжны летапіс", "Летапіс часопісных артыкулаў", "Нотны летапіс", "Летапіс газетных артыкулаў","Летапіс выяўленчага мастацтва", "Летапіс рзцэнзій". Яны даюць бягучую інфармацыю. Але НКП складае таксама і рэтраспектыўныя паказальнікі па мастацтву.

2.Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ).У 1972 годзе пры НББ быў створаны аддзел навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва (Інфармкультура). Ен атрымлівае усе апублікаваныя і неапублікаваныя дакументы па культуры і мастацтву і на іх аснове выпускае цэлую сістэму бібліяграфічных, рэфератыўных і фактаграфічных выданняў;разлічаных на спецыялістаў. У аддзеле створаны шэраг БД (Інфармкультура; Ноты; Беларусіка; Выданні выяўленчага мастацтва і інш.)

3.Абласныя бібліятэкі. У іх складзе створаны сектары інфар-мацыі па праблемах культуры і мастацтва, якія працуюць у адзінай сістэме з НББ. Абласныя бібліятэкі абслугоўваюць спецыялістаў вобласці.

4. Бібліятэка Акадэміі музыкі. Яна абслугоўвае спецыялістаў сваёй установы.

5.Нацыянальны асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны, Беларускі інстытут праблем культуры, музейныя і іншыя установы. Усе яны ажыццяўляюць свае пэўныя функцыі.

Вынікам працы розных бібліятэк, інфаомацынных.цэнтраў з'яўляецца бібліяграфічная і іншая інфармацыйная прадукцыя. Па храналагічнай прыкмеце яна падзяляецца на бягучую і рэтраспектыўную.

Найбольш добра наладжана бягучае інфармаванне карыстальнікаў у галіне мастацтва.

Бягучая бібліяграфічная інфармацыя змяшчаецца ў выданнях Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (НКПБ) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ). НКПБ выдае спецыяльныя летапісы “Нотны летапіс” і “Летапіс выяўленчага мастацтва”. Акрамя таго, матэрыялы па мастацтве змяшчаюцца ў адпаведных раздзелах “Кніжнага летапісу”, “Летапісу нарматыўна-тэхнічных, тэхнічных дакументаў і выданняў вузкага прызначэння”, “Летапісу рэцэнзій”, “Летапісу часопісных артыкулаў”, “Летапісу газетных артыкулаў”. Мастацтвазнаўчыя дакументы адлюстроўваюцца таксама ў штогодніках “Кнігі Беларусі”, а а крыніцы другаснай інфармацыі – у “Паказальніку бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі”.

Бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі выходзяць у выглядзе паказальнікаў, бюлетэняў, спісаў, рэфератыўных зборнікаў, фактаграфічных выданняў. Па ступені раскрыцця зместу яны бываюць сігнальныя, рэфератыўныя, фактаграфічныя.

Сігнальныя выданні-самы хуткі від інфармацыі. Яны вызначаюцца паўнатою інфармацыі, аператыўнасцю, але змест яе, не раскрываюць. Прыкладам СІ з'яўляецца штомесячны паказалькік інфармкультуры НББ "Новая літаратура па культу- ры і мастацтву". Паказальнік вельмі поўна інфармуе пра кнігі, альбомы, каталогі выстаў, артыкулы са зборнікаў, газет і часопісаў і іншыя матэрыялы па ўсіх пытаннях гісторыі, сучас- нага стану і развіцця культуры і мастацтва нашай рэспублікі. Аддзел інфармацыі па культуры і мастацтве НББ працягвае бягучае інфармаванне і праз такія крыніцы, як “Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і мастацтва”, “Сістэматычны паказальнік неапублікаваных дакументаў па культуры і мастацтву”.Сігнальныя выданні выпускаюць і абласныя бібліятзкі. Гэта паказальнік "Новая літаратура аб... вобласці", матэрыялы якога, у тым ліку і па мстацтву, маюць краязнаўчы характар.

НББ выпускае і рэфератыўныя выданні. Але рэфератыўныя выданні па мастацтву і мастацтвазнаўству маюць асаблівасці.У іх даюцца рэфератыўныя агляды, аналізы найбольш значных падзей у мастацтве рэспублікі (фестываляў, конкурсаў, выставак і г. д.), аналіз дзейнасці асобных устаноў (музеяў, тэатраў, Беларускага дзяржаўнага універсітэтаў культуры), друкуюцца матэрыялы айчынных і міжнародных семінараў, канферэнцый. Рэфераты складаюцца у большасці на аснове неапублікаваных дакументаў, якія паступаюць у фонд інфармкультуры. Спіс гэтых дакументаў даецца,як правіла,у канцы рэфератаў. Інфармацыяй такога характару з'яўляецца "Актуальныя праблемы культуры і мастацтва".Тут змяшчаюцца тэматычныя падборкі матэрыялаў у выглядзе аналітычных і рэфератыўных аглядаў па агульных пытаннях культуры і мастацтва. Кожны агляд дапаўняецца спісам літара- туры.

Інфармкультура выдае таксама штомесячна фактаграфічную інфармацыю "Хроніка культурнага жыцця". Гэта выданне, якое змяшчае канкрэтныя звесткі аб тым, якія мерапрыемствы прайшлі за месяц у бібліятэках, клубах, музеях і іншых установах культуры.Выданне рыхтуецца па матэрыялах перыядычнага друку з выкарыстаннем і той інфармацыі, якую даюць аддзелы (сектары) культуры і мастацтва абласных бібліятэк. Інфармацыя даецца па відах мастацтва: тэатр, музыка, музейная справа і інш.

Аналагічную "Хроніку культурнага жыцця вобласці", толькі з улікам мясцовага матэрыяла, рыхтуюць і абласныя бібліятэкі. Падрыхтоуваюць яны для спецыялістаў тахсама інфармацыю у выглядзе тэматычных падборак, бягучага спіса "Новая літаратура па культуры і мастацтву вобласці ".

Базай для глыбокага вывучэняя гісторыі і тэорыі мастацтва з'яўляюцца рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапапожнікі. Па зместу яны часчей за ўсё бываюць галіновымі (адлюстроўваюць літаратуру па аднаму віду мастацтва), але ёсць дапаможнікі і тэматычныя, і персанальныя, і біябібліярафічныя і інш. У сувязі з асаблівасцямі мастацтва (наяўнасці розных яго відаў). Характарыстыка дапаможніках будзе давацца ў адпаведнасці з відамі мастацтва: дапаможнікі па жівапісу, музыцы і г.д. Кнігі і артыкулы па жывапісу (гісторыі агульных пытаннях, аб мастацкіх выставах, мастаках) адлюстроўвае паказальнік "Белорусское искусство" (1945-1965 гг.). Дапаўненнем да яго з'яўляецца даведнік " Художники Советской Белоруссии " і шмат-томны біяграфічны слоўнік "Художники народов СССР "у в-ці тамах. Тут прыводзяцца біяграфічныя звесткі і літаратура больш чым аб 20 тысячах

мастакоў дарэвалюцыйнага і паслярэвалюцыннага перыяду.

Адной з асаблівасцей бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацтву з'яўляецца тое, што пераважную большасць крыніц рэтраспектыўнай бібліяграфічнай інфармацыі склалі прыкніжныя і прыартыкульныя, унутрыкніжныя і ўнутрычасопісныя бібліяграфічныя спісы, змешчаныя ў навуковых, вучэбных, даведачных выданнях па мастацтве і ў часопісах. Самымі буйнымі і цікавымі сярод іх можна прызнаць наступныя: бібліяграфічны спіс “Літаратура, рэкамендаваная для паглыбленага вывучэння гісторыі музычнай культуры Беларусі да ХХ ст.” (2002 г.), змешчаны ў вучэбнным дапаможніку В.У. Додзіёмавай “Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі” (Ён змяшчае 120 назваў энцыклапедый, даведнікаў, манаграфій і вучэбных дапаможнікаў і інш. На беларускай, рускай, украінскай і польскай мовах. Таксама ў выданні таго ж аўтара “Музычная культура Беларусі ХVІІІ стагоддзя: Гісторыка-тэарэтычныя даследванні” (2003г.) змешчаны чатыры бібліяграфічныя спісы выданняў на беларускай, рускай і замежных мовах (больш за 700 назваў).

Уяўляе цікавасць для спецыялістаў таксама сістэматычны бібліяграфічны спіс “Дирижирование” (2003г.), у якім прадстаўлены хрэстаматыі, слоўнікі, нотныя зборнікі, вучэбныя дапаможнікі, кнігі, артыкулы, праграмы.

Добрае бібліяграфічнае аснашчэнне маюць энцыклапедычныя даведнікі А.М. Кулагіна “каталіцкія храмы на Беларусі” (2001г.). “Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя”(2001г.)

Вялікая колькасць бібліяграфічных матэрыялаў прадстаўлена на старонках вучэбных і навуковых выданняў па музыцы: Пленяк Г.Н. «Восточнославянская народная инструментальная музыка…” (2002г.); “аркестровы клас: Праграма для ССНУ...”(2003, Мишуров Г.С. Белорусскре народно-инструментальное искусство: традиции и современность» (2003);Антоневич В.А. «Белорусская музыка ХХ века: Композиторское творчество и фольклор «(2004), Дадзіёмава В.У. “Музычная культура Беларусі ХVІІ стагоддзя: гістарычна-тэарэтычныя даследванні” (2005г.) і інш. Гэтыя бібліяграфічныя спісы ўключаюць ад 100 да 700 назваў дакументаў.”Паказальнік у кнізе "Искусство Советской Белорусии "адлюстроўвае літаратуру з другой паловы ХІХ ст. па 1960 год. У дапаможнік уключаны звесткі аб кнігах, артыкулах, альбомах, каталогах выстаў і інш.

Асобна выдадзены дапаможнікі па тэатральнаму мастацтву. Гэта паказальнік "Станаўленне і развіццё рэжысуры ў беларускіх драматычных тэатрах: 1941-1970". Выпусціла яго "ББ. У паказальніку абагульняюцца матэрыялы, якія раскрываюць творчасць рэжысёраў, што стаялі ля вытокаў нацыянальнага рэжысёрскага майстэрства, унеслі найбольш значны уклад у яго развіццё. 3 паказальніка можна даведацца пра творчасць такіх "зорак" беларускай сцэны, як Б.Платонаў, Л.Ржэцкая, Г.Глебаў, У.Уладамірскі, С.Станюта і інш.

На спецыялістаў у галіне тзатральнага мастацтва, літаратура-знаўцаў, бібліятзкараў разлічаны паказальнік НББ "Беларуская драматургія," склад НБ Ватацы (з'яўляецца працягам паказальніка "Беларуская Савецкая драматургія ", які быў выпутячаны ў 1966 годзе). Дапаможнік знаёміць больш чым за 700 драматургічнымі творамі беларускіх пісьменнікаў, напісаных у 1966-1985 гг., дае звесткі пра тэатральныя і радыёпастаноўкі, кінафільмы, пастаўленыя па гэтых творах, крытычныя водгукі на іх. Тэатральнаму мастацтву прысвечаны таксама паказальнік "Советский театр для детей".

Літаратура па гісторыі і тэорыі музыкі адлюстрована ў паказальніку І.Старцава "Советская литература о музыке"(1918-1947 гг.)і ў паказальніках Успенскай, якія выйшлі пад тою жа назваю і ўключаюць кнігі і артыкулы па 1955 год.

Для прафесійнай дзейнасці спецыялістаў у галіне мастацтва важнае значэнне маюць бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх адлюстрованы самі творы мастацтва. Большая частка гэтых дапаможнікаў выдадзена па музычнаму мастацтву. Так выйшла тры выпускі нотаграфичнага паказальніка "Музычная літаратура БССР" з храналагічным ахопам 1917-1990 гады. Усе разам яны даюць поўную інфармацыю аб нотах, як надрукаваных асобна, так і унутры газет, часопісаў, зборнікаў. Ноты, фанаграмы адлюстрованы таксама і у паказальніку "Беларуская літаратура ў музыцы" (1918-1989 гг), у персанальных нотаграфічных даведніках "Шостакович", "Есенин в музыке".

Абласнымі бібліятэкамі за апошнія гады выданы ўсяго два асобных бібліяграфічных паказальніка і адзін бібліяграфічны спіс.

Бібліяграфічны паказальнік, створаны Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Віцебшчыны” (2004г.) уключае кнігі, артыкулы, альбомы, каталогі. У выданне ўвайшлі 882 дакументы. Бібліяграфічны паказальнік “Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны” (2005г.) складзены ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна.

Бібліяграфічны спіс “Народныя промыслы і рамёствы” складзены ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, увайшло 106 назваў кніг, матэрыялаў канферэнцый, альбомаў, праграм, артыкулаў на беларускай і рускай мовах.

Гэтыя бібліяграфічныя матэрыялывельмі каштоўныя і значныя, але, на вялікі жаль, іх тыраж вельмі абмежаваны (10 экз.), што не дазваляе азнаёміцца з імі шырокаму колу карыстальнікаў.

Інфармацыю аб паштоўках, рэпрадукцыях, зстампах, альбомах і іншых творах выяўленчага мастацтва змяшчае "Летапіс выяўленчага мастацтва". Для спецыялістаў несумненную карысць будуць прадстаўляць і каталогі выстаў, якія выпускаюць музеі і іншыя ўстановы.

У апошні час навуковыя бібліятэкі, ЦБС, інфармацыйныя цэнтры і іншыя бібліяграфічныя установы імкнуцца да пераводу інфармацыі на нетрадыцыіныя носьбіты, да стварэння аўтаматызаваных сістэм.

Базы даных ствараюцца і па мастацтву. Так, шэрах БД створаны ў НББ.Гэта БД "Ноты"-уключае бібліяграфічныя апісанні нотных выданняў на беларускай, рускай і іншых мовах. БД "Выданні выяўленчага мастацтва уключае бібліяграфічныя апісанні выяўленчых дакументаў (плакатаў, паштовак, рэпрадукцый, слайдаў і інш.).БД "Інфармкультура" -уключае апісанні кніг, артыкулаў, неапу - блікаваных і іншых дакументаў, якія паступаюць у інфармкультуру па ўсіх пытаннях культуры і мастацтва Беларусі. БД "Рэдкая кніга"-уключае бібліяграфічныя апісанні рукапісных кніг і архіўных матэрыялаў, старадрукаў, рэдкіх і каштоўных выданняў.

Інфармацыя па пытаннях культуры і мастацтва, якая можа быць карыснай для спецыялістаў, змяшчаецца і ў рзкамендацынных бібліяграфічных дапаможніках.

Фестывалі Беларусі.

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" -праводзіцца штогодна в г. Брэсце.

Міжнародны фестываль "Сожскі карагод" (харэаграфічны) праводзіцца в г. Гомелі.

Фестываль мастацтваў "Славянскі базар". праводзіцца в Витебске.

Фестываль моладых беларускіх выканаўцаў "Маладзечна" праводзіцца в г.Молодечно.

Міжнародны фестываль духовнай музыкі "Магутны Божа " г. Магілёв.

Міжнародны фестываль фальклора "Жыцень”. Міжнародны фестываль ў Вітебску "Информация".

Міжнародны фестываль тэатра лялек у г.Мінску. Фестываль "Берагіня" г.п.Акцябрскі Гомельскай вобласці.

Міжнародны фестываль народной музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" в г.Паставы.

 

Міжнародны конкурс камерных ансамбляў ім.М.К. Агінскага.

Міжнародны фестываль "Магілёўская музычная вясна".

Фестываль "Карамінская фіеста"- фестываль гітарнай музыкі.

Міжнародны фестываль "Мінская вясна".

Фестываль праваславных песен.

Міжнародны фестываль славянскіх народаў "Каляда". Міжнародны фестываль “Золотой шлягер”у г. Могилёве 1раз у 2 гады.

Кантрольныя пытанні

1.Пералічыце групы прафесійных карыстальнікаў інфармацыі па мастацтву.

2.Роля НКП у сістэме інфармацыі аб выданнях па мастацтву.

3.Якую інфармацыю дае Інфармацыйны Цэнтр па праблемах культуры і мастацтва НББ?

4.Месца і роля абласных бібліятзк у сістэме інфармацыі па культуры і мастацтву.

5.Што такое сігнальная інфармацыя?

6.Што такое рэфератыўная інфармацыя?

7.Што такое фактаграфічная інфармацыя?

8. Якая разніца ў сістэме інфармацыі НББ і абласных бібліятэк?

9.Чым адрозніваюцца рэтраспектыўныя дапаможнікі ад бягучых?

10. Прывядзіце прыклады галіновых рэтраспектыўных дапаможнікаў (па выбару).

11. Якія існуюць аўтаматызаваныя базы даных па мастацтву?

Літаратура

1.ГОСТ 7.0-99 Информационно-библиотечная деятельность, библи ография: термины и определения.-Мн.:Изд-во стандартов, 1999.-23с.

2.Диомидова Г.Н. Библиографоведение: Учеб. для сред. проф. учеб. заведений. /Г.Н.Диомидова-СПБ: Професия, 2002.-С.138-139

3. Библиографяческая работа в бйблиотеке: 0рганизация и практика /под ред. О.П. Кошунова. -М.,1990.-С.119-124.

4.Каратышоўская А.Ствараем БД па беларускаму мовазнаўству А. Каратышоўская //Бібл.свет.- 1998.-№ 4.-С.14.

5.Лявончыкаў В.Е. Беларуская бібліяграфія: Агульны курс. Падруч- нік для студэнтаў інстытута культуры. - Мн.: Выш.школа.,1991.-С.252.

 

Бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацтву для задавальнення непрафесійных інтарэсаў насельніцтва

ПЛАН

1. Агульнае уяўленне аб непрафесійных інтарэсах па мастацтву.

2. Характэрныя рысы бібліяграфічных дапаможнікаў, прыродазнаўчых для непрафесійнага чытання.

3. Віды і тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў па структуры і зместу.

4. Магчымасці практычнага выкарыстання дапаможнікаў у рабоце бібліятэк.

Мастацтва адыгрывае значную ролю у жыцці грамадства на працягу ўсёй яго гісторыі. Ёсць творы мастацтва, якія хвалююць людзей на працягу тысячагоддяў. “Она разомкнула веки, вдохнув сегодняшний воздух: «Какие в ХХ веке цветы? И какие звёзды?» Она ожила… И как бы тянулась к нам. И молча. И тихо замерло в камне улыбки её начало. А власть, величие, слава! Об этом она забыла, улыбку нам посылала. И нам это важно было. Она принесла её за три тысячи лет с половиной. Она осязала завтра улыбкой неуловимой” (Могалов Л. Встреча с Нефертити). Гаворка ідзе аб знакамітым партрэце ягіпецкай царыцы Неферціці. Яшчэ адна усмешка жанчыны вядома з гісторыі мастацтва. Гэта ўсьмешка не менш знакамітай Джаконды.

Мастацтва, такім чынам, уплывае на чалавека учынкі, садзейнічае выхаванню маральных якасцей, нават дапамагае зрабіць наша жыццё больш цікавым і разнастайным. Амаль усе людзі звязаны з мастацтвам, хто прафесійна, а хто ў сілу сваіх захапленняў. Шмат людзей маюць непрафесійныя інтарэсы да мастацтва. Ёсць аматары музыкі, тэатра, кіно, фото, самадзейныя мастакі, аматары дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва (пляценне, вышыванне, лепка і г.д.). моладзь у сваёй большасці цікавіцца эстраднай музыкай, кіно. Значную групу складаюць удзельнікі мастацкай самадзейнасці, але іх запытанні набліжаюцца да прафесійных. Усе гэтыя людзі маюць розныя узросты і розную адукацыю, але іх аб’ядноўвае любоў да мастацтва, патрэбнасць у спецыяльнай літаратуры. Задавальняюць такую патрэбнасць рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі. Асноўным цэнтрам па выпуску рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацтву з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Пэўную ролю адыгрываюць абласныя навуковыя бібліятэкі, у складзе якіх створаны аддзелы мастацтва. Яны маюць не толькі кніхныя фонды, але і музычныя запісы, творы мастацтва. Публічныя бібліятэкі гарадоў, раёнаў таксама камплектуюцца сучаснай гукавой апаратурай, аўдыявізуальнымі дакументамі. Бібліяграфічныя дапаможнікі абласных і пблічных бібліятэк звязаны па зместу большасці з краязнаўчай тэматыкай. У Расіі гэта – Расійская дзяржаўная бібліятэка, Расійская нацыянальная бібліятэка.

Бібліяграфічныя дапаможнкі для непрафесійнага чытання адрозніваюцца ад дапаможнікаў для прафесіяналаў. Для іх характэрны наступныя рысы:

1. Праграмнасць. Гэта значыць, што ў аснове большасці дапаможнікаў пакладзена пэўнае кола пытанняў па мастацтву, якое патрэбна ведаць кожнаму чалавеку.

2. Наяўнасць пазанавальнага матэрыялу. У прадмовах, уступных частках да раздзелы, тэм паведамляюцца цікавыя фактычныя звесткі з гісторыі мастацтва, з біяграфій выдатных дзеячоў, з гісторыі стварэння канкрэтных твораў,, з гісторыі узнікнення музеяў, калекцыянерскіх збораў. Гэта робіць бібліяграфічныя дапаможнікі сваеасаблівымі кнігамі для чытання па мастацтву.

3. Наяўнасць комплексных і галіновых паказальнікаў. Комплексныя ахопліваюць адначасова розныя віды мастацтва, а галіновыя-асобныя, для тых, хто мае павышаную цікавасць да асобных відаў мастацтва.

4. Дапаможнікі складаюцца з персанальных раздзелаў, таму што глыбокае пранікненне ў свет прыгожага немагчыма без разумення творчасці асобных мастакоў.

5. Для дапаможнікаў адбіраецца, у асноўным навукова-папулярная літаратура, мастацка-дакументальная, мемуарная літаратура.

6. Прымяняюцца ўсе асноўныя формы рэкамендацыйнай характарыстыкі кнігі. У прыватнасці, цікавыя назвы саміх дапаможнікаў, раздзелаў, цытаты, эпіграфы, пашыраныя анатацыі.

Мэта-выклікаць жывыя вобразы мастацтва, развіваць здольнасці па зразуменню мастацтва, атрымліваць ад яго асалоду, фарміраваць добры густ.

Але неабавязкова, каб усе гэтыя рысы прысутнічалі ў кожным дапаможніку.

Сістэма рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацтву у рэспубліцы да гэтага часу не склалася. Але пэўныя рухі ёсць.

Найбольш бібліяграфічна забяспечаным з’явіўся такі від мастацтва як музыка. На другім месцы – архітэктура, на трэцім – жывапіс і графіка.

Так выпускаюцца бібліяграфічныя дапаможнікі розных тыпаў: паказальнікі, спісы, агляды. Па зместу яны падзяляюцца на агульнагаліновыя (комплексныя), галіновыя, тэматычныя, персанальныя, краязнаўчыя.

Галоўнае месца займаюць агульнагаліновыя (комплексныя) дапаможнікі. Такім з’яўляецца бібліяграфічны паказальнік “Беларукая мова, літаратура, мастацтва”. У ім адлюстроўваліся лепшыя дакументы па мастацтве, рэкамендуе найбольш значную літаратуру па мастацтву, якая выйшла у рэспубліцы за год. Па сутнасці, гэта панарама мастацкага жыцця рэспубліцы за кожны год. Дапаможныя паказальнікі штогодніка (імянны, аўтараў і назваў, геаграфічны і інш.) дазваляюць весць разнастайны бібліяграфічны пошук твораў мастацтва. На жаль, з 2005 года паказальнік перастаў выдавацца.

Бягучую інфармацыю аб развіцці мастацтва можна атрымаць з бюлетэня: НББ "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку". Названая літаратура па мастацтве адлюстроўваецца ў раздзеле бюлетэня: "Навінкі беларускага друку", падраздзелах «Што чытаць пра Беларусь» (Рубрыкі “Культура. Навука. Асвета.”, ”Ахова помнікаў прыроды, гісторыі і культуры. Музычная справа, Архиуная справа”. ” Мастацтва,мастацтвазнаўства”. У якасці дадаткаў да бюлетэня публікуюцца рэкамендацыйныя спісы-дадаткі па актуальных праблемах

"Учитесь познавать прекрасное", ” У дапамогу эстэтычнай самаадукацыі” і інш.

Вельмі цікавую серыю паказальнікаў "В мире прекрасного " выпусціла Расійская дзяржаўная бібліятэка (РДБ). Усяго ў серыі выйшла 10 паказаль- нікаў. Усе разам яны даюць цэласную карціну развіцця мастацтва ў гістарычным аспекце. Серыя складаецца з чатырох паказальнікаў па жывапісу (рускі жывапіс, савецкі, замежны да XX стагоддзя, замежны XX стагоддзя). Па музыцы (руская класічная,савецкая і замежная), па кіно (з гісторыі кіно, савецкае кіно, замежнае), па архітэктуры (адзін еыпуск). Серыя была выдаддзена ў 70-80-я гады і зараз плануецца яе перавыданне. Тым, хто цікавіцца пэўнымі відамі мастацтва трэба звяртацца да галіновых дапаможнікаў.

У якасці дадаткаў да бюлетэня "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку" выйшлі спісы "Дэкаратыўна-прыкладнова мастацтва Беларусі", "3 гісторыі беларускага тэатра", "Беларускі рок", "Музеі Беларусі", "Гарады Беларусі", "Помнікі дойлідства на Беларусі". Асобных галіновых паказальнікаў мала. Але ёсць. Напрыклад, паказальнік НББ "Мир дискотеки" для тых, хто цікавгцца сучаснай музыкай. У паказалыііку рэкамендуецца літаратура аб вопыце работы айчынлых і замежных дыскатэк. Тэматычных дапаможнікаў амаль не выдаецца. Можна прывесці адзінкаеыя прыклады, у прыватнасці "Историко революционная тема в белорусском театре и кино". "Каб жыла культура продкаў" (народныя святы, абрады, традыцыі). Гэта дадаткі да бюлетэня "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку".

Асобую групу складаюць дапаможнікі, прысвечаныя дзвйнасці музычных, тэатральных устаноў, калектываў асобных музеяў. Яны выпускаюцца у сувязі з юбілеынымі датамі Так былі надрукаваны бібліяграфічныяі даведкі пра Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы РБ і балета РБ.

Дзяржаўны акадэмічны народны хор РБ імя Г.У. Цітовіча, Шклоўскі тэатр Зорыча, пра Нацыянальную кінастудыю Беларусьфільм.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр РБ і інш. Даведкі надрукаваны ў бюлетэню "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку". Яны змяшчаюць гістарычныя тэкставыя звесткі і спісы лііпаратуры.

Персанальныя і біябліяграфічныя дапаможнікі адлюстроўваюць жыццё и дзейнасць найбольш выдатных дзеячау мастацтва.Асобна выдадзеных дапаможнікаў мала. У большасці даюцца бібліяграфічныя спісы ў бюлетэню "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку" у раздзеле "Памятныя даты". Так былі надрукаваны у біябліяграфічныя даведкі, прысвечаныя народным артыстам Беларусі Б.В.Платонаву, Е.А.Міровічу, У.І.Уладамірскаму, А.К.Ільінскаму, Г.А.Арлоеай, жывапісцам Г.Х.Вашчанку, В.А.Грамыку, Л.Д.Шчамялёву, В.К.Цеірку, А.М.Кішчанку. Рэжысёрам М.М.Пташуку, А.А.Ляляўскаму, архітэктару А.П.Воінаву і інш. Усе гэтыя даведкі надрукаваны ў сувязі з юбілеямі выдатных дзеячаў. Гэтыя даведкі маюць вялікую каштоў- насць таму, што часта яны з‘ яуляюцца адзінымі звесткамі аб чалавеку.

Краязнаўчыя дапаможнікі таксама заслугоўваюць увагі. Магілёўская абласная бібліятэка выпусціла такія паказальнікі як "Тэатральная творчасць Магілёўшчыны", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Магілёўшчыны", "История Могилевского драматического театра", "Музеи Могилёва". Прадстаўляе цікавасць серыя бібліяграфічных паказальнікаў "Выдатныя ” дзеячы мастацтва Магілёўшчыны". У гэтай серыі выйшлі паказальнікі: "Выдатныя дзеячы музычнага мастацтва", "Выдатныя дзеячы выяўленчага мастацтва", "Выдатныя дзеячы тэатра". Комплексным з'яўляецца паказальнік " Магілёўшчына ў творах мастацтва", які ўключае вершы, музычныя, мастацкія творы прысвечаныя Магілёву і вобласці.

Віцебская абласная бібліятэка выпусціла дапаможнікі "Віцебшчына тэатральная", "Сучасная мастацкая Віцебшчына" (біябібліяграфічныя слоўнікі).

Магчымасці практычнага выкарыстання бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацтву даволі шырокія. У першую чаргу іх можна выкарыстаць пры абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк, для падбора літаратуры, пры выкананні разнастайных запытаў. Таксама рэкамендацыйныя дапаможнікі можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы аглядаў, гутарак таму што ў іх ёсць цікавыя звесткі, факты. Дапаможнікі па мастацтву з'яўляюц ца таксама сродкамі пашырэння эстэтычнага кругагляду бібліятэкараў і карыстальнікаў бібліятэк. Пры арганізацыі выстаў, адкрытых паліц можна выкарыстаць цікавыя назвы, эпіграфы, цытаты з дапаможнікаў. Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, такіх як вечары-партрэты і іншых можна выкарыстаць персанальныя паказальнікі, ці персанальныя раздзелы ў комплексных паказальніках.

Рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі з 'яўляюцца таксама базай для выканання даведак па мастацтву.

Аднак бібліяграфічнае аснашчэнне галіны з’яўляецца недастатковым і не можа паўнацэнна забяспечваць інфармацыйныя патрабаванні карыстальнікаў.

Кантрольныя пытапні

1. Што азначаюць непрафесійныя інтарэсы ў галіне мастацтва?

2. Якімі прыкладамі можна паказаць уплыў мастацтва на чалавека?

3. Якія бібліятэкі выпускаюць дапаможнікі па мастацтву для задавальнення непрафесійных інтарэсаў?

4. Што азначае праграмнасць бібліяграфічнага дапаможніка?

5. Якімі пазнавальнымі матэрыяламі забяспечваюцца рэкамендацыйныя дапаможцікі па мастацтву?

6. Для якой катэгорыі людзей прызначаны галіновыя дапаможнікі па мастацтву?

7. Чаму дапаможнікі па мастацтву складаюцца з персанальных раздзелау?

8. Якія віды выданняў рэкамендуюцца для непрафесійнага чытання?

9. Назавіце тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацтву.

10. Назавіце віды бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацтву па зместу.

11. Дайце характарыстыку агульналітаратурнага дапаможніка "Беларуская мова, літаратура, мастацтва".

12. Якую ролю адыгрывае бюлетэнь "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку" для непрафесійнага чытання літаратуры па мастацтву?

13. Якая значная серыя паказальнікаў па мастацтву выпушчана РДБ?

14. Прывядзіце прыклады галіновых дапаможнікаў па мастацтву.

15. Прывядзіце прыклады персанальных дапаможнікаў па мастацтву.

16. Дайце характарыстыку краязнаўчых дапаможникаў па мастацтву.

17. Якім чынам можна выкарыстаць рэкамендацыйныя дапаможники па мастацтву ў практычнай рабоце бібліятэкі?

Літаратура

1. ГОСТ 7.0-99 Информационно-библиотечная деятельность,

библиография: термины и определення. —Мн.: изд-во стандартов, 1999. - 23 с.

2. Диомидова Г.Н. Библиографоведение: Учеб. для сред. проф. учеб. зав./ Г.Н.Диомидова СПБ: Профессия, 2002. - С.154.

3. Комиссарова Л.Д. Рекомендательная библиография нужна и сегодня Л.Д.Комиссарова // Библиография. - 2002. -№ 1.- С.43-45.

4. Жаркова Ж.Р. Традыцыйныя тэхналогіі бібліяграфавання: Вучэб. дапам. — Магілёў, 2001. - 45 с.

5. Новыя кнігі: Па старонках бел. друку: Штомес. бібліягр. бюлетэнь/ Нац. б-ка Беларусі. -Мн., 2003 (№ 1-12).

6. Библиографическая работа в библиотеке: Организация и практика/ подред. О.П.Коршунова. -М„ 1990. - С.119-124.

7. Рекомендательно-библиографические:1992-1997г.г.пособия РГБ// Мир библиографии. - 1998. - № 1. -С.22.

 

Інфармацыйныя паслугі публічныя бібліятэкі па задавальненню запытаў у галіне літаратурна – мастацкага комплекса.

ПЛАН


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: