Царква і рэлігія на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст

Да канца XII ст. у Еўропе склаліся дзве вялікія, выразна размежаваныя рэлігійныя зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская, і заходняя, рымска-каталіцкая, кожная са сваей ідэалогіяй і культурай. Беларусь з прычыны свайго геапалітычнага становішча апынулася на сумежжы ўсходне- і заходнеславянскага, праваслаўнага і каталіцкага светаў і стала месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння гэтых цывілізацый. Гэга вызначыла яе шмат у чым унікальнае гістарычнае становішча у Еўропе, абумовіла індывідуальнасць яе духоўнай культуры і канфесійную своеасаблівасць, наклала асаблівы адбітак на менталітэт нашага народа. Вагаючыся паміж Захадам і Усходам і не будучы прыхільная ні да таго, ні да другога, яна займала "цэнтрысцкую" пазіцыю, незвычайную і для Захаду, і для Усходу і стварыла свае арыгінальныя нацыянальныя каштоўнасці.

Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды мяняліся. У ХІ — XII стст. яна стала амаль цалкам праваслаўнай, і яе нацыянальна-культурнае развіццё праходзіла пад дабратворным уплывам культуры Візантыі, якая знаходзілася тады на больш высокім узроўні ў параўнанні з заходнееўрапейскай. 3 другой паловы XIII ст. за духоўны ўплыў на беларускіх землях пачаў змагацца каталіцкі касцёл. У другой палове XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае апынулася перад выбарам — працяг старажытнай усходнеславянскай традыцыі ці зварот да Захаду.

Крэўская ўнія парушыла манаполію праваслаўнай царквы ў духоўным жыцці Беларусі. Збліжэнне з каталіцкай Польшчай, гібель Візантыйскай імперыі у 1453 г. і аслабленне ўплыву Канстанцінопальскага патрыярхату, канфрантацыя Княства з Масквой, якая здзяйсняла духоўную экспансію пад лозунгам "трэцяга Рыму", прывялі да ўзмацнення сувязяў беларускіх зямель з заходнім каталіцкім светам, да больш актыўнага ўключэння іх у агульнаеўрапейскі палітычны і культурны працэс. Існуе думка, што з таго часу праваслаўе аддаляла іх ад Заходняй Еўропы, якая ішла па шляху прагрэсіўнага развіцця. Аднак у канцы XIV — сярэдзіне XVI ст., нягледзячы на пашырэнне сферы уплыву каталіцызму, тон у грамадскім жыцці, ідэалогіі, культуры задавала праваслаўная царква, а ўсходне- і заходнехрысціянскія ўплывы ўраўнаважвалі адзін другі. Пасля Люблінскай уніі іх супрацьстаянне дасягае апагею і раўнавага сіл схіляецца на карысць каталіцкага Захаду.

Балансаванне Беларусі паміж Усходам і Захадам вызначыла неабходнасць пошуку кампрамісаў і зрабіла жывучай ідэю царкоўна-рэлігійнай уніі. Менавіта тут была рэалізавана ідэя скасавання падзелу і ўзмацнення хрысціянства праз яднанне, якая выношвалася не адно стагоддзе кіраўнікамі праваслаўнай і каталіцкай царквы. З’явілася ўніяцтва — неадназначны па сваіх выніках феномен беларускай гісторыі.

Вялікаму Княству Літоўскаму з моманту яго ўтварэння быў уласцівы нацыянальна-рэлігійны дуалізм. Жмудзіны і ліцвіны спавядалі язычніцтва. Асноўным веравызнаннем усходнеславянскага насельніцтва было праваслаўе. Язычніцкая Літва і праваслаўная Беларусь мірна суісна-валі пад уладай вялікіх князёў. Стваральнікі новай дзяржавы, застаючыся "паганцамі" у душы, па палітычных меркаваннях з лёгкасцю мянялі старых багоў на новага, хрысціянскага, балансуючы паміж усходнім і заходнім хрысціянствам і язычніцтвам.

У 1246 г. прыняў "веру хрысціянскую з Усходу з многімі сваімі баярамі" Міндоўг. Перамена веры, відаць, была ўмовай абрання яго князем у праваслаўнай Наваградскай зямлі. Вывучыў "навукі рускія" на Валыні, у 1254 г. хрысціўся у праваслаўе і нават стаў манахам Войшалк. Ён заснаваў каля Наваградка Лаўрышаўскі манастыр, які павінен быў стаць аплотам праваслаўнай хрысціянізацыі Літвы. Аднак бурлівае жыццё, што прымушала мяняць расу на зброю, і раптоўная гібель не далі здзейсніць гэтую задуму і пераадолець рэлігійна-нацыянальны дуалізм дзяржавы. Праваслаўнымі былі большасць баяр пры Гедымінавым двары, а сам князь сімпатызаваў хрысціянству. Праект саюза Княства з Масквой прадугледжваў пераход у праваслаўе Ягайлы. Цесна зрошчаная з усходнеславянскімі "рускімі" этнічнымі асаблівасцямі вера, называючыся "рускай", садзейнічала славянізацыі правячай дынастыі. Надзённыя інтарэсы ўсё больш падштурхоўвалі да хрысціянскага свету і літоўскіх баяр. У 80-я гг. XIV ст., да Крэўскай уніі, было даволі рэальным хрышчэнне Літвы ў праваслаўе і завяршэнне распачатага стагоддзем раней працэсу яе славянізацыі. Гэта магло зусім інакш павярнуць лёс усходняга славянства. Аднак перспектыва пераўтварэння Княства ў выключна славянскую дзяржаву з дзяржаўнай праваслаўнай царквой не была рэалізавана. Наступствы выбару, зробленага Ягайлам на карысць каталіцтва ў 1385 г., у поўнай меры адчулі яго пераемнікі ў XV ст., калі канфлікт паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім стаў набываць не толькі палітычную, але і рэлігійную афаброўку.

Праваслаўе ўмацоўвала пазіцыі вялікіх літоўскіх князёў на беларуска-ўкраінскіх землях, што з’яўляліся крыніцай сілы іх дзяржавы і не у традыцыях якіх было падпарадкоўвацца язычніку; уздымала іх аўтарытэт у Паўночна-Усходняй Русі. Таму першыя князі падтрымлівалі і апекавалі праваслаўную царкву, бачачы у ей саюзніцу. За кошт іх падараванняў яна павялічвала свае багацці — землі, залежных сялян, ўмацоўвала свае пазіцыі, узводзіла новыя цэрквы і манастыры і да канца XIV ст. не толькі манапольна панавала у духоўным жыцці Беларусі, але і пашырала ўплыў у Літве.

Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла у склад епархій, што склаліся яшчэ у старажытныя часы: Полацкай, Тураўскай і часткова Смаленскай і Уладзіміра-Брэсцкай. Яны кіраваліся епіскапамі і аб’ядноўваліся у Кіеўскую мітраполію, падпа-радкаваную Канстанцінопальскаму патрыярхату. У канцы XIII — сярэдзіне XV ст. яна фармальна заставалася адзінай для Княства і Паўночна-Усходняй Русі. Пасля пераезду мітрапаліта спачатку ва Уладзімір, а потым у Маскву і падтрымкі ім аб’яднальных пачынанняў маскоўскіх князёў, вялікія літоўскія князі дамагаюцца ад Канстанцінопаля пры-значэння асобнага мітрапаліта для сваей дзяржавы. Пачы-наючы з Віценя, яны імкнуцца зрабіць праваслаўную царкву Княства самастойнай. У 1317 г. з дазволу патрыярха была заснавана Літоўская мітраполія з рэзідэнцыяй у Наваградку. Ей падпарадкоўваліся Полацкая і Тураўская епархіі. Тэта спрыяла нейтралізацыі царкоўна-палітычнага уплыву Маскоўскай дзяржавы на ўсходнеславянскіх землях княства і ўзмацняла пазіцыі Гедыміна і яго нашчадкаў ва Усходняй Еўропе. У 1415 г. Вітаўт дамогся ад епіскапаў выбараў мітрапаліта без згоды патрыярха.

Спробы крыжакоў усталяваць каталіцызм на беларуска-літоўскіх землях у XIII — сярэдзіне XIV ст. поспеху не мелі. Каб выбіць у іх рэлігійную зброю, якой прыкрывалася агрэсія, Міндоўг згадзіўся прыняць каталіцтва, і ва ўзнагароду за гэта ў 1253 г. атрымаў ад папы рымскага карону. Але саюз з Рымам не спраўдзіў спадзяванняў літоўскага караля, і ён адрокся ад хрысціянства наогул. Гедымін у надзеі спыніць крыжацкі націск абяцаў папе хрысціць Літву па заходнім абрадзе. Такія захады былі рызыкоўнымі — маглі выклікаць апазіцыю прыхільнікаў язычніцтва і праваслаўных "русінаў", што і здарылася пры Гедыміне.

У канцы XIV ст. пад націскам Ватыкана, які баяўся ператварэння Княства ў магутны праваслаўны бастыён Усходняй Еўропы і страты сваей патэнцыяльнай паставы, Польшча аддала Ягайлу каралеўскую карону ў абмен на акаталічванне Літвы, а ў перспектыве — і ўсходнеславянскіх зямель. Калі непрыманне хрышчэння з рук крыжакоў было справай прынцыпу, то каталіцызм з Полыігчы, здавалася, не хаваў у сабе небяспекі. Крэўская ўнія рэзка змяніла рэлігійную сітуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яна пакінула насельніцтву Беларусі свабоду належаць да сваей веры, але у праваслаўнай царквы Княства з’явіўся сур’ёзны канкурэнт.

Гэта форма хрысціянскай рэлігіі у тых умовах найболып падыходзіла кіруючым колам Княства — яна адпавядала ўзмоцненым сувязям з Полыпчай, прадухіляла асіміляцыю літоўскай знаці у масіве праваслаўнай Русі, садзейнічала яе кансалідацыі- Дзяржава, усе гаспадары якой, пачынаючы з Ягайлы, былі каталікамі, пачынае апекаваць заходнюю царкву: перадае ей вялікія надзелы зямлі, спрыяе заснаванню манаскіх ордэнаў, касцёлаў і кляштараў, стымулюе пераход у гэгу веру літоўскіх і славянскіх феадалаў. Прывілеем 1387 г. улада прываблівае да хрышчэння шляхам набыцця права спадчыннага валодання зямлёй літоўскую знаць, а граматай 1413 г. — і беларуска-ўкраінскіх феадалаў. Ствараемыя дзяржавай матэрыяльныя і маральныя перавагі, замацаваная Гарадзельскім прывілеем манаполія каталікоў на заняцце вышэйшых пасад ствараюць у вярхоў зацікаўленасць у пе-раходзе у каталіцызм. Ён становіцца прывілеяванай рэлігіяй. Хрысціянізацыя 1387 г. закранула толькі язычніцкую Літву. Тады была ўтворана Віленская епархія, улада якой ахапіла амаль усю Беларусь. Стварыліся першыя каталіцкія парафіі. К сярэдзіне XVI ст. каталіцкая царква замацавалася у Літве і сумежных з ей паўночна-заходніх беларускіх землях. Тым не менш праваслаўе заставалася найбольш уплывовай канфесіяй на ўсходнеславянскіх тэрыторыях, а ўсходняя Беларусь — сферай яго манапольнай дзейнасці.

Каталіцкае хрышчэнне літоўцаў, пазбавіўшы праваслаўе надзеі на ролю пануючай рэлігіі ў Княстве, не ўшчамляла правоў праваслаўнага насельніцтва і царквы. Аднак, паколькі феадалы-каталікі атрымалі дадатковыя прывілеі, у параўнанні з імі становішча іх праваслаўных сабратоў, у прынцыпе не змяніўшыся, адносна пагоршылася. Асаблівы сацыяльна-палітычны статус касцёла, ператварэнне яго ў буйнога землеўладальніка закраналі інтарэсы беларускага сялянства, мяшчанства, праваслаўнай духоўнай іерархіі. Прыняцце каталіцызму як дзяржаўнай рэлігіі правячымі коламі абвастрыла этнарэлігійныя адносіны, паколькі большасць усходнеславянскага насельніцтва спавядала праваслаўе. Дыскрымінацыя праваслаўных з канца XIV ст. начала раздзіраць унутранае адзінства Княства і стала крыніцай шэрага канфліктаў (грамадзянская вайна 30-х гг. XV ст., выступление М.Глінскага, прамаскоўскія настроі часткі феадалаў). Ягайла, Вітаўт, Свідрыгайла, Аляксандр хацелі залагодзіць антаганізм паміж праваслаўным і каталіцкім насельніцтвам пры дапамозе ўніі. Аднак праваслаўныя княствы не падтрымалі Фларэнтыйскай уніі 1439 г.

Пракаталіцкая рэлігіиная палітыка аказалася недальнабачнай і пацярпела крах. Урад уносіць у яе істотныя карэктывы. У 1432 і 1434 гг. ён здымае зканамічныя абмежаванні для праваслаўнай знаці, з канца XV ст. пачынае ўцягваць яе ў палітычную эліту дзяржавы, а ў 1563 г. поўнасцю ўраўноўвае у правах праваслаўную шляхту з каталіцкай. 20 — 60-я гг. XVI ст. адрозніваліся ад іншых часоў верацярпімасцю, што стварыла спрыяльную глебу для распаўсюджвання ў Княстве Рэфармацыі, якая часткова аслабіла і каталіцкую і праваслаўную царкву.

Значныя зрухі у грамадска-палітычным і культурным жыцці, гаспадарчы ўздым, эвалюцыя гарадоў, абвастрэнне ўнутрыпалітычных і сацыяльных супярэчнасцяў падрых-тавалі грунт для ўзнікнення і развіцця на Беларусі і у Літве Рэфармацыі — грамадскага руху, накіраванага супраць феадальных парадкаў, які праходзіў у форме барацьбы з каталіцкім касцёлам. У сярэдзіне XVI ст. тут пачалося імклівае распаўсюджванне ідэй заходнееўрапейскага пра-тэстантызму, італьянскага антытрынітарызму, рускай ерасі. Рэлігійнымі навінкамі захапіліся магнаты (Радзівілы, Сапегі, Валовічы, Глябовічы і інш.) — праціўнікі ўніі з Польшчай. 3 дапамогай пратэстанцкай веры яны жадалі захаваць адасобленасць сваей дзяржавы ад каталіцкай Польшчы. Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць усемагутнасць царквы, якая ўшчамляла іх правы. 3 600 праваслаўных шляхецкіх фамілій Наваградскага ваяводства вернасць сваей рэлігіі захавалі толькі 16, астатнія кінуліся у рэфармацыйны вір. Шырокія народныя масы засталіся глухія да яе, таму рух не меў тут такога размаху, як у Еўропе. У адрозненне ад заходнееўрапейскай Рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным сацыяльна-эканамічным базісе, а яе асноунай рухаючай сілай была феадальная знаць.

Найболыдае пашырэнне у княстве атрымаў кальвінізм. У 50-я гг. яго прымаюць большасць магнатаў і значная частка шляхты. Заступнік Рэфармацыі Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчьшу і заснаваў у Бярэсці першы збор. У хуткім часе на тэрыторыі Беларусі арганізоўваецда больш 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх — цэрквы, школы, прытулкі, друкарні. Найбуйнейшымі рэ-фармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Бярэсце, Нясвіж, Віцебск, Наваградак, Клецк, Лоск, Іўе, Слуцк, Койданава і інш. Вакол іх групуюцца вьщатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы. Некаторыя з іх (С.Будны, В.Цяпінскі) становяцца ўпоравень са знакамітымі еўра-пейскімі мысліцелямі. Рэфармацьш спрыяла актывізацыі духоўнага жыцдя грамадства, развіцдю асветы і арганізацыі кнігадрукавання, распаўсюджванню рэнесансна-гуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры і пашырэнню яе міжнародных кантактаў.

У 50 — 60-я гг. XVI ст. на Беларусі разгортваецца і рэфармацыйная апазіцыя праваслаўю. Яна праявілася у форме ерэтычнага руху і была звязана з дзейнасцю ўцёкшых у землі Вялікага Княсгва Літоўскага рускіх вальнадумцаў на чале з Феадосіем Касым. Яе прыхільнікам стаў галоўным чынам просты народ. Але рэфармацыйныя выступленні суп-раць праваслаўя не набылі на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай такой сілы, як антыкаталіцкі рух.

Рэфармацыя спрычынілася да развіцця талерантнасці у Княстве. Прывілей 1563 г. (пацверджаны у 1568 г.) ураўноўваў у правах усю шляхту "веры хрысціянскай". Варшаўская канфедэрацыя 1573 г. санкцыяніравала свабоду веравызнання і рэлігійны мір паміж рознаверцамі. Статут 1588 г. фармальна забяспечыў прававую абароне-насць пратэстантаў.

Пад сцягам кальвінізму спачатку аб’ядноўваюцца усе слаі, якія прымалі ўдзел у Рэфармацыі. Але у 60-я гг. з яго вьщзеліўся радыкальны кірунак — арыянства, ці антытрынітарызм. Яго ідэолагі (С.Будны, В.Цяпінскі, Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, Пётр з Ганёнза, Марцін Чаховіц, Гжэгаж Павел і інш.) патрабавалі радыкальных сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, выступалі супраць дзяржаўнай улады, прапаведавалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай і магна-тамі, выклікала занепакоенасць правячых колаў. Калі феадалы, дамогшыся ад Рэфармацыі сваіх мэт, убачылі, што рух выходзіць з-пад іх кантроля, яны становяцца да яе ўсё больш абыякавымі і без ваганняў мяняюць свае рэлігійныя погляды і пераходзяць у каталіцызм.

Рэфармацыйная "мода" аказалася нядоўгавечнай. Про; цідзеянне вярхоў, дзяржаўныя санкцыі, унутраныя супярэчнасці І ўтапізм наіўна-камуністычных мараў антытрынітарызму абумовілі яго заняпад. У сярэдзіне XVII ст. ён быў заканадаўча забаронены, а члены арыянскіх абшчын выгнаны з Рэчы Паспалітай. Напужаныя тэалагічным і сацьгальным радыкалізмам арыянскіх ідэолагаў, ад Рэфармацыі адыходзяць вярхі. Ужо ў 70-я гг. яе сацыяльная база пачынае звужацца. У канцы XVI — першай палове XVII ст. крызіс Рэфармацыі прагрэсіруе. У другой палове XVII ст. пад ударамі контррэфармацыі яна вымушана была сысці з гістарычнай арэны.

Папства зрабіла стаўку у выратаванні каталіцкай царквы ад крызісу на ордэн езуітаў. Езуіты ўваходзілі ва усе сферы палітычнага, культурнага, ідэалагічнага, эканаміч-нага жыцця еўрапейскіх народаў, якія паддаліся пратэстанцкаму уплыву. У Вялікім Княстве Літоўскім езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліка-ныя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Талерантнасць дзяржавы стварыла добры грунт для іх дзейнасці. Ордэн накіраваў сюды найболын вопытных місіянераў. Галоўным ідэолагам контррэфармацыі на Беларусі і у Літве стаў Пётр Скарга.

Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі часткова супалі у сваім развіцці, што прывяло да асабліва напружанай барацьбы у апошнія дзесяцігоддзі XVI ст. Улічваючы цэнтралізаваны характар каталіцкай царквы, яе палітычныя сувязі і сацыяльны вопыт, правячыя колы Рэчы Паспалітай у тэты перыяд аказваюць ей усе ўзрастаючую падтрымку. Яны надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі. Экана.мічная моц забяспечыла ім магутны ідэалагічны і палітычны ўплыў.

Езуіты ўзялі у свае рукі адукацыю — адкрылі акадэмію у Вільні і 11 калегій на Беларусі, запаланілі яе кніжны рынак творамі пісьменнікаў і прапаведнікаў ордэна, пак-рылі яе сеткай сваіх касцёлаў і кляштараў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Гэта дало свае вынікі. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія секты. Працэс акаталічвання вышэйшых слаёў, уцягнутых раней у Рэфармацыю, набыў масавы характар. К канцу XVII ст. контррэфармацыя у Княстве перамагла.

Распрацаваная Трыдэнцкім саборам праграма рэстаўрацыі пазіцый касцёла прадугледжвала распаўсюджванне яго ва ўсходнеславянскім свеце. Заснаванне Маскоўскага патрыярхату ў 1589 г. узмацняла праваслаўе на рускіх землях. Таму Ватыкан паспяшаўся з набліжэннем да сябе другой часткі гэтага свету — беларуска-ўкраінскай — праз унію. Яго намеры супалі з імкненнем палітыкаў умацаваць Рэч Паспалітую, якую раздзіралі рэлігійныя супярэчнасці, праз адзінавер’е ўсіх яе падданых. У гэты ж час розныя слаі беларуска-ўкраінскага грамадства шукалі шляхі выхаду з заняпаду праваслаўнай царквы, пазіцыі якой пада-рвалі Люблінская ўнія, Рэфармацыя і контррэфармацыя. Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў (К.Астрожскі, І.Пацей, К.Тарлецкі і інш.) прывабіў сваей жыц-цяздольнасцю каталіцкі захад, і яны менавіта там знайшлі гатовыя мадэлі і спосабы перабудовы царкоўна-рэлігійнага жыцця у сваей мітраполіі. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу у выхадзе з царкоўнай і культурнай арбіты Візантыі і заключэнні ўніі з Рымам. Тэты шлях падтрымала вярхоўная ўлада, і ён быў рэалізаваны у выглядзе Берасцейскай уніі — царкоўна-рэлігійнага нова-твору, што стаў кампрамісам, народжаным у культурным, ідэалагічным, рэлігійным і палітычным супрацьстаянні Захаду і Усходу на беларускіх землях, які дасягнуў у другой палове XVI ст. свайго апагею.

Новы кірунак хрысціянства — уніяцтва — быў аформлены на Берасцейскім саборы 6 — 9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы у набажэнстве, юліянскага календара і традыцыйных святаў, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне і быў не толькі рэформай царквы, але і больш ці менш далека ідучым пераўтварэннем усяго грамадства, пераарыентоўваў духоўнае жыццё Беларусі з Усходу на Захад.

Не усе спачатку зразумелі і прынялі ўнію — дала знаць пяцісотгадовая праваслаўная традыцыя. Ахоўна-кансерватыўная пазіцыя праваслаўнага духавенства, якое ў імкненні адгарадзіць Беларусь ад заходніх уплываў выступіла супраць новаўвядзення, з аднаго боку, і прымусовае навязванне ўніі — з другога, — накалілі абстаноўку у краіне. Замест жаданага спакою ўнія стала крыніцай раздораў. Асвета, літаратура, мова, кнігадрукаванне былі падпарадкаваны няўмольным законам рэлігійнай барацьбы. Па Беларусі пракацілася хваля антыўніяцкіх выступленняў. Прызнанне дзяржаўнай уладай правамоцнасці Берасцейскай уніі прывяло да скасавання праваслаўнай царквы. Але яна працягвала існаваць нелегальна і ў 1633 г. зноў была афіцыйна прызнана ўрадам Рэчы Паспалітай.

Пераход праваслаўных беларусаў у новую веру адбы-ваўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў. Рэформы мітрапалітаў Руцкага, Сялявы, Корсака, стварэнне базы-льянскага ордэна, заснаванне манастыроў, школ, падрыхтоўка вопытных кадраў, увядзенне беларускай мовы у казаннях — усе тэта спрыяла росту уплыву ўніяцкай царквы сярод насельніцтва. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. колькасць уніятаў пераўзышла колькасць праваслаўных. Сацыяльную базу царквы складалі сялянства, частка гараджан і дробнай шляхты. Прывілеяваныя саслоўі былі вельмі нязначнай часткай яе "паствы". К канцу XVIII ст. тэту веру спавядала 3/4 насельніцтва Беларусі, у тым ліку 80 % сялян былі ўніятамі. Да уніяцтва людзей цягнула яго павага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, выкарыстанне у рэлігійным жыцці беларускай мовы.

Унія не спраўдзіла надзей польска-ватыканскіх палітыкаў. Намаганнямі яе мясцовых дзеячаў яна стала бар'ерам на шляху акаталічвання беларусаў і садзейнічала захаванню этнасу ва ўмовах паланізацыі. XVI ст. у Еўропе — гэта час узнікнення нацыянальных цэркваў у Чэхіі (гусіцкая), Германіі (лютэранская), Швейцарыі (кальвінісцкая) і Англіі (англіканская). Пасля ўтварэння Маскоўскага патрыярхату нацыянальны характар набывае руская праваслаўная царква. З’яўленне уніяцтва на Беларусі упісваецца ў гэты еўрапейскі працэс. Шэраг даследчыкаў разглядаюць Берасцейскую ўнію як спробу стварэння нацыянальнай рэлігіі беларускага народа.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: