Інструктара Белкалгасцэнтру

Документ

У НАЦКАМІСІЮ ЦВК БССР.

Д а к л а д н а я з а п і с к а.

“Аб становішчы кітайскага калгасу “Маркавічы”.

Інструктара Белкалгасцэнтру

                                                     Б Э Р Г А К.І.

У 1928 годзе у вёскі Барановічы, Ніколаўскага сельсавету, Віцебскага раёну, у цэнтру былога маёнтка, пад кіраўніцтвам кітайца сябра КП(б), тав. Джан-ван-фуля організаваўся кітайскі нацыянальны калгас “Маркавічы”.

У пачатку у калгас запісалася 7 кітайскіх сем”яў, з іх 7 працаздольных мужчын, 3 жанчыны, з агульным ліком едакоў - 20.

Пад калгасам мелося зямлі усяго 17 га: пахаці - 2 га, лугоў - 5 га, садоў - 8 га і лесу 2 га. Так як пад калгасам зямлі было вельмі мала, а маладыя калгасьнікі мелі у себя добрых садаводаў і гароднікаў, на агульным сходзе калгасьнікаў парашылі організаваць садова-гароднічаскую арцель, галоўную увагу удзяляючы гароднічаству.

Ад сяброў калгасу сабралі 697 р. уступных і паявых узносаў, атрымалі 2065 рубл. крэдыту, купілі самы неабходны сельска-гаспадарчы інвэнтар і пачалі працу.

У самых цяжкіх умовах працы і клясавай барацьбы, вытрымліваючы тады шэраг нападкаў з боку кулакоў і падкулачнікаў, якія прыкладалі усе сілы, каб разваліць малады калгас, апашні скончыў першы гаспадарчы год здавальняючы і меў валавога прыбытку 3109 рубл.

У другі год існаваньня калгас паказаў яшчэ лепшых вынікаў і меў валавога прыбытку 6822 рубл., галоўным чынам ад гародаў (ад капусты -2579 р., ад агурцоў - 2137 р., і ад памідораў - 400 рубл.). Калгасьнікі расплаціліся з доўгамі, купілі неабходную цягавую сілу і малочную дробную жывелу (7 кароў, 6 коняў і 6 сьвіньняў) і па бальшавіцкі рыхтаваліся скарыстаць зімовы час для падрыхтоўцы да вясеньняга севу.

На 1/I-1930 г. калгас “Маркавічы” меў наступнае становішча: зямлі - 17 га, гаспадарак - 9, працаздольных: мужчын - 9, жанчын - 6 і усяго едакоў - 27.

Канёў - 6, кароў - 7, сьвіней - 6 і усяго інвэнтару на суму 5308 рубл. Акрамя гэтага, кожны працаздольны калгасьнік пры размеркаваньні ураджаю атрымаў - 200 руб. грашыма.

У пачатку калгас “Маркавічы” організаваўся па статуту сельска-гаспадарчай арцелі, а праз 2 гады свайго існаваньня фактычна перашоў на статут с/г камуны. Усе будынкі, дробная і рогатая жывела і коні былі абагульнены, мелося агульная сталоўка і усе, як працаздольныя, так і не працаздольныя сталаваліся у ёй на аднолькавых правах і толькі частка астатку ад валавога прыбытку разьмерковалося паміж працаздольнымі калгасьнікамі. Калгас меў чырвоны куток, радые і культасьветная праца велася на роднай мове, таксама канцэлярскія кнігі веліся на роднай мове.

У 1930 г. у час суцэльнай колектывізацыі кітайскі нацыянальны калгас быў ліквідаваны і арганізаван камбінат.

Пасьля атліву у час вясеньняй сяўбы інтэрнацыянальны калгас “Маркавічы” меў наступнае становішча: угодзьдзяў - 180 га, з іх пахаці - 80 га, сенажаці - 60 га, садоў у раскіданым відзе - 20 га, гародаў - 16 га і 4 га лесу. Калгас з садова-гароднічаскага быў рэарганізаван і зьменены з ухілам садова-гароднічаскім-малочным. У калгасе пасьля атліву засталося 21 гаспадарка і маемасць на суму 17369 рубл. <…>

ад кітайскага нацыянальнага калгасу было атрымана маёмасьці на суму 5308 рубл., ад уноў уступіўшых калгасьнікаў абагуленай маёмасьці на суму 2454 рубл. і ад раскулачаных кулацкіх гаспадарак перадана калгасу маёмасьці на суму 3607 рубл. і млын вадзяны, каштоўнасьцю – 6000 рубл.

Соцсклад калгасьнікаў здавальняючы, а таксама кіруючых ворганаў калгасу, што відаць з наступнай табліцы: 

Нацыянальны і сацыяльны склад калгасу “Маркавічы”

 

Нацыянальны

склад

Гас-

пада-

рак

Сац. склад сябр. арце-

лі

Еда-

коў

Сац. склад сяброў праўлень-

ня

раб. батр. бед. сер. раб. батр. бед. сер. канд.
Беларусаў 10 - 1 8 1 54 - - 1 - 1
Кітайцаў 10 4 - 6 - 28 1 - - - 1
Палякаў 1 - - 1 - 3 - - - - -
УСЯГО 21 4 1 15 1 85 1 - 1 - 2

 

УВАГА: Старшыня калгасу - кітаец-партыец.

Узаемаадносіны паміж калгасьнікамі-кітайцамі і беларусамі вельмі дрэнныя.

У час вясеньняга севу беларусы у сябе пасеялі бульбу, а кітайцаў пакінулі без бульбы. Пры разьмеркаваньні пром. тавараў беларусы атрымліваюць у першую чаргу, а частка застаецца кітайцам, таксама пры авансавым разьмеркаваньню ураджаю - беларусы атрымалі лепшую бульбу, а кітайцам далі заморожаную і ім прышлося хадзіць за бульбай 3 кіл. Пасьля адборкі ад 8 пудоў бульбы засталося толькі 5-6 пудоў добрай, астатнюю выкінулі для сьвіньняў. Пры пасылцы на працу нам. старшыні праўленьня – (беларус) пасылаў кітайцаў на больш цяжкую працу, ня гледзячы на тое, што яны гэту працу робіць не сумелі. У выніку дрэнных узаемаадносін з беларусамі, частка кітайцаў пакідаюць калгас і уходзяць у горад Віцебск на фабрыкі і заводы. Аб выходзе з калгасу падалі заяву 3 кітайскія сям’і і між іх маюцца калгасьнікі, якія працавалі у калгасе з часу організацыі калгасу (з 1928 году).

Ня гледзячы на тое, што у калгасе маецца шмат сенажаці, жывёлы у калгасе вельмі мала (магчыма трымаць каля 100 кароў і 20 коняў), што відаць з наступнай табліцы:

ЖЫВЁЛА:

Кароў

Быкоў

Маладн.

Канёў

Сьвіней

УВАГА:

раб. мол. даросл. молод.
15 2 2 13 2 5 4 8 кароў не абагулены

 

Каровы утрымліваюцца у вельмі дрэнных умовах. Абагуленыя і неабагуленыя знаходзяцца у адным памяшканьні і вядома, што неабагуленая утрымліваецца лепш, чым абагуленая жывёла. У кароўніку кармушак няма, падсьцілаюцца каровы гнілым сенам і стаяць па калена у гразі (саломы няма, малацьбой не займаюцца – малатарня сломана).

Калгас будаўніцтвам у гэтым годзе не займаўся, а пагэтаму нельга разьмясьціць кароў у лепшых памяшканьняў. Таксама вельмі кепска прыгляд за конямі. Ня гледзячы на тое, што у час уборкі у калгасе працавала неколькі брыгад з гораду Віцебску – уборачная кампанія правалена і зьгніла сена і 400-500 пудоў яблок і гародніны.

Працдысцыпліна у калгасе вельмі дрэннае, маецца шмат прагулоў з боку беларусоў. Ударніцтва і соцспаборніцтва зусім адсутнічае. У час уборкі калгасьнікі на калгасных конях езьдзілі у царкоў і займаліся п’янствам. На агульных сходах калгасьнікаў кітайцы моўчалі і баяліся паставіць пытаньне аб гэтых безабразіях. Крытыка і самакрытыка у калгасе адсутнічае, таксама і адсутнічае культурная і палітасьветная праца. Праца з беднатой не праводзіцца, таксама не склікаюцца сходы жанчын. Абгляд і рэвізія калгасу не рабіліся. Справаздача і прыкладнае разьмеркаваньне ураджаю ня зроблена.

Прыліў у калгасы неорганізаван. Узаемаадносіны з акаляючымі адзінаасобнікамі дрэннае, з боку раёных партыйных і савецкіх ворганаў, таксама з боку мясцовай парт. ячэйкі і с/савету ніякай дапамогі гэтаму калгасу ня была аказана і ён зараз знаходзіцца накануне развалу.

Кіруючыя ворганы калгасу, Праўленьне і рэўкамісія не сумелі організаваць працу і кіраваць такой гаспадаркай і сваячасова не ставілі рашуча пытаньня перад раёнымі установамі аб аказаньні хутчэйшай дапамогі.

(Прапановы прыкладаюцца).

Менск.

26/XII-1930 г.

І Н С Т Р У К Т А Р Б Е Л К А Л Г А С Ц Э Н Т Р У [Подпись] (Берг)

 

П Р А П А Н О В Ы:

У далейшым неабходна правесьці наступнае:

1. Прапанаваць Віцебскай Райкалгассэкцыі сумесна з нацкамісіяй пры РВК:

а) дасканальна высьветліць узаемаадносіны паміж кітайцаў і беларусоў у калгасе “Маркавічы” і прычыны ухода кітайцаў з калгасу і прыняць рашучыя захады супроць тых калгасьнікаў-беларусоў, якія займалісь ганеньнем на кітайцаў.

б) Прыняць усе захады па інтэрнацыянальнаму выхаваньню калгасьнікаў і ўзмацніць культурную і палітасьветную працу ў калгасе.

в) У самы хутчэйшы час зрабіць дасканальную рэвізію калгасу і ў час перавыбараў кіруючых органаў калгасу забясьпечыць іх клясава вытрыманымі таварышамі і ў далейшай працы аказаць ім дапамогу.

2. Прапанаваць Віцебскаму Райкоопсаюзу:

а) Забясьпечыць калгас “Марковічы” адпаведнымі крэдытамі для пабудовы скотнага двара і ўкамплектаваньня апошняга жывёлай.

б) Пры складаньні выборчых плянаў калгасу вызначыць рад канкрэтных мерапрыемств па спэцыялізацыі гаспадаркі ў напрамку садова-гароднага і забясьпечыць яго неабходнымі ўгнаеньнем і насеньнем.

3) Прапанаваць Віцебскаму РВК у хутчэйшы тэрмін землеўпарадкаваць калгас “Марковічы” і знішчыць па магчымасьці лік адзяленьняў.

4) Прапанаваць Віцебскай Райкалгассэкцыі: рашуча дамагацца ў палепшаньні бытавых умоў калгасьнікаў, забясьпечыць калгас неабходнымі будаўнічымі матар’яламі і сачыць, каб у 1931 годзе быў пабудован кароўнік і жыльлёвыя будынкі.

5) Лічыць неабходным, каб адна з фабрык альбо заводаў горада Віцебска шэфствовала над калгасам “Марковічы”, аб чым Віцебскай нацкамісіі паставіць пытаньне ў адпаведных органаў.

 

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: