Арамовіч

Ігнат Мікалаевіч (?—1875)

Педагог, мемуарыст. Удзельнік паўстан-ня 1863—64 на Беларусі. З 1859 працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беластоцкай гім-назіі. У час паўстання на Гродзеншчыне (з 12.4.1863) быў ад'ютантам пры паўстанцкім ваенным начальніку Гродзенскага ваявод-ства. Паплечнік i нязменны спадарожнік В.Урублеўскага. Увосень 1863 з Урублеў-скім i рэшткамі гродзенскіх паўстанцаў пе-райшоў на тэрыторыю Полынчы (Люблін-шчына, Падляшша). Пасля разгрому атра-даў Урублеўскага (7.1.1864) эмігрыраваў. У Швейцарыі надрукаваў падрабязныя ўспа-міны пра паўстанне на Гродзеншчыне, у якіх апісаў баявыя дзеянні паўстанцкіх ат-радаў, прыезд К.Каліноўскага да паўстан-цаў, змясціў тэксты беларускіх паўстанцкіх песень. У 1872 вярнуўся ў Расію, быў са-сланы i памёр у Казані.

Te:. Marzenia: Pamiętnik o ruchu partyzanckim
w województwie Grodzieńskim w 1863 i 1864 r.
Bendlikon, 1865. Г.В.Кісяіёў.

АРЛОЎСКІ

Яўстафій Філарэтавіч (26.4.1863—15.12.1913)

Беларускі гісторык, краязнавец, педагог. Нарадзіўся ў в. Славенск Валожынскага р-на Мінскай вобл. Скончыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885). 3 1885 выкладчык гісторыі, геаграфіі i грэчас-кай мовы ў Гродзенскай гімназіі, член Гро­дзенскага археалагічнага камітэта i Паўноч-на-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар прац па гісторыі населе-

ных месцаў, народнай адукацыі, вайны 1812 на Гродзеншчыне, гісторыі цэркваў, манастыроў i інш. Абгрунтаваў i даказаў тоеснасць летапіснага i цяперашняга Грод-на на Немане, пісаў пра ролю беларускага насельніцтва i беларускай культуры ў гісто-рыі Вялікага княства Літоўскага. Гаіоўныя працы — «Гродзенская старажытнасць>> (ч. 1, 1900). Працы яго i сёння не страцілі наву-ковага значэння з-за багацця крыніц.

Те:. К истории народного образования в Гродненской губернии. Гродно, 1899; М.Свис-лочь-Волковысская: (Исторический очерк). Гро­дно, 1895; Исторический очерк Гродненской гим­назии. Гродно, 1901: Гродненская губерния в 1812 г.: Исторический очерк. Гродно, 1912.

АРЛЯ-АШМЯНЕЦ

Фердынанд Францавіч (1775—?)

Педагог, пісьменнік. Нарадзіўся на Бе­ларусь Пасля заканчэння Галоўнай Полац-
кай школы прайаваў настаўнікам у Дынабургскім, потым у Віцебскім і Аршанскім павятовых вучылішчах; у 1800—08 — у Полацкім, Рагачоўскім і Камянецкім вучылішчах. У 1808 перайшоў у Курскую гімназію. У 1813 пераехаў у г. Арол, дзе выкладаў статыстыку, гісторыю, геаграфію, старажытнасці, міфалогію i лацінскую мову. Тут ён распачаў два перыядычныя выданні: «Друг россиян и их единомышленников...»
(выйшла ў канцы 1816) i «Отечественный памятник, посвященный дружелюбному
соединению российских и польских наро­дов» (кн. 1—3, 1817—18), якія друкаваліся
ў Маскве. Абодва выданні мелі на мэце «змацаваць у вечным саюзе непарушнай
дружнасці розумы i сэрцы славяна-расійскіх і польскіх народаў праз асвету i дабрачыннасць». 3 Арла А.-А. пераехаў у Магілёў, дзе пэўны час быў выкладчыкам гімназіі, a ў 1818 пераведзены ў Маладзечанскае вучылішча настаўнікам гісторыі права лацінскай мовы. Г.А.Масіыка.

АРЦЕМІЙ

(?—1570)

Расійскі царкоўны дзеяч i публіцыст, прадстаўнік рэлігійнага вальнадумства, прыхільнік несцяжацеляў. 3 1536 манах у Парфір'евай пустыні каля Кірыла-Белазер-скага манастыра. Узвысіўся пры цару Іване IV Грозным, перапісваўся з ім. У 1551 прызначаны ігуменам Тройца-Сергіева ма­настыра, у 1552 самавольна вярнуўся ў Парфір'еву пустынь. Выступаў супраць

прыхільнікаў манастырскага землеўладан-ня. У 1553 выкліканы на царкоўны сабор сведкам па справе рускага вальнадумца М.Башкіна. У 1554 абвінавачаны ў ерасі, адлучаны ад царквы i сасланы ў Салавецкі манастыр. Каля 1554—55 уцёк у Вялікае княства Літоўскае. Спачатку жыў у Віцеб-ску, дзе зноў зблізіўся з Феадосіем Касьш, які таксама ўнёк сюды са зняволення. Пас­ля выгнання з Віцебска пасяліўся ў Слуцку пры двары князя Юрыя Алелькі. Займаўся літаратурнай дзейнасцю, вёў барацьбу суп­раць каталііітва i лютэранства ў абарону праваслаўя. Быў асабіста знаёмы з прад-стаўнікамі беларускага рэфармаиыйнага ру-ху (С.Будньш, К..Ка,іадынскім, І.Зарэцкім), выступаў супраць антытрынітарыяў. У 1562 С.Будны паслаў А. свой «Катэхізіс», выда-дзены ў Нясвіжы. А. адказаў яму некалькі-мі пасланнямі «до Сімона еретика Будно-го» (захаваліся два), у якіх папракаў за па-мылковыя думкі i заклікаў адмовіцца ад ерасі, адначасова высока ставіў С.Буднага як чатавека з найвышэйшым сэнсам i po-зумам. А. — аўтар 16 пасланняў, 9 з якіх напісаны ў Слуцку. Зарэкамендаваў сябе таленавітым публіцыстам, быў пад моцным уздзеяннем патрыстыкі. Адстойваў ідэі ду-хоўнага самаўдасканалення, чалавекатюб-ства, цярпімасці да «ерэтыкоў», разумнага пераканання, любові да «кожнага слова». Пасланні А. — каштоўны помнік руска-бе-ларускай палемічнай літаратуры сярэдзіны 16 ст. i гістарычная крыніца аб падзеях i ідэйных працэсах таго часу на Беларусь

Те.: Послания Старца Артемия, XVI века // Русская историческая библиотека. Пб.. 1878. Т. 4.

Лип.: Зимин А.А. И.С.Пересветов и его современники. М., 1958; Вилинский Г.С.Пос-лания старца Артемия (XVI века). Одесса, 1906; Очерки истории философской и социологичес­кой мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.

АСКЕРКА

Аляксандр Уладзіслававіч (1830—24.1.1911)

Грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку, удзельнік паўстання 1863 на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў маёнтку Рудакова Рэ-чыцкага пав. Мінскай губ. Скончыў Пе-цярбургскі універсітэт. У 1853—57 на вай-сковай службе. Як член Мінскага губерн-скага камітэта па ўладкаванні побыту ся-лян удзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялян

екай рэформы 1861, у рабоце рэдакцыйных камісій у Пецярбургу; выступаў у друку па пытаннях земскага крэдыту. 3 1861 член Віленскай установи па сялянскіх справах, удзельнічаў таксама ў рабоце Віленскай ар-хеалагічнай камісіі. У 1862 арганізаваў у Варшаве выданне беларускага буквара-ка-тэхізіса («Лемантар для добрых дзетак ката-лікоў»). Быў адным з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі і ў Літве. У канцы лю-тага 1863 увайшоў у склад паўстанцкага Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, за-гадваў там вайсковымі справамі i віленскай гарадской арганізацыяй (начальнік г. Віль-ня). 31.5.1863 арыштаваны, сасланы на ка-таргу ў Сібір. 3 1872 жыў у Варшаве, пра-цаваў у рэдакцыі часопіса «Ateneum». У 1885—1904 дырэктар філіяла страхавога та-варыства ў Вільні. Памёр у Відзах Лаўчын-скіх (цяпер Браслаўскі р-н). Пахаваны ў Вільні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: