Гэты край наш найдзiвосны

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Клас

Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.

Мэты:

· замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў;

· граматычна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў;

· правільна ўжываць прыметнікі у мове;

· ствараць умовы для развіцця навыкаў узаемакантролю і самакантролю;

· развіваць мову вучняў;

· выхоўваць любоў да роднага краю.

Абсталяванне: карта Беларусі, малюнак бусла, падручнік.

Ход урока

Арганiзацыйны момант

Весела гучыць званок,

Яго голас нам знаёмы,

Запрашае на ỳрок

Беларускай мовы!

Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi i актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка.

Тэма урока

Паслухайце як Пiмен Панчанка прыгожа сказаỳ пра нашу беларускую мову

Цi плачу я, цi я пяю,

Цi размаỳляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

-Якое параỳнанне ỳжывае аỳтар у гэтым чатырохрадкоỳi?

(Мова параỳноỳваецца з песняй)

- Сапраỳды, наша мова – гэта песня. А каб спець песню трэба добра ведаць яе

словы. Так i з мовай. Каб добра ёю валодаць, спачатку трэба яе вывучыць. I

сённяшнi наш урок накiраваны на ужыванне прыметнікаў умове.

- Будзем практыкаваць уменнi ỳ вызначэннi род прыметнікаў.

- Як вы лiчыце, для чаго нам гэта патрэбна?

- Уявіце, што стала б з мовай, каб прыметнікі на нейкі момант зніклі з ужывання?

Выказванні вучняў

3. Актуалізацыя ведаў. Тэст “Так – не”.

1. Прыметнікі адказваюць на пытанні хто? што?

2. Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3. У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4. Прыметнікі ў адзіночным і множным ліках змяняюцца па родах.

5. У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ая, -яя

6. У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ы, -і.

7. У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на пытанні якая? якое?

Узаемаправерка. (На дошцы адкрываюцца правільныя адказы.)

- А зараз абмяняйцеся карткамі, паглядзіце на дошку і праверце свайго суседа па парце.

1.– Прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

2.+ Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3.+ У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4.– Прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах.

5.– У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі — ае, -яе.

6.+ У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -і, -ы.

7.– У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на патанне якая?

Арфаграфiчная хвiлiнка

- звярнiце ỳвагу на тэкст

- прачытайце вочкамi

- прачытайце шэптам

- прачытайце ỳслых

Усе ведаюць на свеце

Наш руплiвы край здавён.

Тут на сонечных п. летках

Спеюць ж. та, бул. ба, лён…

Тут сыны ляту. ь у космас,-

Песнi матчыны пяюць…

Гэты край наш найдзiвосны,

Беларуссю ỳсе завуць.

-Гэта тэкст вершаваны цi празаiчны?

- растлумачце напiсанне арфаграм

- знайдзiце прыметнiкi.

- Малайцы!


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: