Генезіс беларускай мовы, яе развіцце у часе. Беларуская мова сярод іншых моу свету

Беларуская мова элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. Гісторыя станаўлення і развіцця бел.мовы звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця бел. народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.

Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з’яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадстве соцыуме. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.

Сродкі зносін, узятыя самі па сабе, без канкрэтнага выкарыстання, — гэта мова; тыя ж самыя сродкі, выкарыстаныя непасрэдна ў канкрэтнай сітуацыі, — гэта маўленне.

Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца слыхам, зрокам. Прымета маўлення — яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з’явы, што ўзнікаюць у маўленні, могуць пераходзіць з часам у мову. Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту.

Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Моўная сям’я – гэта вялікая група моў, якая аб’ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем’і падзяляюцца на групы і падгрупы.

Індаеўрапейская моўная сям’я ўключае такія падгрупы: індыйская; іранская; балтыйская; раманская; германская; кельцкая; славянская беларуская, руская, украінская – усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая – заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая — паўднёваславянскія. Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем’яў: японская, карэйская.

Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай.

Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы, якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:

1 перыяд.10-13 стст. — перыяд старыжытнарускай мовы. Існавалі магутныя цэнтры Полацк 862г. і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб’яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь праіснавала да 13ст.. У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым…”. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. Вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.

2 перыяд.14-18 стст. – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы. 14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый, 15-16 стст. – інтэнсіўным развіццём спецыфічных рыс беларускай мовы: аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем, 17-ст. – пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы, 18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай мовы. У 14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 15-16 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” Беларусь упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры адпаведна і назва “мова беларуская”. Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак масіў Вільня-Полацк-Віцебск-Смаленск. Гэта была дзяржаўная мова. На ёй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, “Статут ВКЛ”. 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры. У 1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава РП. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах.

3 пярыяд. канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні.

У 1795г. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Бел рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь. Менавіта ў часы заняпаду мовы ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную навуковую аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  




Подборка статей по вашей теме: