Архітэктура другой паловы XIX – пачатку XX стст

У другой палове XIX – пачатку XX стст. у беларускай архітэктуры панаваў эклектызм – вольнае спалучэнне розных мастацкіх стыляў мінулага. Адны архітэктары ішлі па шляху механічнага капіравання гістарычных формаў, другія імкнуліся да творчага спалучэння традыцый мінулага і новых з’яў. Будынкі банкаў і навучальных устаноў звычайна ўзводзіліся ў стылі класіцызму, тэатры – барока, касцёлы – неаготыкі, праваслаўныя храмы – у псеўдарускім стылі. Для псеўдарускага стылю было характэрна традыцыйнае пяцікупалле, цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя званіцы, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў. Гэтыя тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў былі скапіраваны архітэктарамі з візантыйскіх храмаў XIV і XVII стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў у Беларусі быў граф Мураўёу, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёўкі”. Прыкладам выкарыстання псеўдарускага стылю сталі капліцы князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Уваскрасенскі сабор у Барысаве, а таксама свецкая архітэктура Магілёва.

У неагатычным стылі былі ўведзены касцёлы ў Відзах, Вілейцах, Іўі, Паставах і касцёл Святога Роха ў Мінску. Касцёлы будаваліся з чырвонай цэглы, іх фасады звычайна не атынкоўваліся. Для ўнутранага ўбрання касцёлаў былі характэрныя вітражы, фрэскі. Элементы раманскай і гатычнай архітэктуры спалучліся ў касцёле святых Сымона і Алены, узведзеным у пачатку XX ст. у Мінску.

На мяжы XIX – XX стст. узнік архітэктурны стыль мадэрн. Для архітэктуры мадэрна характэрны перапляценыя лініі, асімітрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прымяняўся для новых тыпаў пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловы збудаванні), выкарыстоўваў новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура). Шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі мадэрн у Беларусі былі пабудаваны банк у Віцебску, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве, гасцініца “Еўропа” ў Мінску.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: