Праверачны тэст

1. Апісанню ўласцівы

1) статычнасць;

2) перадача пастаянных ці часовых уласцівасцей;

3) паслядоўнасць дзеяння, руху;

4) лагічнасць, аргументаванасць;

5) дынамізм.

Устанавіце адпаведнасць

А. Звязнасць тэксту выяўляецца

Б. Цэласнасць тэксту дасягаецца

1. Супадзеннем колькасці абзацаў і звышфразавых адзінстваў (ССЦ).

2. Тэматычным і мадальным адзінствам (паўторнай намінацыяй ключавых слоў, шляхам выбару аўтарам пэўных маўленчых сродкаў).

3. Праз знешнія структурныя паказальнікі (сказы, празаічныя строфы), выкарыстанне пабочных канструкцый, займеннікаў, лексічных паўтораў.

Абзац і ЗФА

1) часам супадаюць;

2) у адно ЗФА уваходзяць абавязкова 2 абзацы;

3) у адно ЗФА могуць уваходзіць 2 і больш абзацаў;

4) абзац можа змяшчаць некалькі рознатэматычных ЗФА;

5) абзац павінен змяшчаць не больш 3-х рознатэматычных ЗФА.

6)

Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці асобных жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат), вызначыць ролю гэтых жанраў у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых юрыстаў, эканамістаў, спартсменаў.

Задачы:

– прааналізаваць кампазіцыю анатацыі, рэферата;

– выявіць падабенства і розніцу паміж названымі жанрамі навуковай літаратуры;

– раскрыць сутнасць рэфератыўнага віду чытання, спосабаў кампрэсіі навуковага тэксту;

– пазнаёміць студэнтаў з асновамі падрыхтоўкі і афармлення навуковай працы ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі.

Пытанні

1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту.

2. Рэферат і анатацыя як вынік кампрэсіі навуковага тэксту.

3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.

Праблемныя пытанні

1. У чым падабенства і розніца паміж звычайным пераказам і рэфератам?

2. У чым падабенства і розніца паміж рэфераваннем і канспектаваннем?

3. Чаму рэзюмэ як навуковы жанр нельга атаясамліваць з асабістым рэзюмэ?


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: