Вопрос 19:царква и рэлигия на бел землях. Архитэктура. Мастацтва. Микола Гусоуски и Францыск Скарына

Важнейшай часткай жыцця традыцыйнага грамадства з’яўлялася рэлігія. На працягу ўсяго перыяду свайго існавання ВКЛ была шматканфесійнай дзяржавай. На яе тэрыторыі існавала некалькі рэлігійных канфесій, якія ў розны час мелі розны прававы статус і ўплыў у грамадстве. Сярод канфесій, якія дзейнічалі ў ВКЛ, можна вылучыць:

1)хрысціянскія (каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм);

2)нехрысціянскія (іудаізм, іслам). Праваслаўная царква на бел. землях была прадстаўленна Полацкай і Тураўскай (з 1241 г. Пінскай) епархіямі, часткова Смаленскай і Ўладзіміра-Брэсцкай епархіямі. Яны ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі і падпарадкоўваліся Канстантынопальскаму патрыярху. У 1316 г. была створана Наваградска-Літоўская мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Яна складалася з Полацкай і Турава-Пінскай епархій. Патрыярхі не жадалі падзелу “рускай” царквы, таму рэдка прызначалі асобных для ВкЛ мітрапалітаў. У 1415 г. Вітаўт без згоды патрыярха загадаў выбраць мітрапаліта – ім быў абраны Грыгоры Цамблак. Галоўныя духоўныя пасады ў праваслаўных часта займалі выхадцы з мяшчанства і дробнай ці сярэдняй шляхты.

У той час каталіцтва пасля Крэўскай уніі 1385 г. стала дзяржаўнай рэлігіяй ВкЛ, хаця свабода веравызнання была пакінута. У 1387 г. была створана Віленская епархія, што першапачаткова складалася з 7 парафій – ніжэйшых адзінак царквы, прыходаў. Спачатку віленскі біскуп падпарадкоўваўся непасрэдна Папе Рымскаму, але з 1415 г. яго перападпарадкавалі прымасу польскай каталіцкай царквы – архіепіскапу гнезненскаму. Як і з праваслаўем, гэта стварыла падставы для ўмяшання палякаў у дзяржаўныя справы княства. Да канца XV ст. было заснавана яшчэ тры біскупствы – Кіеўскае, Луцкае і Жмудскае. Культурнае жыццё ў ВКЛ у 14 – 16 стст. знаходзілася пад пераважным уплывам рэлігіі. Кнігадрукаванне

У 14 – 16 стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры,дзяржаўная канцылярыя ў Вільні, канцылярыі буйных магнатаў. Заснавальнікам кнігадрукавання ў ВКЛ з’яўляецца Францыск Скарына У 1517-1519 гг. у Празе ён пераклаў і выдаў Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі на старабеларускай мове з істотнымі элементамі царкоўнаславянскай мовы. У 1522 г. Ф. Скарына пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ВКЛ друкарню, з якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.).

Да канца 16 ст. у ВКЛ дзейнічалі шматлікія друкарні канфесійныя: пратэстанцкія, праваслаўныя, каталіцкія, а таксама прыватныя, пазаканфесійныя.

Вельмі шырокую кнігавыдавецкую дзейнасць на тэрыторыі ВКЛ разгарнулі пратэстанты. У 1563 г. на грошы М. Радзівіла Чорнага ў Берасці была выдадзена Біблія. Першую пратэстанцкую кірылічную кнігу– “Катэхізіс” выдалі Сымон Будны і Лаўрэнцій Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні. Літаратура

У 14 – 16 стст. працягвалася распаўсюджанне рукапісных зборнікаў, якія ўключалі ў сябе багаслоўскую, богаслужэбную літаратуру, творы антычных, аўтараў. У эпоху Адраджэння да іх дабавіліся пераклады заходнееўрапейскіх свецкіх раманаў.

З 14 ст. у ВКЛ з’явілася летапісанне. Найбольш вядомыя яго помнікі – “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”

Галоўнымі яе праблемамі становяцца праблемы дзяржаўна-палітычнага ўладкавання, палітычнай і грамадзянскай свабоды, талеранцыі.

У др пал 16 ст. распаўсюджваецца панегірычная паэзія, якая праслаўляла гербы і гістарычныя дасягненні магнацкіх фамілій ВКЛ.

Архітэктура

Архітэктура ВКЛ у 14 – 16 стст. знаходзілася пад значным уплывам заходнееўрапейскай культурных стыляў і тэхналогій. Гэта, у першую чаргу, датычылася абарончых збудаванняў, асабістых рэзідэнцый магнатаў і культавых будынкаў пратэстантаў і католікаў. Абсалютная большасць жылля працягвала стварацца з дрэва ў мясцовых традыцыях.

Найбольш значнымі збудаваннямі эпохі, верагодна, зробленымі пад кіраўніцтвам нямецкіх майстроў, з’яўляюццазамкі 15 ст. у раманскім і гатычным стылі ў Вільні, Гародні, Троках, Крэве, Геранёнах, Лідзе, Новагародку.

Са змяненнем стыляў у будаўніцтве і ўвядзеннем новых прынцыпаў фартыфікацыі прыватныя замкі пачалі трансфармавацца ў палацава-замкавыя комплексы.Акрамя іх будаваліся палацы з кампактнай цэнтральна-восевай планіроўкай без унутранага двара (дом-крэпасць у Гайцюнішках, Ружанскі замак).

Выяўленчае мастацтва

Галоўную ролю працягвала адыгрываць культавае мастацтва. Іканапіс у 14–15 стст. развіваецца пераважна пад уплывам візантыйскіх узораў. У 16 ст. у іконапісе адчуваюцца рысы Адраджэння – з’яўляюцца элементы бытавога характару

Для 14 – 15 стст. характэрныпартрэты-іконы. На партрэтах эпохі Адраджэння пераважае больш аб’ёмнае прадстаўленне чалавека, з’яўляюцца элементы рэалізму, мастакі пачынаюць улічваць законы оптыкі, перспектывы і прапорцый З развіццём кнігадрукавання атрымала пашырэнне кніжная графіка. Рукапісныя кнігі аздабляліся мініяцюрамі, друкаваныя – гравюрамі. Заснавальнікам кніжнай гравюры ў ВКЛ стаў Францыск Скарына. З пашырэннем у ВКЛ каталіцызму звязана з’яўленне скульптуры. Самы ранні помнік драўлянай скульптуры, што захаваўся да нашага часу – “Распяцце” з в. Працягваюць развівацца традыцыі дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ераў (разьба па дрэве і кафельнае мастацтва).

У 14 - 16 стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся падчас ярмарак, на рынках; запрашалі лялечнікаў і да двароў магнатаў.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: