Радзівіл

Удальрык (Ульрык) Крыштоф (28.1.1712—21.7.1770)

Пісьменнік. Нарадзіўся на Навагрудчы-не. Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў. Займаў пасады ваяводы навагрудскага, з 1734 канюшага, з 1762 пісара Вялікага княства Літоўскага, мінскага старосты. Значную частку жыцця правёў у сваіх ва-лынскіх уладаннях. Сучаснікі характарыза-валі яго як дзівака і фантазёра, здольнага, вельмі начытанага, але схільнага да аванту-рызму. Горача абараняў права «ліберум ве-та», рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку. Добра валодаў пяром i пакінуў пасля сябе даволі значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг: «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (т. 1—5, 1752) i інш. Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П.Карнеля, Ж.Расіна. Спрабаваў увесці ў спектаклях прыдворных тэатраў беларускую мову. Частка яго твораў засталася ў рукапісах.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: