Персаналіі. Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч (1885-1937)

Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч (1885-1937). Член БСГ, Рады БНР. 3 1922 г. пасол пасольскага сейма, адзін з ініцыятараў стварэння і намеснік старшыні ЦК БСРГ. Адзін з кіраўнікоў «ТБШ». У 1927 г. арыштаваны. У 1931 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у БССР. Аўтар падручнікаў для школ («Арыфметычны задачнік для пачатковых школ», 1923) і інш. Пісаў вершы, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Рэпрэсіраваны.

Дварчанін Ігнат Сымонавіч (1895-1937). У 1918 г. сакратар аддзела Белнацкама, супрацоўнічаў у газеце «Дзянніца». 3 1926 г. працаваў у Вільні. У 1928 г. абраны паслом польскага сейма. Намеснік старшыні «Змагання». У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1932 г. пасля абмену палітзняволенымі паміж Польшчай і СССР працаваў у Акадэміі навук БССР. Склаў «Хрзстаматыю новай беларускай літаратуры» (1927). Выступаў як публіцыст, паэт. Рэпрэсіраваны.

Лагіновіч Іосіф Каятанавіч (1891-1940). У 1922 г. адзін з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). 3 1926 да 1936 г. палітычны сакратар ЦК КПЗБ. Не аднойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Аўтар многіх дакументаў КПЗБ.

Харужая Вера Захараўна (1903-1942). 3 1924 г. на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі; сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. На «працэсе 133-х» (1928) прыгаворана да 8 гадоў зняволення. У 1932 г. вярнулася ў Мінск (у выніку абмену палітвязнямі). У гады вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху. У 1942 г. закатавана фашыстамі.

Аляхновіч Францішак. Драматург, пісьменнік, акцёр. Адзін са стваральнікаў беларускага тэатра. Аўтар многіх п'ес («На вёсцы», «Дзядзька Якуб» і інш.), кнігі «У канцюрах ГПУ» (1935). У 1926 г. пераехаў у Мінск, да гэтага жыў у Вільні. Арыштаваны ў І927 г. 3 1933 зноў у Вільні. Забіты агентамі НКУС.

Шырма Рыгор Раманавіч (1892-1978). Харавы дырыжор, фалькларыст. 3 1926 г. выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, арганізатар прафесійных харавых калекгываў. Сакратар «ТБШ» (1928-1937). Двойчы зняволены польскімі ўладамі. Збіраў беларускі музычны фальклор (запісаў больш за 2000 песень).

Драздовіч Язэп Нарцызавіч (1888-1954). Графік, жывапісец, скульптар. У 20-я гг. мастак сатырычнага заходнебеларускага часопіса «Маланка». Стварыў партрэты Ф. Скарыны, Усяслава Полацкага і інш. Запісваў народныя песні.

Гарэцкі Максім Іванавіч (1893-1939). Пісьменнік, літаратуразнавец. Адзін з арганізатараў літаратурнай справы ў Заходняй Беларусі ў пачатку 20-х гг. Працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г, арыштаваны польскімі ўладамі. 3 1923 г. на працы ў БССР (БДУ, Інбелькульт, АН БССР). Аўтар «Гісторыі беларускай літаратуры» (1922), руска-беларускіх слоўнікаў і г.д. Рэпрэсіраваны, расстраляны ў сакавіку 1939 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч ((1896 – 1947) – жывапісец і графік. Адтар карцін: “На Купалле”, “Ноч на Івана Купалу”; “Бітва на Нямізе”; “Ад веку мы спалі”, “Паўстанне К.Каліноўскага”, “1905 год у Мінску”.Стварыў графічныя ілюстрацыі да паэмы М.Чарота “Босыя на вогнішчы”


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: