Вопрос 8. Полацкае и Тураускае княствы у 9-11 ст., их Узаемаадносины з Киевам и Ноугарадам

См. выше.

Вопрос9.Феадальная раздробленнасць. Месца и роля бел зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсияй и набегами ардынцау (к 12-п.13 ст.)

Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. у Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў.

У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям’і. З гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна – гросмайстра, ці вялікага магістра. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім – ордэн шпітальераў-янітаў,у канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Ордэн мечаносцаў наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці. Аднак ордэн працягваў палітыку захопаў. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла.

Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. У 1207 г. Вячка разам з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць націску крыжакоў і другі рускі горад-княства на Дзвіне – Герцыке. Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа. Землі рускіх гарадоў-княстваў Кукенойса і Герцыке былі далучаны да ордэна.

1210 г-ордэн і полацкі князь Уладзімір заключылі “вечны” мір.

У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але раптоўная смерць перашкодзіла яго ажыццяўленню.Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. вызначыўся полацкі воін Якау. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

Паспяховай барацьбе супраць ордэна перашкаджалі феадальныя міжусобіцы. Так, кукенойскі князь Вячка не ладзіў з полацкім Уладзімірам. Герцыкскі князь Усевалад ваяваў не толькі супраць немцаў, але і ў саюзе з Літвой “разбураў землі рускіх хрысціян”. Захоўвалі нейтралітэт князі Турава-Пінскай зямлі. Нават перад тварам грознай небяспекі не спынялі барацьбы паміж сабой полацкія князі. Аднак Полацк змог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перашкоды на шляху распаўсюджання нямецкай агрэсіі.

У 30 – 40-я гг. ХІІІ ст. татара-манголы абрынуліся на Русь. У 1223 г. на р. Калка(31 мая) сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. На Калцы Русь пацярпела паражэнне па прычыне сваёй раздробленасці. Але і ворагі, не маючы сіл, не рызыкнулі ісці на Кіеў і пайшлі на Усход. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Татара-манголы захапілі і фактычна знішчылі Кіеў. 1240 г. – год узяцця Кіева – лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.

Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не змагла аб’яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцым.

Разам з тым рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву – Залатую Арду. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай. Аднак некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія набегі на беларускія землі адбываліся з 1275-1338 гг., але падпарадкаваць іх сабе не здолелі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: