Формы сялянскай абшчыны

Асаблівасці рассялення і гістарычныя тыпы паселішчаў.

Веска – асноўны тып паселішчаў. Жыхары–ў асноўным сяляне, асноўны занятак – земляробства, жывелагадоўля і промыслы.

Група суседніх вёсак складвала акругу.

Сяло - як і вёска, асноуная прыкмета – царква, і адрознівалася памерамі.

Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі і сваю, і панскую гаспадарку.

Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак.

Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам.

Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў.

Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай.

Мястэчка – рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва.

Традыцыі гарадскога самакіравання


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: