Вызначце аб якой палітычнай арганізацыі ідзе гаворка

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) Беларуская секцыя РКП(б) Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА) Народны сакратарыят Беларусі Савет народнай гаспадаркі
         

А. Арганізацыі, якія існавалі ў 1918 г. як часткі мясцовых партыйных арганізацый у розных гарадах РСФСР. Складаліся пераважна з бежанцаў беларусаў – членаў РКП(б). Першая секцыя ўзнікла ў Петраградзе (красавік 1918 г.). Потым былі ўтвораны ў Маскве, Саратаве, Казані і на Беларусі. Распушчаны ў студзені 1919 г. Члены секцыі ўдзельнічалі ў стварэнні БССР.

Б. Адзін з аддзелаў Наркамнаца РСФСР. Створаны ў студзені 1918 г. Першы камісар – А. Чарвякоў. Меў аддзелы: культурна-асветніцкі; агітацыйна-палітычны, бежанскі і інш. Друкаваны орган – газета “Дзянніца”. Яго прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Часовага ўрада БССР. Ліквідаваны ў сакавіку 1919 г. у сувязі з утварэннем БССР і ЛітБел.

В. Дзейнічала ў студзені – жніўні 1920 г. Узнікла на аснове левай плыні групы “Маладая Беларусь”. Яднала левыя элементы партыі беларускіх эсэраў сярод навучэнцаў, сялянскага настаўніцтва, сялянства. Старшынёй ЦК з”яўляўся У. Ігнатоўскі. Размежавалася з партыяй беларускіх эсэраў па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі ў форме Савецкай Беларускай Рэспублікі ў фэдэратыўнай сувязі з Расіяй.

Г. Першы агульнагаспадарчы орган Савецкай дзяржавы. У задачы СНГ БССР уваходзіла ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва прамысловасцю рэспублікі, кантроль за дзейнасцю прамысловых прадпрыемстваў, выпускам прадукцыі і г.д. У 1923 г. СНГ БССР перайменаваны ў Вышэйшы Савет Народнай гаспадаркі (ВСНГ). Існаваў да 1932 г.

Д. Першы ўрад Беларусі. Створаны ў лютым 1918 г. у Мінску. У яго склад увайшлі 14 народных сакратароў (старшыня – юрыст Я. Варонка). 3 ліпеня 1918 г.-- узначаліў Р. Скірмунт. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду (Савет) народных міністраў БНР

2. Расстаўце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці

1. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС

2. Прыняцце Закона аб уласнасці

3. Прыняцце Дзяржаўнай праграммы ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

4. Прыняцце Закона аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы

Пачатак дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР)

а) 30 мая 1942 г.

б) кастрычнік 1942 г.

в) чэрвень 1941 г.

г) верасень-пачатак лістапада 1943 г.


4-7

1. Правільна запоўніце табліцу

Этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці

                       
         
       
 
 


1. Другое абвяшчэнне незалежнасці БССР

2. Рашэнне дабівацца дзяржаўна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі

3. Утварэнне БССР, стварэнне ЛітБелССР

4. Абвяшчэнне БНР і яе незалежнасці

5. Стварэнне асаблівага цэнтральнага органа (замест Саветаў), якому неабходна было перадаць уладу на фронце і краі

2. Удзельнік і арганізатар массавай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Віцебску:

а) В. Харужая

б) браты Цубы

в) М. Казей

г) М.П. Шмыроў

3. Санацыя:

а) назва рэжыму ў Польшчы у 1926-1939 гг.;

б) агульная назва палітычнай установы і практычных мерапрыемстваў буржуазнага польскага ўрада ў адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі;

в) інстытут ваенных і цывільных каланістаў, якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: