Транспарт. Прамысловасць. Гарады

Шляхі зносін. Гандаль. Крэдыт. Развіццё капі-талістычнага рынку непасрэдна залежала ад стану шляхоў зносін і сродкаў сувязі. У пачатку XX ст. у разліку на 100 квадратных вёрстаў Беларусь мела шашэйных шляхоў у 2 разы, а рачных – у 3 разы больш, чым Еўрапейская Расія. У рачным суднаходстве ў парэформенныя дзесяцігоддзі ўзрастала роля параходаў. У 1900 г. на рэках Беларусі налічвалася 194 паравыя і 590 непаравых суднаў. У 70 – 90-я гг. рачным транспартам перавозіліся сотні тысяч пудоў грузаў, галоўным чынам леса-матэрыялы, дровы, збожжа. Узрасталі і пасажырскія перавозкі. Аднак ні рачныя шляхі з іх сезоннасцю, ні гужавы транспарт не задавальнялі патрэбы капіталістычнага рынку. У найбольшай ступені адпавядаў яму ў той час чыгуначны транспарт. Пачатак будаўніцтву чыгуначнай сеткі Беларусі паклала Пецярбургска-Варшаўская магістраль, якая ў 1862 г. прайшла праз Гродна (беларускі адрэзак – 53 км). У 1866 г. дабавіліся 262 км Рыга-Арлоўскай чыгункі (участак Дзвінск – Полацк – Віцебск). У 70-я гг. былі пабудаваны дзве найважнейшыя для Беларусі лініі – Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская, якія прайшлі праз яе тэрыторыю, адпаведна, з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Яны перасекліся ў Мінску і ператварылі яго ў важны чыгуначны вузел. У 80-я гг. пачалі дзейнічаць Палескія чыгункі (Вільня – Баранавічы – Лунінец, Гомель – Лунінец – Пінск – Жабінка, Баранавічы – Слонім – Ваўкавыск – Беласток), а з 1902 г. – Пецярбургска-Адэская магістраль, якая прайшла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін. Названыя магістралі к пачатку XX ст. былі злучаны між сабою і склалі аснову чыгуначнай сеткі Беларусі. Агульная яе даўжыня ў 1904 г. склала 3033 км і ў параўнанні з 1867 г. вырасла ў 12 разоў. Сярод іншых рэгіёнаў Расіі Беларусь па даўжыні чыгунак у разліку на плошчу тэрыторыі заняла адно з першых месцаў.

Інтэнсіўнае будаўніцтва чыгунак на Беларусі выклікалася найперш яе геапалітычным становішчам. Вызначаючы напрамкі асноўных магістраляў, што прайшлі праз Беларусь, царскі ўрад найперш кіраваўся ваенна-стратэгічнымі мэтамі і эканамічнымі інтарэсамі Расійскай імперыі. Забяспечвалася чыгуначная сувязь сталіц, важнейшых індустрыяльных і сельскагаспадарчых рэгіёнаў – Прыбалтыйскага, Цэнтральна-прамысловага, Цэнтральначарназёмнага, Данбаса, Паўднёва-Украінскага і Польскага паміж сабою, з балтыйскімі і чарнаморскімі партамі, з краінамі Заходняй Еўропы. Беларусь знаходзілася на перакрыжаванні многіх з гэтых шляхоў.

Важнейшым багаццем Беларусі на той час быў лес. Напрамкі мясцовых адгалінаванняў чыгунак пд асноўных магістраляў у многім вызначаліся мэтамі асваення новых лясных раёнаў і вывазу лясной нрадукцыі. Будаўніцтва чыгунак прыводзіла да вынішчэння велізарных масіваў беларускіх лясоў і прадвызначыла незвычайна хуткае развіццё на Беларусі ў парэформенныя дзесяцігоддзі менавіта дрэваапрацоўчай прамысловасці. Перавозкі лясных матэрыялаў па чыгунках Беларусі толькі за апошнія 10 гадоў XIX ст. выраслі ў 12 разоў, а збожжавых грузаў – у 2,7 раза.

Чыгункі ў вырашальнай ступені садзейнічалі зліццю абласных рынкаў Беларусі ў нацыянальны рынак і разам з тым ператварэнню апошняга ў састаўную частку агульнарасійскага, еўрапейскага і сусветнага рынкаў. Сельскагаспадарчая, лесагаспа-дарчая і прамысловая прадукцыя Беларусі выйшла на гэтыя рынкі. Разам з тым беларускі рынак аказаўся адкрытым для прадукцыі іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама, у пэўнай меры, і замежных краін. На рынку (у шырокім сэнсе слова) выяўлялася канкурэнтаздольнасць тавараў і таваравытворцаў. Галіны эканомікі, якія не вытрымлівалі канкурэнцыі прывазных тавараў, згортваліся або перапрафіляваліся на іншую прадукцыю. Паскорана развіваліся эканамічна выгадныя галіны вытворчасці. Дзяржаўныя нацыі сістэмай мытных пошлін і крэдытаў рэгулявалі патокі тавараў з замежных краін, зыходзячы з інтарэсаў развіцця сваёй эканомікі. Беларусь такой магчымасці не мела. Яе эканамічнае развіццё было падпарадкавана інтарэсам Расійскай дзяржавы, г. зн. расійскіх памешчыкаў і буржуазіі. Развіццё ўнутранага гандлю на Беларусі ў парэформенныя дзесяцігоддзі вызначалася шпаркім узрастаннем ролі магазінаў і крамаў, у якіх ажыццяўляўся пастаянны, штодзённы гандаль, і заняпадам кірмашоў як формы эпізадычных гандлёвых сувязяў. У канцы XIX ст. магазінна-крамны гандаль засяроджваў 95 % унутранага гандлёвага абароту гарадоў. Кірмашы канчаткова ператварыліся ў таржкі вузкалакальнага значэння з нязначным радыусам прыцягнення прадаўцоў і пакупнікоў. У пераважнай масе гэта былі дробныя вытворцы – сяляне і рамеснікі.

Развіццю гандлю і эканомікі ў цэлым садзейнічаў новы від сувязі – тэлеграф, які з'явіўся на Беларусі ў сярэдзіне 40-х гг. XIX ст. Тэлеграфнай сувяззю забяспечваліся ўсе чыгункі. Пашыралася яна і ў сельскай мясцовасці па ініцыятыве і ў інтарэсах буйных памешчыкаў і прамыслоўцаў. У Магілёўскай губерні на пачатку 80-х гг. было 9 тэлеграфных ліній працягласцю каля 1350 км. У Мінскай губерні даўжыня тэлеграфных ліній у 1900 г. дасягала амаль 2600 км. Каля паловы паштова-тэлеграфных устаноў на Беларусі знаходзіліся ў мястэчках і памешчыцкіх маёнтках. 3 канца XIX ст. паступова пашыралася і тэлефонная сувязь.

У развіцці сельскай гаспадаркі, гандлю, прамысловасці ўсё больш значную ролю адыгрывалі банкі. У 80-я гг. на Беларусі пачалі дзейнасць аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага банкаў. Пры дапамозе крэдытаў Сялянскага банка сяляне пяці заходніх губерняў да 1900 г. купілі 984 тыс. дзесяцін зямлі. Дваранскі банк усяляк падтрымліваў урадавую палітыку насаджэння на Беларусі рускага памешчыцкага землеўладання і з гэтай мэтай выдаваў крэдыты на незвычайна льготных умо-вах. Памешчыкі «польскага паходжання» не атрымалі права на пазыкі дзяржаўнага Дваранскага банка. Яны карысталіся паслугамі прыватных камерцыйных і пазямельных банкаў – Віленскага, Мінскага і інш. У радзе гарадоў дзейнічалі Таварыствы ўзаемнага крэдыту, у тым ліку пазямельнага. Мясцовыя аддзяленні Дзяржаўнага банка вельмі слаба ўдзельнічалі ў развіцці эканомікі краю. Збіраючы на Беларусі велізарныя грашовыя сумы ў выглядзе ўкладаў насельніцтва, бягучых рахункаў і г. д., яны, як правіла, перадавалі іх у цэнтр, Пецярбург.

Развіццё прамысловасці. Рост гарадоў. У сувязі з рэформай 1861 г. усе прадпрыемствы, заснаваныя на прымусовай працы, або закрыліся, або былі пераведзены на вольнанаёмную працу. Прамысловасць атрымала неабмежаваны рэзерв асабіста вольнай рабочай сілы з ліку пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту сваёй прадукцыі, які пастаянна пашыраўся і паглыбляўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі. У прамысловасці, як і ў сельскай гаспадарцы, звужалася дваранска-памешчыцкая ўласнасць. У 60 – 90-я гг. удзельная вага памешчыцкіх фабрык і мануфактур знізілася з 83 да 45 %. Сфера буржуазнай уласнасці адпаведна пашырылася.

Пад уздзеяннем усерасійскага рынку, якое па меры будаўнідтва чыгунак няўхільна нарастала, у 60 – 80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці. Не толькі аообныя прамысловыя прадпрыемствы, але і цэлыя галіны, даволі значныя ў 50 – 60-я гг. (металургія на аснове балотнай руды, цукраварная), не змаглі вытрымаць канкурэнцыі прывазной прадукцыі, паступова занепадалі і знікалі. Скарачалася вытворчасць суконных і шарсцяных вырабаў з імпартнам сыравіны і ў выніку падала ўдзельная вага тэкстыльнай прамысловасці. Адсутнасць разведаных запасаў выкапнёвых багаццяў (жалезнай руды, каменнага вугалю, нафты), з аднаго боку, і ўздзеянне ўсерасійскага рынку, з другога, прадвызначылі спецыялізацыю прамысловасці Беларусі на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны.

У 60 – 90-я гг. высокай удзельнай вагою ў суме вытворчасці выдзяляліся харчасмакавыя прадпрыемствы – вінакурныя, піваварныя, мукамольныя, крупяныя, тытунёвыя, крухмала-патачная і інш. Праўда, за адзначаныя 40 гадоў яна панізілася з 57,3 да 51,5 %. Найбольш хутка ў гэты перыяд развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць (леса-пільна-фанерная, запалкавая, папярова-кардонная), доля якой у валавой прадукцыі ўзрасла больш чым у 2,3 раза і ў 1900 г. дасягнула 19,5 %. Адпаведны паказчык тэкстыльнай прамысловасці паменшыўся амаль удвая (з 18 да 9,7 %). Яна ў асноўным перапрафілявалася на апрацоўку мясцовага льну (фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску і інш.) Па 5 – 6 % у суме вытворчасці прыходзілася на металаапрацоўчую, гарбарную і сілікатна-будаўнічую галіны.

Хуткімі тэмпамі развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць. Яе прадукцыя збывалася ў Кіеве, Адэсе, Маскве і іншых месцах Расіі, а таксама за мяжой. У пачатку XX ст. беларускія прадпрыемствы давалі 24 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, амаль 24 % – фанеры. прыклална 49 % – запалкавай саломкі. Найбуйнейшыя запалкавыя фабрыкі знаходзіліся ў Пінску, Мазыры, Бабруйску. Барысаве. 3 мэтай паспяховай канкурэнцыі іх уладальнікі ў 1898 г. аб'ядналіся для продажу сваёй прадукцыі. Першапачаткова запалкі выраблялі рознай даўжыні і перавязвалі шпагатам. У канцы XIX ст. на Пінскай фабрыцы пабудавалі спецыяльную машыну, з дапамогай якой на галоўку запалкі наносіўся чырвоны фосфар. У пачатку XX ст. пачалі выкарыстоўваць машыну для склейвання запалкавых карабкоў. Папярова-кардонная прамысловасць Беларусі размяшчалася галоўным чынам у Магілёўскай і Віцебскай губернях. Найбуйнейшай у галіне была Добрушская папяровая фабрыка – адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці. Яе дырэктарам у 1878 г. стаў выдатны інжынер і вынаходца А. I. Стульгінскі. Пад яго кіраўніцтвам фабрыка была рэканструявана і хутка стапа лідэрам у сваёй галіне. Па ініцыятыве Стульгінскага ў Добрушы пачалося будаўніцтва першай у Беларусі элект растанцыі, якая дала ток у 1889 г. На Усерасійскай выстаўцы ў 1882 г Добрушская фабрыка разам з Гродненскай тытунёвай былі узнагароджаны медалямі. Акрамя таго Добрушская папяровая фабрыка атрымала права ставіць дзяржаўны герб Расійскай імперыі на сваёйі прадукцыі.

Найбуйнейшым са шклозаводаў быў завод «Нёман» у Лідскім павеце. які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г. У пачатку XX ст. прадпрыемствы Беларусі давапі 55 % аконнага шкла, што выраблялася ў Расіі.

Адзначаная спецыялізацыя прамысловасці Беларусі прадвызначыла іншыя яе асаблівасці.

Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ ст. была яе шматукладнасць, пры якой суіснавалі рамесныя майстэрні, мануфактуры, фабрыкі і заводы. Да ліку галоўных з іх адносіліся незвычайна шырокае распаўсюджанне дробных прадпрыемстваў, слабая энергаўзброенасць і нізкая ўдзельная вага фабрычнай вытворчасці, нягледзячы на яе адносна хуткі рост у паслярэформенныя дзесяцігоддзі. Дробныя прадпрыемствы (з колькасцю рабочых да 15, без паравых рухавікоў) у 1860 г. давалі амаль 84 % усёй прамысловай прадукцыі, мануфактуры (прадпрыемствы з 16 і больш рабочымі, з ручной працай) – 7,4 %; фабрычныя (машынізаваныя) – да 9 %. Праз 40 гадоў удзельная вага фабрычнай прадукцыі вырасла да 46,8, а мануфактур – да 15,4 %. Адпаведны паказчык дробнай прамысловасці нанізіўся да 37,8 %.

Асаблівасці прамысловага перавароту ў Беларусі. Прамысловы пераварот уключае ў сябе два бакі: тэхнічны – замена ручной мануфактурнай вытворчасці машыннай, фабрычна-завадской і грамадскі – замена прымусовай працы вольнанаёмнай.

Пераход ад ручной да машыннай вытворчасці з’яўляўся сапраўднай рэвалюцыяй у прамысловасці. На Беларусі ён пачаўся ў (1825 г., але праходзіў замаруджана. У 1860 г. тут налічвалася 76 прамысловых прадпрыемстваў фабрычнага тыпу, якія мелі паравыя рухавікі магутнасцю 1,1 тыс. к. с. К 1900 г. колькасць фабрык і заводаў вырасла да 1137, а магутнасць іх машын да 25,8 тыс. к. с. Асаблівасцю прамысловай рэвалюцыі на Беларусі было тое, што яна, у адрозненне ад Расіі, разгортвалася не ў тэкстыльнай, а ў харчасмакавай і металаапрацоўчай галінах.

Развіццё прамысловасці і чыгуначнай сеткі з'яўлялася асновай росту гарадоў. У шэрагу гарадоў у апошняй трэді XIX – пачатку XX ст. найбуйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі сталі чыгуначныя майстэрні і дэпо. У 1905 г. у Галоўных майстэрнях Палескіх чыгунак у Пінску працавалі 1320 чалавек, у Галоўных майстэрнях Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі – 1290, у майстэрнях і дэпо Маскоўска-Брэсцкай чыгункі ў Мінску – 750 чалавек і г. д. Самым буйным прамысловым прадпрыемствам у Віцебску з'яўлялася льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», пабудаваная ў 1900 г. У 1905 г. на ёй працавалі 900 рабочых. К пачатку XX ст. Віцебск стаў адным з цэнтраў мануфактурнай вытворчасці плугоў на Беларусі. У горадзе дзейнічалі таксама фабрыка акуляраў (250 рабочых), кардонная, тытунёвая і іншыя фабрыкі. Самым буйным прадпрыемствам у Беларусі была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, заснаваная ў 1862 г.У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых.

На гродзенскай прыстані ў канцы 90-х гг. працавалі да 4 тыс. суднарабочых. Пінск, Мазыр, Бабруйск, Барысаў, Слонім фарміраваліся як цэнтры дрэваапрацоўчай, у тым ліку запалкавай прамысловасці. У Брэсце ў сярэдзіне 90-х гг. найбольшая колькасць рабочых была занята на гільзавых прадпрыемствах(Прадпрыемствы, на якіх вырабляліся папяросныя гільзы), (каля 850) і тытунёвай фабрыцы (110 рабочых). У Магілёве ў 1900 г. дзейнічаў 71 гарбарны «завод» (224 рабочыя), 3 тытунёвыя «фабрыкі» (71 рабочы), якія фактычна з'яўляліся мануфактурамі, 3 друкарні і іншыя прадпрыемствы.

Пасля рэформы 1861 г., асабліва ў 80 – 90-я гг., даволі шпарка развівалася прамысловасць і ў шэрагу беларускіх мястэчак, прычым многія з іх спецыялізаваліся на вытворчасці пэўнай прадукцыі. У Дуброўне Горацкага павета ў 1902 г. налічвалася да 4 тыс. ткачоў, якія займаліся ручной вытворчасцю шарсцяных тканін. У Ружанах Слонімскага павета дзейнічалі 4 суконныя фабрыкі (250 рабочых). Смаргонь Ашмянскага павета стала буйным цэнтрам гарбарнай прамысловасці. У пачатку XX ст. тут дзейнічалі 40 прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу з агульнай колькасцю рабочых каля 1,5 тыс., якія выпрацоўвалі тавараў на 2 млн руб. у год. У Копысі Горацкага павета налічвалася больш за 20 кафельных мануфактур, на якіх працавалі каля 800 рабочых. Ганчарная вытворчасць развівалася ў Івянцы Мінскага павета, вытворчасць плугоў – у Жлобіне Рагачоўскага павета і г. д. У мястэчку Ракаў Мінскага павета дзейнічалі 10 майстэрняў-мануфактур, у якіх вырабляліся веялкі, малацілкі, сячкарні і іншыя сельскагаспадарчыя прылады і машыны. У пачатку XX ст. гэтыя прадпрыемствы знаходзіліся ў залежнасці ад мінскіх машынабудаўнічых заводаў.

У сувязі з развіццём прамысловасці і чыгуначнага транспарту паскорыўся рост гарадскога насельніцтва. 3 1863 па 1897 г. яно павялічылася на Беларусі з 330 тыс. да 648 тыс., аднак удзельная вага яго амаль не змянілася. Па колькасці жыхароў найбуйнейшымі гарадамі Беларусі ў канцы XIX ст. з'яўляліся Мінск (90,9 тыс.), Віцебск (65,9 тыс.), Гродна (46,9 тыс.), Брэст (46,6 тыс.), Магілёў (43,1 тыс.), Гомель (36,8 тыс.), Бабруйск (34,3 тыс.), Пінск (28,4 тыс.) Перш за ўсё раслі гарады, якія сталі чыгуначнымі вузламі або станцыямі. Сфера гандлёва-эканамічнага ўздзеяння гарадоў прыкметна пашырылася. Мінск па сваёй эканамічнай ролі паступова набываў значэнне галоўнага горада Беларусі.

Павялічвалася і насельніцтва мястэчак, хоць і не так хутка, як гарадское. За 40 паслярэформенных гадоў яно вырасла з 500 тыс. да 679 тыс. Некаторыя мястэчкі ператварыліся ў прыкметныя прамысловыя цэнтры рэгіянальнага значэння (Смаргонь, Дуброўна і інш.) і пераўзышлі ў гэтых адносінах асобныя павятовыя гарады.

Прыведзеныя звесткі сведчаць аб тым, што ў паслярэформеннае 40-годдзе буйных прамысловых цэнтраў на Беларусі не склалася. Галоўнай прычынай гэтага з'яўлялася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на апрацоўцы сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны, якая прывязвала яе да сельскай мясцовасці. У 1900 г. 2/з фабрык і заводаў знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Памешчыцкая прамысловасць або непасрэдна працягвала сельскагаспадарчую вытворчасць (вінакурныя, масларобчыя, сыраварныя, алейныя, крухмалапатачныя заводы, млыны і г. д.), або распрацоўвала прыродныя багацці маёнткаў (лесапільні, смала-курні, дзягцярні, цагельні, гуты і да т. п.). Капіта-лістаў, якія не мелі зямельнай уласнасці, у сельскую мясцовасць прыцягвала не толькі меншая арэндная плата за зямельныя ўчасткі, але і больш танная, а разам з тым і менш патрабавальная рабочая сіла, звязаная з сельскай гаспадаркай. Размяшчэнню прамысловасці ў мястэчках і вёсках садзейнічала таксама наяўнасць на Беларусі адносна густой чыгуначнай і рачной сеткі.

Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было распаўсюджанне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост і павялічваецца аб’ём прадукцыі рамеснай і мануфактурнай вытворчасці. Рамесныя прадпрыемствы былі заснаваны на ручной працы. Перш за ўсё гэта былі промыслы, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну: сталярны, ганчарны, кушнерскі, шавецкі, ткацкі. Рамесная вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і мястэчках. У пачатку XX ст. рамяство давала 37,8 % прадукцыі ўсёй прамысловасці Беларусі. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе падзел па спецыяльнасцях. У канцы XIX ст. мануфактуры пераважалі ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной і тытунёвай вытворчасці і давалі 15,4 % валавой прамысловай прадукцыі Беларусі.

Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на працягу другой паловы XIX ст. у прамысловасці Беларусі ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняе капіталістычная фабрыка. Калі ў 1860 г. на Беларусі дзейнічала толькі 76 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. іх было ўжо 1137. У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала46,8 % валавога прадукту.

Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўню канцэнтрацыі вытворчасці. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалі ў Беларусі 85,5 % усіх фабрык і заводаў. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 раза менш, чым увогуле па Расіі. У Беларусі з-за адсутнасці неабходнай сыравіны вельмі марудна развівалася цяжкая прамысловасць. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Тут у 1890 г. дзейнічала 18 % усіх вінакурных заводаў краіны, а іх валавая прадукцыя ў 1900 г. складала 23,5 % усёй прадукцыі прамысловасці Беларусі. Лесапільная прамысловасць стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Аднак фабрычна-заводскія прадпрыемствы занялі тут пануючае становішча толькі ў 90-х гг. Значнае развіццё ў Беларусі атрымалі запалкавая і папярова-кардонная вытворчасць.

Вельмі шмат было ў Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяных, крухмальна-патачных, маслабойных, піваварных, тэкстыльных, ільно- і пенькаапрацоўчых, гарбарных. У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. У Беларусі атрымала развіццё, у першую чаргу, вытворчасць цэглы. Існавалі таксама кафляныя заводы і шклозаводы. Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася нераўнамерна. У 80 – 90-я гг. у Беларусі было ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднія 20 гадоў. Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог (гл. схему). Увогуле даўжыня чыгуначнай сеткі ў Беларусі з 1867 да 1904 г. вырасла ў 12 разоў. Чыгункі звязалі Беларусь з галоўнымі індустрыяльнымі цэнтрамі краіны – Пецярбургам, Масквой, Кіевам, Варшавай, прыбалтыйскімі гарадамі. Важную ролю ў эканоміцы Беларусі адыгрываў рачны транспарт. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. Фарміраванне класаў буржуазнага грамадства. У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця – імперыялістычную. Тым не менш Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных раёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9% даходу, а прамысловасць толькі 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі рабілася ўсё больш таварнай, яшчэ выразней праявілася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травасеянне. Да 1913 г. істотна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі заатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

У пачатку XX ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміраванне буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. 2/3 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэры, а куплялі пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане. Росту капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі і класаваму расслаенню вёскі ў значнай ступені садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. 3 1907 да 1914 г. у беларускіх губернях прадалі зямлю 35,8 % усіх хутарскіх і водрубных двароў. У 1914 г. заможных сялян на Беларусі стала 12%, а беднякоў – 68%. Але нягледзячы на сэтыя змены, аграрнае пытанне так і не было вырашана.

У пачатку XX ст. прамысловасць Беларусі развівалася на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць. Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвайная і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства кардонна-папяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб’яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс – Вулкан” у Пінску і “Маланка” ў Мазыры.

У 1900 – 1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскіх аддзяленняў цэнтральных расійскіх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага), на Беларусі дзейнічалі шмат камерцыйных банкаў – Мінскі, Магілёўскі, а таксама губернскія і павятовыя аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага, Беластоцкага банкаў. У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-заводскія цэнтры. У 1913 г. самым буйным горадам быў Мінск, другім на значэнні – Віцебск, трэцім – Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца. Тым не менш па ўзроўню манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут па-ранейшаму вялікую ролю працягвалі адыгрываць дробныя і рамесна-саматужныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50% валавой прадукцыі прамысловасці. У яе нацыянальным складзе пераважалі яўрэі – 84,5%, рускіх было 10,7 %, а беларусаў – толькі 1,7 %. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія. Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17%, рускіх – 10%, палякаў – 10,2% і яўрэяў – 60%. Прычым рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы – на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці, яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.

Нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, пралетарыяту і буржуазіі. У парэформенны перыяд, як і ў першай палове XIX ст., у гарадах і мястэчках Бсларусі пераважала яўрэйскае насельніцтва. У 1882 г. быў выдадзены чарговы ўказ, які забараняў яўрэям у раёне вызначанай для іх аселасці, г. зн. і на Беларусі, жыць, а таксама купляць і арандаваць зямлю за межамі гарадоў і мястэчак. У 1897 у гарадах 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 % жыхароў, а ва ўсім насельніцтве краю – 13,8 %. Удзельная вага яўрэяў сярод насельніцтва мястэчак дасягала 60 і больш працэнтаў. Многія з іх не мелі пастаяннай працы, жылі за кошт выпадковых заробкаў. У 90-я гг. «лішняе» яўрэйскае насельніцтва ў гарадах Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў дасягала 470 тыс.

Штучная перанаселенасць гарадоў Беларусі яўрэйскім жыхарствам істотна стрымлівала, а часам і выключала прыток у іх мясцовага сельскага насельніцтва, як пралетарызаванага, так і заможнага, буржуазнага. У сувязі з гэтым асноўная маса «лішняга» на сваёй радзіме беларускага сялянства вымушана была шукаць заняткаў у іншых раёнах Расіі і за яе межамі. У 1897 г. у Пецярбургу жылі 66,5 тыс. беларусаў, у Маскве – 16 тыс., у Адэсе – 17 тыс. і г. д. Параўнаем: у Мінску тады беларусаў (па роднай мове) налічвалася 8,2 тыс., у Віцебску – 8 тыс., у Гродне – 5,4 тыс., у Гомелі – 6,5 тыс., у Магілёве – 13 тыс. У сярэднім доля беларусаў сярод гараджан Беларусі складала толькі 14,5 %. Такім чынам, палітыка царызму істотна дэфармавала натуральны працэс міграцыі сельскага, адпаведна, нацыянальны склад гарадскога насельніцтва Беларусі, а разам з тым гандлёва-прамысловай буржуазіі і пралетарыяту, звязаных з горадам.

На рубяжы XIX – XX ст. у прамысловасці Беларусі працавалі 237 тыс. рабочых. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. Агульная колькасць пастаянных наёмных рабочых, у тым ліку сельска-гаспадарчых, перавышала 460 тыс. Сярод гарадскіх рабочых пераважалі яўрэі, асабліва ў сферы дробнакапіталістычнай і рамеснай вытворчасці, гандлю і бытавога абслугоўвання. У буйной прамысловасці, калі далучыць да яе чыгункі, былі заняты ў асноўным рабочыя-хрысціяне, у большасці беларусы, але ўдзельная вага такіх рабочых у агульнай масе тых, хто працаваў па найму ў гарадах, была невысокай. Сельскагаспадарчы пралетарыят у пераважнай болыласці складаўся з беларусаў.

Гандлёва-прамысловая буржуазія ў краі была ў асноўным прадстаўлена яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі. Па перапісу насельніцтва 1897 г. 85 % купцоў пяці заходніх губерняў адносіліся да яўрэяў< 10,7 % — да рускіх і толькі 1,7 % былі беларусамі (па роднай мове).

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для энохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі. Але сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак. Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: