Валадковіч

Марцін

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 16 ст. Паходзіў з баярскага роду на Віцебшчыне. У 1559 працаваў пісарам канцылярыі Вялікага княства Літоўскага, быў земскім пісарам, земскім суддзёй Мінскага павета, мінскім гараднічым. У першыя гады Лівонскай
вайны выконваў адказныя даручэнні ў пе-рагаворах з Масквой, быў гаспадарскім
паслом на Мінскім павятовым сойміку 1566 i на Люблінскім сойме 1569. Па даручэнні Мсцібогаўскага з'езда шляхты Вялікага княства Літоўскага ў 1576 член па сольства Вялікага княства Літоўскага да Стафана Баторыя. Пасады, якія займаў В., яго ўдзел у дыпламатычных місіях даюць
падставу меркаваць, што ён меў добрую юрыдычную адукацыю, быў здольны, дасведчаны, дзелавіты. Прымаў удзел у стварэнні Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 i 1588. Унёс у ix практычны вопыт
дзяржаўна-адміністрацыйнай i судовай ра­боты, выражаў грамадска-палітычныя інтарэсы шляхты, якія аформіліся ў закон,праводзіў канцэпцыю суверэннасці Вялікага княства Літоўскага. Г.В. Дзербіна

ВАЛАТОЎСКІ

Міхаіл Міхайлавіч

Беларускі краязнавец i этнограф 2-й па-ловы 19 ст. У 1875 скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю i працаваў у ёй нас-таўнікам. Доўгі час жыў на Палессі, выву-чаў яго гісторыю, побыт i культуру насель-ніцтва. Свае асабістыя ўражанні i назіранні выклаў у 17 нарысах, апублікаваных у газе-це «Русский мир» (1875). У артыкулах ак-рэсліваў межы беларуска-ўкраінскага Па-лесся: паўн. — ад Брэста міма Кобрына, Слоніма i Слуцка да вярхоўяў Бярэзіны, Студзёнкі i Друці; паўд. — паблізу Улада-ва, Ковеля, Клевані да Радамышля i далей па Дняпры да ўпадзення ў яго р. Цецераў. У нарысах захапляўся прыродай Палесся, называў яго першабытным краем. Пры апі-санні побыту i культуры беларусаў адзначаў захаванне перажыткаў язычніцтва, якія яшчэ мала закрануты хрысціянствам. Апіс-ваў календарныя святы i абрады беларусаў-палешукоў: Каляды, запусты, Купалле, ру

сальныя абрады; з пазіцый праваслаўя тлу-мачыў адсталасць i нізкі культурны ўзро-вень народа. Ярка i каларытна перадаў ста-раж. легенды, вераванні, знахарства, заба-боны. Прывёў каштоўныя звесткі пра спо-сабы рыбалоўства ў розныя поры года, пра помнік архітэктуры — Кімбараўскі кляш-тар. 12—17-ы нарысы прысвяціў пераваж-на каталіцкай экспансіі на беларускім Па-лесс!, апісаў жахлівую дзейнасць езуіцкага ордэна, антыезуіцкія паўстанні ў Мазыры (1581) i Янаве (1657). Яго асобныя нарысы былі перадрукаваны часопісам «Нива».

Те.: Полесские свята: Из очерков Полесья //Там жа. 1880. № 29, 30; Полесские будни // Там
жа. 1881. № 2; Полесская поганьшина // Там жа. № 27. В. К. Бондарчук.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: