Падчашынскі

Карл Іванавіч (7.11.1790—7.4.1860)

Архітэктар, педагог. Нарадзіўся ў в. Жыр-муны Гродзенскага ваяводства (цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Вучыў-ся ў Віленскім універсітэце, потым у Ака-дэміі мастацтваў у Пецярбургу. У 1817—19 працягваў вучобу ў Парыжы. У 1819—31 узначальваў кафедру архітэктуры Віленска-га універсітэта, прафесар. Працаваў на Бе­ларуси у Літве i Польшчы. Паводле яго праектаў пабудаваны сядзібныя палацы ў в. Жылічы (1825) Магілёўскай вобл., у в. Яшуны (цяпер Літва; 1824—28), у Тускулё-нісе (цяпер у межах Вільнюса, 1825); кас-цёл евангелічных рэфарматаў у Вільні (1830—35), гімназіі ў Слуцку (Мінская вобл.) i Камянец-Падольску (Хмяльніцкая вобл., 1829). Супрацоўнічаў з В.Стасавым пры будаўніцтве ў Пецярбургу палаца гене-рал-губернатара (1825—32). Рэканструяваў

у Вільні інтэр'еры залаў бібліятэкі i прафе-сарскай чытальнай залы Віленскага універ-сітэта, капліцу кафедральнага сабора. Па-будовы П. адметныя элементамі позняга класіцызму. Аўтар падручніка «Асновы ар-хітэктуры для акадэмічнай моладзі» (т. 1 — 3. 1828—57), публікацый i артыкулаў па праектаванні i архітэктуры.

ПАКРОЎСКІ

Фёдар Васілевіч (1855—13.8.1903)

Педагог, археолаг. Нарадзіўся ў в. Пад-польскае Кастрамской вобл. Скончыўшы Пецярбургскую духоўную акадэмію (1879), працаваў выкладчыкам Мінскага (1879), потым Віленскага духоўных вучылішчаў (з 1880). У 1884—1902 —хавальнік Віленска-га музея старажытнасцей, склаў яго фонда-апісанне. Праводзіў археалагічныя даследа-ванні на тэрыторыі Беларусі, Літвы i Кас­трамской губ. Склаў археалагічныя карты Гродзенскай, Віленскай i Ковенскай губ. 3 1893 член-карэспандэнт археалагічнага та-варыства. Прымаў удзел у падрыхтоўцы i правядзенні 9-га археалагічнага з'езда ў Вільні (1893), на якім выступіў з паведам-леннем «Курганы на мяжы сучаснай Літвы i Беларусі» (надрукавана ў «Працах дзевя-тага археалагічнага з'езда ў Вільні, 1893». Т. 1, 1895) i дакладам пра археалагічную экспедыцыю ў наваколлі Радашковіч. Аў-тар працы «Да даследавання басейна Віліі ў археалагічных адносінах» (М., 1899).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: