Вопрос№40:нэп и его особенности проведения в б

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а р ч п а д а т а к, к а а п е р а ц ы я, с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь н i ц т в а i с в а б о д н ы р ы н а к.

Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны уз ровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй пра- мысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтыч ная актыунасць рабочых.

41. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР.Палітыка беларусізацыі. асноўныя напрамкі і вынікі.

У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р.

У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.

З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.

У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Беларускую мову неслi у масы беларускiя пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоуным патэнцыялеРазвi- ваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау- чых арганiзацый У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнауства. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю у правя-дзеннi беларусiзацыi,пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася у адносiнах да iнбелкульта, якi страцiу сваё першапачатковае прызначэнне.Але нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэн-ня паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi

В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на беларус- ай мове "Машэка" Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: