Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагоддзя ішло больш павольна, чым у папярэдні перыяд. Быў пабудаваны адрэзак Пецярбургска-Адэскай дарогі ад Віцебска да Жлобіна, лінія Балагое-Полацк-Маладзечна-Седлецк. Уводзілі ў эксплуатацыю другія калеі раней пабудаваных дарог. На 1913 г. па насычанасці чыгункай на 1000 км2 тэрыторыі Беларусь у 1,8 раза перавышала сярэдні паказчык па еўрапейскай часткі імперыі.
У развіцці гаспадаркі края чыгунка адыгрывала вялікую ролю. Дзякуючы ёй паскаралася распрацоўка і выкарыстанне прыродных багаццяў; спрыяльныя ўмовы для развіцця атрымлівала прамысловасць і сельская гаспадарка; пашыраўся прыток капіталу і сфера яго прымянення; вузлавыя станцыі хутка раслі і ператвараліся ў прамысловыя гарады.
Водны транспарт атрымаў другараднае значэнне з развіццём чыгунак, аднак меў спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця. Па насычанасці рачнымі шляхамі Беларусь у 3 разы перавышала паказчыкі па Еўрапейскай Расіі. Параходнае суднаходства існавала на ўсіх буйных рэках Беларусі. Дзеля бяспечнасці суднаходства праводзіліся мерапрыемствы па ачыстцы руслаў рэк. Вялікую ролю рэкі мелі для сплава леса.
|
|
Шашэйныя дарогі дзяржаўнага значэння злучалі прамысловыя і адміністрацыйныя цэнтры рэгіёну з іншымі рэгіенамі імперыі і замежнымі краінамі. Роля дорог узрасла з развіццём аўтамабільнага транспарту. Дзякуючы развітай транспартнай сетцы і спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу, Беларусь стала важным рэгіёнам, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі паміж сабой і з прамысловаразвітай Еўропай. Беларусь актыўна ўдзельнічала ў міжнародным гандлі.
Беларусь была не толькі пасрэднікам, але і сама вывозіла шэраг тавараў. Экспарт лёну склаў 1/6 ад агульнарасійскага, шмат экспартавалі леса і прадукцыі лесаапрацоўкі, прадукцыі сельскагаспадарчай прамысловасці: масла, хлеба, яек, сыра, жывой і забітай птушкі, садавіны. Вываз малочных прадуктаў за першыя 10 гадоў стагоддзя вырас на 1/5, мяса амаль у тры разы. Сельскагаспадарчыя машыны і прылады вытворчасці мясцовых прадпрыемстваў вывозіліся ва ўсходнім напрамку. На Беларусь увозілі: загатоўкі і сталь для перапрацоўкі на мясцовых заводах; сельскагаспадарчыя машыны з Захаду; пшаніцу.
Унутраны гандаль. Галоўнае месца ў ім заняў аптовы і рознічны гандаль, якім займаліся 220 буйных гандлёвых дамоў і акцыянерных таварыстваў (1913 г.). Дапаможную ролю мелі ярмаркі і базары. У 1913 г. налічвалася, 55.300 сярэдніх і дробных гандлёвых прадпрыемстваў – ларкоў, палатак, тракціраў, крам і г.д. Галоўным чынам яны былі прыватнакапіталістычнымі, толькі 1/5 належыла да дзяржаўна-капіталістычнага сектара.
|
|
Хоць рост рознічнага тавараабароту аперажаў агульнарасійскія тэмпы, на душу насельніцтва ён быў амаль у 2 разы меней. У горадзе тавараабарот быў у 18 разоў большы, чым на вёске, а 1/3 тавараабароту – гэта продаж алкагольных напоеў.
Значна паспрыяла развіццю гандлю грашовая рэформа
1895-1897 гг., якая ўвяла залаты монаметалізм і стабілізавала грашовую сістэму Расійскай імперыі. У абарачэнні былі ўведзены папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, залатыя, сярэбраныя і медныя манеты. Беларусь з’яўлялася рэгіёнам-донарам у выкананні джярбюджэту імперыі, тут збіралася на 1/3 дзяржаўных падаткаў больш, чым выдаткоўвалася на мясцовыя расходы. Так, за 1900-1913 гг. было сабрана 879 млн. руб., выдаткавана 588 млн. руб. Асноўнымі крыніцамі даходаў былі чыгунка, акцызы, пошліны, віна-водачная манаполія, у той час як прамысловасць, гандаль і грашовыя капіталы абкладаліся нязначнымі падаткам. Мясцовыя бюджэты папаўняліся за кошт абкладання нерухомай маёмасці.
У пачатку XX стагоддзя склалася шматступенчатая сістэма крэдытных устаноў. На чале яе стаялі губернскія аддзяленні Дзяржаўнага банка, якія абапіраючыся на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы абслугоўвалі буйны гандль і камерцыйныя банкі. На Беларусі дзейнічала каля 20 камерцыйных банкаў, як мясцовых, так і агульнарасійскіх, гэта – Руска-Азіяцкі, Азоўскі, Злучаны, Руска-Французскі, Віленскі камерцыйны банк. Капіталы яны ўкладвалі праз пасрэднікаў – прыватныя банкірскія канторы, што ўкладвалі атрыманыя ад банкаў сродкі (кароткатэрміновыя пазыкі) ў прамысловасць і гандаль. Так адбывалася зрошчванне банкаўскага капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва агентаў фінансавага капіталу. Такая сістэма выклікала развіццё яшчэ аднаго тыпа крэдытных устаноў – таварыстваў узаемнага крэдыту.
На працягу 1900-1913 гг. эканоміка Беларусі зрабіла значныя поспехі. Нацыянальны даход вырас удвая, дасягнуўшы 1 млрд руб. Капіталістычныя формы гаспадарання замацаваліся ў прамысловасці, аграрным сектары, будаўніцтве, гандлі, фінансавай і іншых сферах. Але Беларусь і ў 1913 г. працягвала заставацца ў Расійскай імперыі пераважна аграрным раёнам.