Культура Беларусі

Агульная характарыстыка культурнага жыцця. Ужо з 1946 г. пачалася, а з прызначэннем у 1947 г. першым сакратаром М.Гусарава ўзмацнілася (не без дапамогі яго намесніка па ідэалогіі – М.Іаўчука) кампанія па барацьбе супраць "нізкапаклонства перад Захадам", супраць "беларускага нацыяналізму" і "бязроднага касмапалітызму". Жорстка крытыкавалася палажэнне аб дзяржаўнасці Беларусі ў сярэднявеччы, аб "залатым веку" ў гісторыі беларускай культуры, памылковыя погляды на тое, быццам "святло культуры ішло з Захаду" і інш. Быў прыпынены выхад выпускаў "Гісторыі БССР", падрыхтаваных М.Нікольскім, К.Палікарповічам, А.П’янковым і іншымі вядомымі навукоўцамі, і пастаўлена задача напісаць новы, “сацыялістычны” падручнік, падрыхтаваны для школы Л.Абецэдарскім. Для кантролю над культурным жыццём Беларусі на пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў утвораны аддзел культуры. Ён пільна сачыў за выкананнем дырэктыў цэнтральных партыйных органаў па ідэалагічных пытаннях. У прыватнасці, было заслухана пытанне аб выкананні Саюзам савецкіх пісьменнікаў БССР пастановы ЦК ВКП(б) аб часопісах "Звязда" і "Ленінград" (ухіл ад сацыялістычнага рэалізму). "Карысныя" ў ідэалагічным кірунку творы заахвочвалі і маральна і матэрыяльна. У 1946 г. першым з беларускіх пісьменнікаў Сталінскай прэміі быў удастоены А.Куляшоў за паэму "Сцяг брыгады". У літаратуры невыпадкова пераважала тэма вайны, аднак у вялікіх эпічных творах пра гераізм народа часам губляўся канкрэтны жывы чалавек з яго перажываннямі, страхамі, болем. Да таго ж партыйныя цэнзары штурхалі пісьменнікаў па сутнасці да пэўнага ідэалагічнага класіцызму, дзе прысутнічалі б толькі дакладна станоўчыя "героі" і адмоўныя "ворагі". За адыход ад адзначанай схемы крытыкаваліся п’есы "Мілы чалавек" К.Крапівы, "Заложнікі" А.Кучара.

Аслабленне адміністрацыйнага дыктату ў культуры. Пасля смерці ў сакавіку 1953 г. I. В. Сталіна, а затым асуджэння ў 1956 г. XX з'ездам КПСС яго культу краіна паступова стала вызваляцца ад ідалапаклонства і страху. Пачалося духоўнае разняволенне народа, адбывалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пашыралася ў гэты час роля грамадскіх арганізацый, якія дзейнічалі ў сферы культуры. З'явіліся новыя творчыя аб'яднанні – у 1959 г. Саюз журналістаў БССР, у 1962 г. – Саюз кінематаграфістаў БССР. Па меры паслаблення адміністрацыйнага кантролю ў сферы культуры розныя саюзы і іншыя аб'яднанні творчай інтэлігенцыі правялі шырокія дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі ў грамадстве, аб пераадоленні адмоўнага ўплыву культу Сталіна на развіццё культуры і навукі ў рэспубліцы. Прадметам крытыкі стаў і метад сацыялістычнага рэалізму. Дзеячы культуры павялі размову аб праве на індывідуальнасць, на асабісты падыход у асвятленні падзей рэчаіснасці.

Аднак культура Беларусі, як і ўсёй краіны, у другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. характарызавалася складанымі і супярэчлівымі працэсамі, якія адлюстроўвалі складанасць і супярэчлівасць сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны ў паслясталінскі перыяд. Гэты час быў напоўнены духам адраджэння, аднак дадзены працэс насіў відавочны адбітак мінулай эпохі. Хаця культ асобы Сталіна быў асуджаны, створаная ім сістэма кіраўніцтва краінай у аснове сваёй захоўвалася нават ва ўмовах бясконцых хрушчоўскіх пераўтварэнняў, пры гэтым яна набыла новыя рысы, уласцівыя аўтарытарызму.

ГУЛАГ – абрэвіятура галоўнага ўпраўлення лагерамі, якая ўжываецца як сімвалічная назва сталінскага рэпрзсіўнага рэжыму.

Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам, не такімі, якімі яны былі ў сапраўднасці, а такімі, якімі яны вызначаліся ў партыйных дакументах.

Культурна-нацыянальнае жыццё рэспублікі (1965 – 1985)Партыйнае кіраўніцтва культурай. У партыйным кіраўніцтве культурай наглядалася пэўная цыклічнасць: перыяды ганенняў на інтэлігенцыю змяняліся перыядамі адноснай дэмакратызацыі, лібералізацыяй у культурным жыцці. Найбольш значная лібералізацыя ў культурным жыцці, якая наступіла пасля смерці Сталіна, ужо ў аіюшнія гады кіраўніцтва краінай М. С. Хрушчовым пачала змяняцца новым пахаладаннем. У адрас інтэлігенцыі пасыпаліся абвінавачванні ў размыванні ідэйных каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыму партыйнасці ў літаратуры і мастацтве.

Далёка знаходзіцца ад Масквы Гродна, але справай гродзенскіх пісьменнікаў Васіля Быкава і Аляксея Карпюка займаўся сам Старшыня КДБ СССР Ю. У. Андропаў. Камітэт дзяржаўнай бяспекі яшчэ ў канцы 60-х гг. прызнаў гэтых пісьменнікаў дысідэнтамі, гэта значыць непажаданымі асобамі. У пісьме ў ЦК КПСС Ю. У. Андропаў паведамляў: «КДБ Беларусі мае даныя аб палітычна нездаровым настроі беларускіх пісьменнікаў – члена КПСС Карпюка і Быкава». А далей пайшлі мерапрыемствы партыі і КДБ па іх перавыхаванню і абясшкоджванню. А. Карпюка бюро Гродзенскага гаркома КПБ выключыла з партыі, В. Быкава абвінавацілі ў паклёпе на Савецкую Армію. Устанавілі тайны нагляд, праглядалася перапіска, праслухоўваліся тэлефоны.

Ужо ў другой палове 60-х гг. рэзка ўзмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця. У рэспубліцы клопатамі партыі на першае месца была пастаўлена марксісцка-ленінская адукацыя, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з яго камуністычным светапоглядам. Вывучаліся ў першую чаргу гісторыя КПСС і КІІБ, палітычная эканомія, філасофія, навуковы камунізм, якія грунтаваліся на закасцянелых ідэалагічных догмах і партыйных прадвызначэннях.

На XXIV з’ездзе КПСС у 1971 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС Л. I. Брэжнеў заявіў, што ў краіне ўжо «узнікла новая пстарычная супольнасць людзей – савецкі народ».

Беларусь у гэтыя гады стала ўзорам найбольш паспяховай інтэрнацыяналізацыі грамадскага жыцця. Мова нацыі амаль перастала існаваць і тлела толькі ў нацыянальнай літаратуры ды ў некаторых сродках масавай інфармацыі. Фактычна гэта было практычнае ўвасабленне на Беларусі курсу партыі па фарміраванню новай гістарычнай супольнасці людзей – савецкага народа.

У 70-я першай палове 80-х гг. усё часцей пошукі новага часам сутыкаліся з рэальнасцю палітычнага жыцця, якое вызна-чала межы дазволенага ў мастацтве. Многія няздзейсненыя мары пісьменніка У.Караткевіча, трагічны лёс мастака А.Ісачова і многіх іншых яскравае таму пацвярджэнне. У гэты перыяд партыйным кіраўнііггвам праводзіліся і шырокамаштабныя мерапрыемствы з мэтай узмацнення кант-ролю над культурным жыццём рэспублікі, у прыватнасці у красавіку 1974 г. была прынята пастанова Аб далейшым павышэнні дзейнасці і ідэнна-палітычнай работы ў святле рашэнняў XXIV з'езда КПСС". Падвергліся разгромнай крытыцы артыкулы і дзейнасць многіх дзеячау культуры і навукі Беларусі, якія былі названы "нацыяналістамі.

Развіццё адукацыі. За гады вайны ў Беларусі была амаль поўнасцю разбурана матэрыяльна-тэхнічная база адукацыі. Агульнаадукацыйная школа, за выключэннем пачатковых класаў, не працавала. Школьныя будынкі ў большасці былі знішчаны. Таму задача адраджэння адукацыі ў рэспубліцы пасля ванны была надзвычай цяжкай. Трэба было рамантаваць і будаваць новыя будынкі школ, наладзіць выпуск вучэбнай літаратуры, рашаць праблему настаўніцкіх кадраў. За 1946 – 1950 гг. толькі на патрэбы агульнаадукацыйнай школы было выдаткавана 3598,7 млн руб., што дазволіла за кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць 205 школ на 62,4 тыс. вучнёўскіх месцаў. Будаваліся школы і на сродкі калгасаў і прадпрыемстваў. У капцы 1950 г. у БССР у асноўным была адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнай школы. Паступова паляпшаўся склад настаўніцкіх кадраў. Калі ў 1944/45 навучальным годзе ў школах Беларусі працавала 19,7 % настаўнікаў з вышэйшай і незакончанай вышэйшай адукацыяй, то ў 1950/51 годзе такую адукацыю мелі 30,2 % настаўнікаў, а ў 1955/56 навучальным годзе – 50%.

Аднак у развіцці агульнаадукацыйнай школы ў першым пасляваенным дзесяцігоддзі мелася даволі шмат недахопаў. Немалая колькасць школ размяшчалася ў прыстасаваных і наёмных будынках, не хапала падручнікаў, наглядных дапаможнікаў, значным быў адсеў вучняў, на нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў.

У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР». Ён паклаў пачатак рэформы сістэмы народнай адукацыі. Рэформа прадугледжвала політэхнічнае навучанне, працоўнае выхаванне. 7-гадовыя школы пераўтвараліся ў 8-гадовыя, сярэднія – у агульнаадукацыйныя 11-гадовыя з вытворчым навучаннем, ствараліся школы-інтэрнаты, школы і групы з падоўжаным днём. У жніўні 1959 г. Міністэрства асветы БССР зацвердзіла новыя вучэбныя планы для ўсіх тыпаў школ, у якіх былі адлюстраваны дасягненні навукі і тэхнікі. Ва ўсіх сярэдніх і большасці 8-гадовых школ рэспублікі меліся майстэрні, ствараліся вучэбныя кабінеты.

Аднак не ўсе новаўвядзенні ў канцы 50-х – першай палове 60-х гг. апраўдалі сябе. У 1964 г. 11-гадовыя школы пачалі пераводзіцца на 10-гадовыя. 3 1966 г. прафесіянальная падрыхтоўка школьнікаў стала неабавязковай.

У сакавіку 1966 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову «Аб мерах далейшага паляпшэння работы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы», а ў чэрвені 1972 г. – «Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі і далейшым развіцці агульнаадукацыйнай школы». Гэтыя пастановы паклалі пачатак чарговай мадэрнізацыі сістэмы адукацыі. Новыя праграмы, на якія перайшла школа, некалькі паднялі ўзровень адукацыі, наблізілі яе да запатрабаванняў жыцця. Была пабудавана дастаткова дэмакратычная сістэма, якая давала рэальныя магчымасці моладзі атрымаць сярэднюю адукацыю. У 1971 – 1975 гг. у БССР атрымалі сярэднюю адукацыю 658 тыс. юнакоў і дзяўчат. У 1977 г. 98 % вучняў, якія закончылі 8 класаў, працягвалі вучобу. Такім чынам, у рэспубліцы быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі, што ўвогуле ўзнімала на больш высокую ступень адукацыйны ўзровень насельніцтва.

Аднак у развіцці агульнаадукацыйнай школы заставалася шмат праблем, якія слаба вырашаліся. Адной з іх было недастатковае фінансаванне школы, якое скарачалася. Так, калі ў сярэдзіне 60-х гг. затраты на агульнаадукацынную школу складалі 6 – 7 % ад валавога нацыянальнага даходу, то ў пачатку 80-х гг. – 4,2%. Школы забяспечваліся па астаткаваму прынцыпу. З-за гэтага матэрыяльная база школы цалкам не адпавядала патрабаванням часу. Не ва ўсіх школах меліся вучэбныя кабінеты, спартыўныя залы. У 1984 адбылося вяртанне да 11-гадовага навучання. Характэрнай рысай сярэдняй адукацыі ў перыяд з 1977 г. з’яўляўся яе абавязковы характар.

Адна з характэрных рыс развіцця адукацыі ў перыяд другой паловы 50-х – 80-я гг. – рэзкае звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Прадастаўленне права бацькам вырашаць, у школу з якой мовай навучання аддаць сваіх дзяцей (1958), было рашэннем дэмакратычным. Але ва ўмовах недастатковага клопату беларускай дзяржавы аб развіцці нацыянальнай культуры, нацыянальнага нігілізму, урбанізацыі (пры захаванні вялікай удзельнай вагі рабочых нізкай кваліфікацыі) і празмернага імкнення чыноўнікаў ад адукацыі да інтэрнацыяналізацыі навучання прывяло да таго, што ў сярэдзіне 80-х гг. толькі 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. Фактычна яны засталіся толькі ў сельскай мясцовасці.

Тлумачылася такое становішча некалькімі прычынамі. Адна з іх заключалася ў гістарычнай і марфалагічнай блізкасці рускай і беларускай моў, што было не на карысць апошняй. Перавага за рускай мовай аказалася і па той прычыне, што ў СССР яна з’яўлялася сродкам міжнацыянальных зносін. Да таго ж сама сістэма адукацыі ў адзінай дзяржаве, якой быў СССР, непазбежна вяла да яе уніфікацыі, у тым ліку і моўнай. Звужэнню выкарыстання беларускай мовы садзейнічала і тое, што ў канцы 50-х гг. права вырашаць пытанне аб мове навучання сваіх дзяцей было аддадзена на волю бацькоў. Па заявах апошніх многія вучні, асабліва ў гарадах, вызваляліся ад вывучэння беларускай мовы.

У пасляваенны перыяд у Беларусі паспяхова аднаўлялася і развівалася сярэдняя спецыяльная адукацыя. У 1960 г. у сярэдпіх спецыяльных навучальных установах навучалася 62,6 тыс. чалавек, а ў 1985 г. – 160,4 тыс. Колькасць спецыялістаў з сярэдняй снецыяльнай адукацыяй у БССР вырасла са 166 тыс. у 1960 г. да 714 тыс. у 1985 г.

Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1944/45 навучальным годзе аднавілі працу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы з 25, якія былі да вайны. Адкрыліся новыя ВНУ: у 1945 г. – Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г. – тэатральна-мастацкі інстытут), у 1948 г. – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1950 г. – Брэсцкі педагаіччны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута). У 1950/51 навучальным годзе ў рэспубліцы працавала 10 настаўніцкіх інстытутаў. У 1950 г. у БССР мелася 29 вышэйшых навучальных устаноў, больш за 100 тэхнікумаў.

У выніку хуткага эканамічнага развіцця рэспубліка адчувала вострую патрэбу ў кадрах з вышэйшай адукацыяй. Таму ў наступныя гады ў БССР былі адчынены новыя ВНУ: у 1951 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1952 г. – Мазырскі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута), у 1953 г. – Полацкі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, у 1954 г. – Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, у 1958 г. –Гродзенскі медыцынскі інстытут, у 1961 г. – Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1964 г. – Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1965 г. – Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, у 1966 г. – Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1975 г. – Мінскі інстытут культуры. У 1969 г. на базе Гомельскага педінстытута быў створаны Гомельскі, а ў 1978 г. на базе Гродзенскага педінстытута – Гродзенскі дзяржаўныя універсітэты. Колькасць ВНУ ў Беларусі павялічылася з 24 у 1946 г. да 33 у 1985 г., а студэнтаў адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.

Аднак пастаянны рост выпуску спецыялістаў не заўсёды суправаджаўся неабходным павышэннем якасці іх падрыхтоўкі. ВНУ недастаткова фінансаваліся, таму марудна ўдасканальвалася іх матэрыяльная база.

Навука. Значных поспехаў дасягнула навука. Ужо ў 1944 г. аднавіла сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. Сусветную вядомасць набылі працы акадэмікаў АН БССР Ц. М. Годнева, К. В. Горава, С. I. Губкіна, А. Р. Жэбрака, В. Ф. Купрэвіча, I. С. Лупіновіча, М. М. Нікольскага, У. М. Перцава і інш.

Аднак у другой палове 40-х – пачатку 50-х гг. развіццё навукі і культуры натыкнулася на жорсткі ідэалагічны прэс. Ва ўмовах узмацнення супрацьстаяння дзвюх супердзяржаў – СССР і ЗША, а таксама недаверу да насельніцтва вызваленай тэрыторыі (асабліва інтэлігенцыі) пачалася далейшая ідэалагізацыя ўсіх сфер жыцця. Вызначаўся дакладны падзел розных галін навукі, культуры на "наша – сацыялістычнае" і "іх – капіталістычнае". Гэта дазваляла той навуковай шэрасці, што была адціснута падчас вайны, аднавіць і пашырыць свае пазіцыі. Так, у біялогіі пачалі чарговы наступ прыхільнікі Т.Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў А.Жэбрак. З пяці вядомых свету відаў цвёрдай пшаніцы тры былі выведзены ў яго лабараторыі генетыкі і цыталогіі. У маі 1947 г. А. Жэбрак быў абраны прэзідэнтам АН БССР, але ўжо ў снежні гэтага ж года ён вызваляецца з гэтай пасады. Прысланы на месца прэзідэнта АН БССР М.Грашчанкоў шмат зрабіў для станаўлення нейрахірургіі ў БССР, аднак лічыў немэтазгодным развіццё фундаментальных даследаванняў у галіне фізікі, матэматыкі і іншых навук на Беларусі.

Асабліва значныя зрухі ў развіцці навукі адбыліся ў 50-я гг. 3 Ленінграда ў Мінск прыехалі на пастаянную работу вучоныя-фізікі М. А. Ельяшэвіч, А. Н. Сеўчанка, Б. I. Сцяпанаў, матэматыкі М. П. Яругін і У. 1. Крылоў, маскоўскі фізік М. М. Сірата і інш. Іх дзейнасць адыграла важную ролю ў развіцці новых навуковых напрамкаў, у падрыхтоўцы навуковых кадраў.

Беларускія вучоныя вялі шырокія даследаванні па такіх актуальных галінах навукі, як электроніка, аўтаматызацыя прамысловых працэсаў, тэхналогія хімічнай прамысловасці, па праблемах будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Пускам у 1962 г. атамнага рэактара ў Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР быў пакладзены пачатак развіццю ядзерных даследаванняў у рэспубліцы. Сталі развівацца новыя навуковыя напрамкі –спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў, вылічальная матэматыка, квантавая электроніка, фота-хімія і інш. Па шэрагу навуковых напрамкаў узніклі навуковыя школы, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжой.

На прадпрыемствах Беларусі сталі выпускацца прыборы асабліва высокай дакладнасці. Выраблялася прадукцыя, якая служыла выкарыстанню энергіі атама, асваенню космасу. Беларусы П. Клімук і У. Кавалёнак сталі сусветна вядомымі лётчыкамі-касманаўтамі СССР, якія сваімі касмічнымі палётамі ўнеслі непасрэдны ўклад у асваенне космасу.

Характэрная рыса навукі таго часу – развіццё фундаментальных даследаванняў. Пачатак адзначанай справе паклаў вядомы ў свеце беларускі біёлаг В.Ф.Купрэвіч, яго справу прадоўжыў М.А.Барысевіч, які з 1969 па 1985 г. з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР. Вядомы даследчык у галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі і квантавай электронікі, ён у 1992 г. быў выбраны членам Еўрапейскай акадэміі навук, мастацгваў і славеснасці (яе сапраўднымі членамі да гэтага часу былі толькі 5 чалавек з былога Саюза ССР). Акрамя М.Барысевіча ў галіне матэматыкі і фізікі сталі вядомымі прозвішчы М.Яругіна, У.Лабунова, У.Платонава (прэзідэнт АН БССР другой паловы 1980 гг., лаўрэат Ленінскай прэміі 1987 г.), Л.Кісялеўскага. Беларускія геолагі распрадавалі асноўныя заканамернасці будовы зямной кары. Дзякуючы іх распрацоўкам у БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту і г.д. Адным з вынікаў працы беларускіх гісторыкаў стаў выхад у свет 5-томнай "Гісторыі Беларускай ССР". Увогуле навуковыя даследаванні вяліся ў сценах 167 навуковых устаноў, 33 ВНУ. Толькі за 20 гадоў – з 1965 па 1985 г. – колькасць беларускіх вучоных вырасла напалову. На пачатак 60-х гг. Беларуская ССР па колькасці вучоных займала 7-е месца сярод саюзных рэспублік, а ў 1985 – ужо 3-е (пасля РСФСР і Украіны). У структуры навуковага патэнцыялу рэспублікі пераважнае развіццё атрымліваюць фізіка-матэматычныя і тэхнічныя навукі, што выклікалася паскоранымі тэмпамі росту новых галін гаспадаркі (машынабудаванне, радыёэлектроніка, вылічальная тэхніка). Як вынік, сярод спецыялістаў Беларусі з вышэйшай адукацыяй на пачатак 1991 г.больш 60 складалі прадсгаўнікі тэхнічных навук. Пры гэтым многія навуковыя калектывы былі слаба звязаны з народнай гаспадаркай рэспублікі, выконваючы долю работ для заказчыкаў па-за межамі Беларусі (адсюль рэзкае скарачэнне фінансавання беларускай навукі з распадам СССР). Акрамя таго, у 1970 – 1980 гг. адбываўся хуткі працэс старэння навуковых кадраў (сярэдні ўзрост дактароў навук перавысіў 50 гадоў). Рэспубліка ператварылася ў краіну з велізарным навуковым патэнцыялам, аднак укараненне распрацовак у жыццё адбывалася надзвьгчай марудна.

Літаратура і мастацтва. Першыя пасляваенныя гады адзначаны вялікім укладам у беларускую літаратуру Я. Коласа, які ў 1946 г. завяршыў шматгадовую работу над эпічнай паэмай «Рыбакова хата». П. Броўка выдаў у тым жа 1946 г. паэму «Хлеб», а А. Куляшоў – паэму «Новае рэчышча». Гэтыя творы ў 1949 г, былі адзначаны Сталінскай прэміяй. У росквіце творчых сіл уступілі ў мірнае жыццё К. Крапіва, М. Танк, П. Глебка, П. Панчанка, В. Вітка, А. Бялевіч.

Галоўнай тэмай у беларускай літаратуры была мінулая вайна. Але праўда вайны, яе гісторыя вызначаліся не пісьменнікамі і нават не гісторыкамі, а Камуністычнай партыяй, якая манапольна валодала правам на ісціну.

Прынцып партыйнасці працягваў захоўвацца, і ў адпаведнасці з партыйнымі ўстаноўкамі ў пісьменніцкім асяроддзі ўсталявалася думка, што асвятленне Вялікай Айчыннай вайны – гэта паказ народнага подзвігу, яго гераізму, яго патрыятызму, якія ў сутнасці прадвызначаліся самой прыродай савецкага чалавека.

Большасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, былі самі яе ўдзельнікамі. Ім вядомы былі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Тым не менш яны пакорліва трымаліся партыйных установак, як што грэба пісаць. У гэтым прычына, чаму вобразы ворагаў і здраднікаў былі амаль заўсёды карыкатурнымі, а савецкі чалавек выглядаў рыцарам без страху і заганы.

Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны 4-томны раман-эпапея М. Лынькова «Векапомныя дні» (1951 – 1958 гг.), раманы I. Шамякіна «Глыбокая плынь» (1950 г.), I. Мележа «Мінскі напрамак» (1952 г.), I. Гурскага «У агні» (1952 г.) і інш. Тэме вайны былі прысвечаны п’есы А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў» (1949 г.), К. Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» (1952 г.) і інш. Усяго за 1946 – 1952 гг. у рэспубліцы было выдадзена 180 назваў твораў беларускіх літаратараў.

Развіццё літаратуры з сярэдзіны 50-х гг. вызначалася станаўленнем новай плыні. У ваеннай прозе галоўнай тэмаіі становіцца чалавек на вайне. Псіхалагічная насычанасць характарызуе творы В.Быкава ("Альпійская балада", "Жураўліны крык","Трэцяя ракета" і інш.), І.Навуменкі, І.Чыгрынава. Дакументальнай праўдзівасцю і эмацыянальнай усхваляванасцю ўражваюць кнігі А.Адамовіча ("Хатынская аповесць", "Вайна над стрэхамі" і інш.), С.Алексіевіч ("У вайны не жаночы твар"), "Ваенныя дзённікі" І.Мележа.

Новымі творамі папоўнілася беларуская літаратура ў 50 – 70-я гг. Найбольш значнымі з іх былі «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» I. Мележа, «Сэрца на далоні», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» І. Шамякіна, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Сасна пры дарозе» І. Навуменкі, «Каласы пад сярпом тваім», «Нельга забыць», «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча і інш, У 70-я гг. лаўрэатамі Ленінскай Іірэміі сталі I. Мележ і М. Танк. Званне Героя Сацыялістычнай Працы атрымалі 1. Шамякін, К. Крапіва, П. Броўка, М. Танк, В. Быкаў. Плённа працавалі ў гэты час празаікі і паэты 1. Чыгрынаў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вялюгін, Н. Гілевіч, Е. Лось, Ю. Свірка, драматургі А. Макаёнак, М. Матукоўскі і інш.

У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Я. Колас. У 60-я гг. адзін за адным сталі з'яўляцца раманы «Людзі на балоце» з трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка», «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Сасна пры дарозе» I. Навуменкі і многія іншыя. У якасці вядучага жанру ўсталяваўся беларускі раман.

3 канца 60-х гг. беларуская літаратура перажывала складаны час свайго развіцця. У партыйных патрабаваннях да літаратуры лпоў на першае месца вылучалася ідэйная накіраванасць твораў, іх адааведнасць устаноўкам нартыі на камуністычнаму выхаванню чалавека.

Таму, калі гаварыць аб здабытку беларускай літаратуры гэтых гадоў, то трэба адзначыць, што ён змяшчаўся перш за ўсё не ў агульным яе развіцці, а ў тых сапраўды праўдзівых творах, якія нараджаліся насуперак усялякай партыйнасці літаратуры.

Імкненне да асвятлсння рэальнай праўды жыцця, праўды гісторыі асабліва ўласціва было беларускай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну. Жудасныя факты недаверу да людзей, якія ў час вайны апынуліся пад немцамі, прывёў С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці «Зона маўчання». Падзеі вайны пісьменнікі 70-х гг. пачалі разглядаць у кантэксце часу, мінулага і сённяшняга дня. Найбольш яскрава гэта адлюстравалася ў рамане В. Быкава «Кар'ер». Пісьменнік пераканаўча даказаў: каб зразумець паводзіны чалавека на вайне, трэба ведаць пра яіо жыццё ў мірны час. Выйшла «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, у якой сучаснасць і былыя партызанскія справы пададзены ў глыбокім філасофскім асэнсаванні вайны наогул. Апавяданне аб зверствах фашыстаў на зямлі беларускай у кнізе А. Адамоніча, Я. Брыля, У. Калесніка «Я з вогненнан вёскі...». Здабыткам беларускай літаратуры пра сучаснасць з'явіўся раман У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», у якім пісьменнік часта звяртаецца і да гісторыі, але для таго, каб раскрыць нераемнасць мінулага і сённяшняга, паказаць перспектыву на будучас.

Значна пашырылася ў гэтыя гады літаратура пра У. I. Леніна, на тэму рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. З'явіліся аповесці I. Шамякіна «Браняпоезд Ленін», «Лёс майго земляка», апавяданне П. Броўкі «Разам з камісарам» і інш. Вядучай тэматыкай заставаліся праблемы Вялікай Айчыннай вайны. Плённа гэтую праблематыку распрацоўвалі 1. Шамякін, I. Мележ, I. Навуменка і інш. Іх творы характарызуюцца яскравасцю вобразаў, дакументальнай праўдзівасцю, высокім мастацкім узроўнем.

Гістарычная тэма ў беларускай прозе знайшла еваё яскравае ўвасабленне ў творах У.Караткевіча. Яго вядомыя раманы "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшангкі" і інш. лепш многіх даследаванняў садзейнічалі выхаванню цікавасці і вывучэнню беларускай гістарычнай спадчыны. Важнай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу з'явіўся выхад у 1965 г. рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляюцца старонкі гісторыі беларускага народа сярэдзіны XIX ст. і, у прыватнасці, падзеі, якія звязаны былі з выспяваннем паўстання 1863 г. Пісьменнік гэтым раманам паказаў, якое вялікае значэнне мае пры асвятленні гістарычных гіадзей глыбокае веданне эпохі, побыту і звычаяў народа. Менавіта такое веданне дазволіла У. Караткевічу ўключыць гісторыю ў сферу духоўнага, што надало раману пазнавальную цікавасць і мастацкую асаблівасць у беларускай літаратуры.

Традыцыі, закладзеныя У.Караткевічам, прадоўжылі К.Тарасаў, В Іпатава, К.Дайнека і інш.

У 70-я – пачатку 80-х гг. у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г, Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў і інш.

Тэатр. У пасляваенны час хутка аднаўлялі сваю дзейнасць тэатры рэспублікі. У Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Купалы працавалі таленавітыя акцёры Б. Платонаў, Г. Глебаў, I. Ждановіч, У. Дзядзюшка, В. Пола, У. Уладамірскі, Л. Ржэцкая, С. Станюта, 3. Стома і інш. Паслабленні пасляваеннага рэжыму спрыялі і пэўнаму ўздыму тэатральнага мастацтва. Найбольш важным дасягненнем у рэпертуары, напрыклад, Беларускага опернага тэатра было пашырэнне твораў беларускіх кампазітараў на сучасную тэматыку. Так, доўгі час ішла п'еса «Калючая ружа» Ю. Семянякі, прысвечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера А. Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР, з'явіліся спектаклі беларускага балета, напрыклад «Альпійская балада» Я. Глебава. На працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны тэатраў камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце»

Шырокую вядомасць набыў Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Оперы "Алеся" Я.Цікоцкага, "Зорка Венера" Ю.Семянякі, "Альпійская балада" Я.Глебава, "Пасля балю" Я.Вагнера памножылі скарбонку сусветнай музычнай класікі. Тое ж можна сказаць аб пастаноўках балетаў народным артыстам БССР В.Елізар'евым ("Стварэнне свету" А.Пятрова і інш.). У папулярызацыі беларускай музыкі цяжка пераацаніць ролю ансамбля "Песняры" пад кіраўніцтвам У.Мулявіна. Іх намаганні памножылі ансамблі "Верасы", "Сябры", вакальна-харэафафічны ансамбль "Харошкі".

К 1955 г. склаўся творчы калектыў і ў Дзяржаўным тэатры ім. Я. Коласа ў Віцебску. Тут працавалі народны артыст СССР А. Ільінскі, народныя артысты БССР Ц. Сяргейчык, М. Звездачотаў, 3. Канапелька, Ф. Шмакаў і інш. У 1947 г, пераехаў з Гродна ў Мінск і пачаў сваю дзейнасць Рускі драматычны тэатр БССР. У 1971 г. пачаў сваю працу Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР, а ў 1982 г. – Тэатрстудыя кінаакцёра. У 1985 г. у Беларусі працавала 17 тэатраў (9 драматычных, 6 лялечных, 2 музычныя). Вялікую ролю ў культурным жыцці рэспублікі адыгрываў Тэатр оперы і балета. Тут працавалі таленавітыя артысты Л. Александроўекая, 3. Бабій, 1. Сарокін, Н. Ткачэнка, Т. Ніжнікава, Т. Шымко, В. Чарнабаеў, Н. Давідзенка, Л. Бржазоўская, Ю. Траян, В. Саркісьян і інш.

3 развіццём беларускай драматургіі было цесна звязана адраджэнне на Беларусі тэатра. Ідэалагічны дыктат не перашкодзіў творчасці такіх выдатных акцёраў, як Г.Глебаў, Б.Платонаў, С.Станюта і інш. Тэатр оперы і балета ўжо ў 1945 г. распачаў работу над операй Я.Цікоцкага "Алеся" (у першым варыянце "Дзяўчына з Палесся"), дзе выканаўцай галоўнай ролі была выдатная беларуская спявачка Л.Александроўская. Ствараюцца музычныя калектывы, у прыватнасці ў 1952 г. пачаў выступленні Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г.Цітовічам. Але і кампазітараў вучылі, што пісаць. У 1948 г. быў асуджаны "фармалістычны", "антынародны напрамак" у музыцы, да якога прылічылі Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, А.Хачатурана. На Беларусі пачаліся нападкі на оперу Я.Цікоцкага "Алеся", Першую сімфонію П.Падкавырава. Напачатку 50-х гг. быў асуджаны як "югаслаўскі шпіён" міністр асветы БССР П.Саевіч, які меў мужнасць заступіцца за родную беларускую мову, былі арыштаваны і высланы паэт С.Грахоўскі, таленавіты празаік Б.Мікуліч і інш.

У 1974 г. сатырычная камедыя К. Крапівы «Брама неўміру-часці», якая крытыкавала мяшчанства як зло ў нашым жыцці, была ўдастоена дзяржаўнай прэміі БССР.

Першымі значнымі пасляваеннымі творамі з'явіліся оперы «Надзея Дурава» А. Багатырова і «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса. У 60 – 80-я гг. з’явілася шмат новых таленавітых твораў: оперы Ю. Семянякі «Калючая ружа» (1960 г.), «Калі ападае лісце» (1968 г.), «Зорка Венера» (1970 г.), «Новая зямля» (1982 г.), Г. Вагнера «Сцежкаю жыцця» (1980 г.), Дз. Смольскага «Сівая легенда» (1978 г.) і «Францыск Скарына» (1980 г.) і інш. Быў падрыхтаваны і пастаўлены на сцэне шэраг балетаў і аперэт. У песенным жанры плённа працавалі У. Алоўнікаў, Ю. Семяняка, Я. Глебаў, У. Буднік, Л. Захлеўны, I. Лучанок, Э. Ханок і інш. Атрымала росквіт і беларуская музыка, а песня Н. Сакалоўскага на словы М. Клімковіча «Мы – беларусы» была зацверджана ў якасці Дзяржаўнага гімна БССР.

У меншай ступені закрануў ідэалагічны дыктат выяўленчае мастацтва. Раслі рады мастакоў Беларусі. Тут таксама пераважала героіка-патрыятычная тэматыка, найперш тэма партызанскага руху. Гэтай тэме былі прысвечаны ІІалотны «Абарона Брэсцкай крэпасці» 1. Ахрэмчыка, «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску»"Стаяць насмерць", "Канстанцін Заслонаў" Я. Зайцава, «Мінск. 3 ліпеня 1944 г.» В. Волкава, «За родную Беларусь» У. Сухаверхава, «Канстанцін Заслонаў» У. Хрусталёва, «Палонных вядуць» А. Шыбнёва і іпш. Шырокую вядомасць набылі творы М. Савіцкага – былога вязня фашысцкага канцлагера. Яго палотны «Партызаны», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна», серыя карцін «Лічбы на сэрцы», прысвечаны вязням фашысцкіх лагераў смерці. «Агрэсія» і іншыя з'явіліся вялікім укладам у развіццё бсларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва.

Асобае месца ў выяўленчым мастацтве займае творчасць Аляксандра Ісачова, арыгінальнасць і талент якога прабівалі сабе шлях толькі праз замежжа і толькі пасля яго смерці. А ўсё таму, што як мастак ён сфарміраваўся над уплывам розных мадэрнісцкіх плыняў і з-за гэтага не ўпісваўся ў прызнаныя ў афіцыйных колах рамкі. Не зрабілі ўражання на цэнзараў ад культуры нават такія яго карціны, як «Апостал Пётр», «Малітва», «Нацюрморт з люстэркам» (з серыі «Магія»), «Выгнанне з раю» і інпіыя, а іх было звыіп 500. I ўсё гэта паспеў ён за сваё кароткае жыццё, якое абарвалася ў 32 гады.

Асабісты лёс Марка Шагала не быў такі трагічны, як А. Ісачова. Ён пражыў доўгае жынцё, у асноўным у Францыі, куды паехаў у першыя гады пасля рэвалюцыі і памёр у 1985 г. Але прызнанне ў сябе на Радзіме атрымаў толькі ў апошнія гады, калі краіна стала на дэмакратычны шлях развіцця.

Архітэктура і скульптура. Манументалізм заўважаны таксама ў архітэктуры Беларусі гэтага часу, у прыватнасці ў кампазіцыі прывакзальнай плошчы, Ленінскага праспекту (зараз праспект Ф.Скарыны). Будынкі ўзводзіліся пераважна па індывідуальных праектах, упрыгожваліся дэкорам, скульптурамі, прысутнічалі элементы лжэкласіцізму (Галоўпаштамт, Палац культуры Белсаўпрофа і інш.). У гэты час сталі вядомы скульптар З.Азгур, архітэктары А.Воінаў, У.Кароль, М.Паруснікаў. Такім чынам, разбурэнні, нанесеныя вайной, ідэалагічны дыктат абмяжоўвалі магчымасць развіцця беларускай культуры, але спыніць гэты працэс цалкам не змаглі.

У другой палове 50-х - 80-я гг. на Беларусі з'яўляюцца новыя гарады (Салігорск, Наваполацк, Светлагорск), узнікаюць новыя жылыя раёны. У Мінску гэта Зялёны Луг, Серабранка, Усход, Чыжоўка. Сярод найбольш важных грамадскіх збудаванняў можна адзначыць будынкі гасцініц "Кастрычніцкая", "Планета", Тэатра музычнай камедыі, гандлёвага цэнтра "Камароўскі рынак" і інш. У 1977 – 1984 гг. была пабудавана першая лінія Беларускага метрапалітэна.

Самымі значнымі дасягненнямі беларускіх архітэктараў і скульптараў у пасляваенны перыяд сталі ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску з абеліскам-помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам (скульптары – 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С.Селіханаў, архітэктары У. Кароль, Г. Заборскі), які быў пабудаваны ў 1954 г мемарыяльныя комплексы «Хатынь» (скульптар С. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. ЗанковІч, Л. Левін), адкрыты ў 1969 г.; «Курган Славы», адкрыты ў 1969 г. (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў і інш.), «Брэсцкая крэпасць-герой» (скульптары А. Кібальнікаў, А. Бембель, У. Бабыль, архітэктары У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў, А. Стаховіч, Г, Сысоеў), манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі ў Жодзіне (скульптары А. Заспіцкі, 1. Міско, М. Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук) і інш. Велічнымі атрымаліся помнікі Якубу Коласу (1972 г., скульптар 3. Азгур) і Янку Купалу (1972 г., скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілёўскі) у Мінску, Ф. Скарыне ў Полацку.

Ваенна-патрыятычная тэма ў пасляваенны перыяд была галоўнай і для беларускага кінематографа. У цэлым студыя «Беларусьфільм» кожны год выпускала на экраны да 70 мастацкіх, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.

У 70-я гг. найбольш вядомай стала дзейнасць кінастудыі «Беларусьфільм», якая выпусціла шэраг фільмаў, у тым ліку прысвечаных ваеннай тэматмцм (шматсермнная тэлевізійная стужка «Руіны страляюць...» рэжысёра В. Сцяпанава і інш.).

Гісторыка-рэвалюцыйнай тэме ў кінамастацтве прысвечаны стужкі кінарэжысёра В. Корш-Сабліна "Першыя выпрабаванні”, "Масква – Генуя", "Крушэнне імперыі". ІПырокай папулярнасцю ў гледача карысталіся фільмы аб вайне "Альпійская балада", “Бацька” (рэжысёр В.Сцяпанаў), "Паланез Агінскага", "Іван Макаравіч" (І.Дабралюбаў), фільмы В.Турава, дзе здымаўся вядомы акцёр і спявак У.Высоцкі.

60 - 80-я гг. – гэта час імклівага развіцця радыё, кіно, тэлебачання. Завяршылася радыёфікацыя населеных пунктаў. Ужо да пачатку 70-х гг. дзейнічала адзіная сістэма тэлебачання.

Адной з найважнейшых падзей у культурным жыцці рэспублікі стала стварэнне выдавецтва "Мастацкая літаратура" (1972), на якое ўскладалася задача выпуску літаратуры на беларускай мове.

Культура Беларусі ўнесла свой уклад у развіццё сусветнай культуры. Толькі на пачатку 80-х гг. ЮНЕСКА надрукавала "Анталогію беларускай паэзіі" і "Анталогію беларускага апавядання", манаграфіі "Культурная палітыка ў Беларускай ССР", "Францыск Скарына", даследаванні аб дзейнасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, альбомы "Дрэва ў архітэктуры славянскіх народаў", дзе адзін з раздзелаў быў прысвечаны творчай спадчыне беларускіх дойлідаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: