Статут 1529

Асноўны артыкул: Статут Вялікага княства Літоўскага 1529

Першы аркуш Статута (1529)

Праца па падрыхтоўцы першага Статута 1529 г. вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Першы варыянт праекта Статута быў падрыхтаваны ў 1522 г., але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працягвалася яшчэ сем гадоў.

Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладна невядома, ёсць падставы сцвярджаць, што ў яго падрыхтоўцы прымалі ўдзел беларускі першадрукар і доктар права, Францыск Скарына, а таксама канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштольд, пад кантролем якога складаўся Статут. Асноўныя палажэнні Статута абмяркоўваліся з вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам Казіміравічам, якому належыць гонар зацвярджэння Статута. З гэтай нагады была нават напісана «Пахвала Жыгімонту», у якой ён называўся «Вялікім Жыгімонтам», бо ён пераўзышоў усіх вялікіх князёў і каралёў, таму што ён «нас вучыў справядлівасці чыніці».

Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Пры гэтым яны былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута 1529 года, хоць і супярычылі яго асноўным прынцыпам.

Статут уведзены ў дзеянне 29.9.1529. Складаецца з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у яго ўнесены дапаўненні, у выніку колькасць артыкулаў павялічылася да 283.

Выданне Статута 1529 года вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у свеце па развіццю права і прававой культуры. Разам з тым, Статут 1529 года з'явіўся прававой асновай для далейшага развіцця заканадаўства.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: