Беркман

Юзаф (4.8.1838—19.7.1919)

Удзельнік паўстання 1863—64, жывапі-сец. Нарадзіўся ў г. Валожын ў сям'і ўрача. Скончыў гімназію ў Вільні. Вывучаў меды-цыну ў Маскве, вучыўся на матэматычна-прыродазнаўчым факультэце Пецярбург-скага універсітэта, адначасова наведваў за-няткі ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У кастрычніку 1861 за ўдзел у патрыятыч-най маніфестацыі арыштаваны i на працягу 3 месяцаў зняволены ў Петрапаўлаўскай i Кранштацкай крэпасцях. Пасля вызвален-ня выехаў у Вільню, дзе зблізіўся з братамі Далеўскімі, удзельнічаў у друкаванні i pac-паўсюджванні рэвалюцыйных адозваў. 3 верасня 1862 працягваў вучобу ў Пецярбур-гу. 3 пачаткам паўстання 1863—-64 у Поль-шчы, на Беларусі i ў Літве вярнуўся на ра-дзіму. Змагаўся са зброяй у руках на Аш-мяншчыне, у т.л. ў атрадзе З.МІнейкі. 12.10.1863 у баі каля в. Рудзішкі паранены, трапіў у палон. Засуджаны да 4 гадоў ка-таргі. Працаваў на сярэбраных капальнях у Нерчинску. За спробу ўцячы тэрмін пака-рання падоўжаны яшчэ на 4 гады. З 1870 жыў у Іркуцку, дзе меў жывапісную май-стэрню, у 1877 — у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 —у Лібаве (Ліепая, Латвія), з 1884 — у Варшаве, дзе i памёр. Шсаў пераважна сідэны паўстання i жыцця ссыльных паў-станцаў («Труна Серакоўскага», «Смерць Нарбута»). Гэтай жа тэматыцы прысвечаны серы i акварэляў (да Вял. Айч. вайны захоў-валіся ў Львоўскай карціннай галерэі). Ся-род работ жывапісныя карціны «Коннік з двума канямі», «Тройка» (абедзве 1877), «Чацвёрка» (1914) i інш. Большасць твораў захоўваецца ў Іркуцкім абласным мастац-кім музеі.

БЕРМАН

Іван Андрэевіч

(1830-я гады — 16.1.1893)

Беларускі этнограф i краязнавец. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Нара-дзіўся ў Вільні. Скончыўшы ў 1857 Літоў-скую духоўную семінарыю, служыў свя-шчэннікам у Ашмянскім i Кобрынскім па-ветах. Вывучаў народныя абрады, звычаі, вераванні, збіраў матэрыялы пра народны каляндар i метэаралогію, апісваў святы з побытавымі падрабязнасцямі ix правядзен-ня. Пра спосабы вылічэння часу расказаў у серыі артыкулаў «Парадак народнага вылічэння часу i святочныя звычаі ў Паўночна-Заходняй Русі» (1869) i «Каляндар паводле народных паданняў у Валожынскім прыхо-дзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» (1874). У артыкуле «Назіранні нашага паў-ночна-заходняга сялянства адносна над-вор'я i ўраджаю» (1870) пералічаны народ­ныя прыкметы, якія дапамагалі ў вызна* чэнні надвор'я i ўраджаю. Цікавымі з'яўля-юцца i прыкметы пра надвор'е, звязаныя з назіраннямі селяніна за паводзінамі раслін, птушак, жывёл. У артыкуле «Чараўнікі i знахары заходнярускага простанароддзя» (1903) падкрэсліў рацыянальнасць i вера-годнасць народных прыкмет, адзначаў за-бабоннасць многіх павер'яў. В.К.Бандарчык.

БЖАЗОЎСКІ (Brzozowski) Раймунд (1763—1842)

Вучоны багаслоў i пісьменнік. Нарадзіў-ся на Беларусь У 1780 уступіў у езуіцкі ор-дэн; 6 гадоў быў настаўнікам у ніжэйшых класах езуіцкага вучылішча, выкладаў філа-софію, матэматыку i багаслоўе. Два гады быў сакратаром канферэнцый Полацкай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, а потым яе рэктарам (да закрыцця ў 1820). 3-за пагаршэння здароўя быў накіраваны на лячэнне ў Неапаль, дзе i памёр. Аўтар шэрагу артыкулаў на багаслоўскія тэмы ў часопісе «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік»), Апрацаваў у рукапісе 5-то­мны «Слоўнік знакамітых польскіх пісь-меннікаў».

БЖАЗОЎСКІ (Brzozowski) Тадэвуш (24.10.1749—5.2.1820)

Дзеяч каталіцкай царквы, генерал ордэ-на езуітаў (з 1805), педагог. Нарадзіўся ў Польшчы. Уступіў у ордэн у 1765. Вывучаў мовы, філасофію i прыродазнаўчыя навукі ў езуіцкіх школах у Слуцку i Нясвіжы, скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1775). Быў настаўнікам у ваяводскай шко­ле ў Мінску. У 1782 перасяліўся ў Полацк, дзе выкладаў у езуіцкім навіцыяце, займаў-ся перакладамі, стаў вядомы як прапавед-нік. 3 1797 сакратар, з 1802 асістэнт ордэ-на. Узначаліўшы ордэн пасля смерці Г.Гру­бера, Б. працягваў яго палітыку актыўнага пашырэння ўплыву езуітаў у Расіі i прапа-ганды каталіцызму шляхам утварэння но­вых i ўмацавання існуючых місій, калегій, навучальных устаноў ордэна, для чаго вы-карыстоўваў пэўныя сімпатыі да езуітаў ва ўрадавых колах (А.К.Разумоўскі, А.М.Галі-

цын) і езуіцкай партыі ў Пецярбургу (сар-дзінскі пасланнік i публіцыст Ж. дэ Местр, блізкі да Аляксандра I сенатар А.І.Ілінскі i інш.). У выніку яго намаганняў у 1808 з Пінска ў Полацк былі перанесены астанкі езуіта А.Баболі, закатаванага ў 1657 казака-мі. Вяршыняй поспехаў Б. было ўтварэнне ў 1812 Полацкай езуіцкай акадэміі i вывя-дзенне навучальных устаноў з падпарадка-вання Віленскай навучальнай акрузс. У час вайны 1812 езуіты трымаліся падкрэслена лаяльна: Б. пераехаў з Полацка ў Пецяр-бург, езуіцкія ўстановы ў Полацку, Віцеб-ску, Оршы з набліжэннем французаў зачы-няліся. Аднак з 1813 адносіны ордэна з ра-сійскім урадам пагоршыліся. Б. адмовіўся стаць членам Біблейскага таварыства, куды па жаданні цара ўвайшлі многія праваслаў-ныя іерархі, а таксама каталіцкі мітрапаліт СБогуш-Сестранцэвіч. Пры аднаўленні ў 1814 ва ўсім свеце ордэна езуітаў Б. захаваў сваё месцазнаходжанне ў Пецярбургу. У снежні 1815 езуітаў выслалі з Пецярбурга, i цэнтральная адміністрацыя ордэна вярну-лася ў Полацк, дзе Б. памёр. Неўзабаве пасля яго смерці быў прыняты закон аб высылцы езуітаў з Расіі.

Літ.: Wiadomość o życiu, pismach i śmierci J.X.Tadeusza Brzozowskiego, generała jezuickego // Miesięcznik połocki. 1820. №2; M a i s t r e J. de. Lettres et opuscules inedits. T. 1—2. Paris, 1851.

Б. В.Антонаў.

БЖАСТОЎСКІ

Ігнацы (1823—1875)

Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду (з 1798 графскі), прадстаўнікі якога ў 16—19 ст. адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Беларусі, Літвы i Поль­шчы. Вучыўся ў Мінску, Маскве. Працаваў старшынёй крымінальнага суда ў Магілёве. У маі 1862 удзельнічаў у Віленскім з'ездзе «белых» як прадстаўнік ад Магілёўскай губ. У час паўстання член грамадзянскай камі-сіі ў Сенненскім пав., магілёўскі паўстан-цкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную літаратуру на беларускай i польскай мовах. У чэрвені 1864 сасланы ў Енісейскую губ., дзе i памёр.

БЖАСТОЎСКІ (Brzostowski)

Павел Ксаверы (30.3.1739—17.11.1827)

Грамадскі і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Польшчы 2-й паловы 18 ст., аўтар аграрных рэформ. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, прадстаўнікі якога ў 16—19 ст. адыфывалі значную ро­лю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Бела-русі, Літвы, Польшчы. Быў віленскім кано-нікам (1755). Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, паехаў у Рым, дзе прабыў 3 га­ды. Пасля вяртання на радзіму прызнача-ны вялікім пісарам літоўскім. У 1767 купіў маёнтак Мерач у Віленскім ваяв. Убачыў-шы забітасць, цемнату i беднасць куплен ых ім сялян, Б. вырашыў заняцца паляпшэн-нем жыцця сваіх прыгонных. У 1769 ства-рыў у сваім маёнтку нешта накшталт рэс-публікі, дзе сяляне карысталіся асабістай свабодай i самі кіравалі сваёй абшчынай; прэзідэнтам абшчыны быў сам Б. Закана-даўчая ўлада ў ёй належала сойму. Тут іс-навалі «міністэрства фінансаў», свае гро-шы, войска i іншыя інстытуты, а прынятая «канстытуцыя Мерачы», перайменаваная потым у гонар гаспадара ў Паўлаву, была зацверджана ў 1791 каронным соймам. Паншчына ў Мерачы (пазней Паўлава) бы­ла заменена чыншам, існавалі школа i ле­карская дапамога. Падзеі, што адбываліся ў т.зв. «Паўлаўскай рэспубліцы», адлюстра-ваны ў творы невядомага аўтара пад зага-лоўкам «Паўлава ад 1767 да 1795, адным хатнім прыяцелем апісанае» (Варшава— Вільня, 1811, на польскай мове). У 1794 Б. прадаў маёнтак, некалькі гадоў вандра-ваў за мяжой, потым вярнуўся на радзіму, дзе i памёр. Аўтар публіцыстычных твораў i генеалагічнага нарыса пра род Бжастоўскіх (Вільня, 1776).

БЖАСТОЎСКІ

Цыпрыян Павел (1612—1688)

Дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Нарадзіўся ў сям'i палкоўніка войска Вялікага княства Літоўскага. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. Служыў пры двары канцлера Вя-лікага княства Літоўскага Альбрэхта Радзі-віла. 3 1648 віленскі стольнік, з 1650 рэфе-рэндар літоўскі, з 1684 ваявода трокскі, староста мядзельскі, ашмянскі, быстрыцкі, дэпутат сойма ад Упіцкага пав. У 1658, 1661—64 у складзе дыпламатычных місій (у 1667 як камісар Рэчы Паспалітай)

удзельнічаў у перагаворах з Рускай дзяржа-вай, якія скончыліся Андрусаўскім пера-мір'ем 1667. Быў прыхільнікам кандидату­ры рускага цара на польскі трон. У 1671 — 72 i 1679 выязджаў у Маскву, каб заклю-чыць саюз супраць Турцыі, удзельнічаў у падпісанні «вечнага міру» 1686. Ад маскоў-скага цара атрымаў багата аздоблены абраз прасвятой Багародзіцы, які потым падара-ваў мінскім езуітам (яго сын Антон быў рэктарам Мінскай езуіцкай калегіі). Памёр у Варшаве, пахаваны ў Вільні. Пры жыцці вёў дзённікі пасольстваў, збіраў пісьмы, рэ-ляцыі i інш. дакументальныя крыніцы. Пасля яго засталося 13 тамоў дакументаль-нага матэрыялу, які адышоў каралю Ста-ніславу Аўгусту Панятоўскаму. Лёс гэтага збору невядомы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: