Пыт.№ 5 ВКЛ у часы Вітаўта Кейстутавіча 1392 – 1430

. Вітаўт (1350 – 1430) гг - кіраўнік ВКЛ, пры якім княства дасягнула найвышэйшай магутнасці як з пункту гледжання ўнутранай цэнтралізацыі, так і з тэрытарыяльнага. ВКЛ мела ў гэты час найбольшую колькасць тэрыторый.

Пры Вітаўце ВКЛ стала адной з самых магутных краін у Еўропе. З княствам імкнуўся сябраваць германскі імператарскі дом, даражыў сяброўствам і папскі прастол.

Вітаўт быў сынам Кейстута і Беруты. Існуе легенда пра жаніцьбу Кейстута: едучы праз язычніцкае свяцілішча, Кейстут убачыў жанчыну, якая была вайдэлоткай - падданай язычніцкага жраца, крыва-крывейта. Асноўнай яе функцыяй было захаванне свяшчэннага агню – зніча, калі агонь патухаў, то забівалі ўсіх вайдэлотаў і вайдэлотак. Ім нельга было выходзіць замуж, але Кейстут выкраў Беруту. Яна і нарадзіла яму сына Вітаўта.

Вітаўт, заключыўшы саюз з крыжакамі змог вярнуць сабе бацькаў дамен (адваяваў Жмудзь, Коўна, Бярэсце, Гарадзенскія землі). У 1390 годзе праз тры гады пасля прыныцця прывілея Вітаўт адчуў, што ў грамадстве шмат незадаволеных палітыкай Ягайлы (ён станавіўся здраднікам). Яго дзеянні прывялі да значных незадавальненняў у грамадстве. Вітаўт.узначальваў незадаволенных.

У Вітаўта было 3 жонкі:

1. Марыя Лукомская

2. з 1376 г. Ганна Смаленская

3. з 1418 г. Ульяна Гальшанская

У 1392 годзе было заключана Востраўскае пагадненне. Вітаўт правёў шэраг мерапрыемстваў: заключыў дагавор з ордэнам у 1389 г., з Маскоўскім княствам у 1391 г.,які былі замацованы дынастычным шлюбам: дачка Вітаўта Софья выдадзена за Васіля І Дзмітравіча. У выніку заключэння пагаднення Вітаўт станавіўся пажыццёвым князем ВКЛ, а Ягайла захоўваў спадчынныя правы.

Вітаўт у ВКЛ стаў праводзіць самастойную палітыку. Гэта было станоўчым крокам у гісторыі ВКЛ. Праблема заключалася ў тым, што Вітаўт не мог перадаць прастол па спадчыне, палякі імкнуліся гэта замацаваць. Паступова з Востраўскага пагаднення феадалы ВКЛ часткова страцілі ўласныя паўнамоцтвы на ўладазамяшчэнне падчас смерці Вялікага князя. Вітаўт адчуў сябе паўнапраўным гаспадаром, доказам гэтага служыць пераўтварэнне ВКЛ у моцную цэнтралізаваную дзяржаву. Павыганяў удзельных князеў: Івана Скіргайлу з Полацка, Льва Свідрыгайлавіча з Віцебска, Фёдара Любартавіча з Валыні, Ф.Карыятавіча з Падолля, Уладзіміра Карыятавіча з Кіева, увеў інстытут намесніцтвы (намеснікі у краіне поўнасцю падпарадкоўваліся ўладзе).

Вітаўт жорстка расправіўся са сваімі сваякамі, якія аказвалі яму супраціўленне. Нарымунт Альгердавіч 1390 годзе вырашыў абааняць свае уладанні, у выніку быў схоплены, падвешаны за ногі і феадалы па загадзе Вітаўта стралялі па ім з лука

У 1395 годзе Вітаўт канчаткова прама падпарадкаваў ВКЛ Смаленск, у 1398 годзе аднавіў васальную залежнасць над Ноўгарадам.

Вітаўт правёў наступальную палітыку, якая прывяла да пашырэння тэрыторыі, аднак былі і паражэнні. Найбольш жорсткай была бітва на Ворскле ў 1399 годзе. Вітаўт дапамагаў Тахтамышу (бегламу хану Арды). Яны выступалі супраць хана Цімура Кутлуя і яго цемніка Эдыгея. Тахтамыш хацеў вярнуць прастол, а за дапамогу Вітаўта, ён абяцаў яму ярлык на вялікае княжэнне, што б дало магчымасць Вітаўту вырашыць спрэчныя пытанні кіраўніцтва русскімі землямі. Але бітва была праіграна, загінула 16 князёў княства. Цімур Кутлуй застаўся ханам, а Тахтамыш быў забіты. Потым Эдыгей змясціў Тімура Кутлуя і сам стаў ханам. Станоўчым было тое, што Польшча і ВКЛ змаглі на хвалі сяброўства аб’яднаць сілы супраць Тэўтонскага ордэна.

У 1410г. адбываецца Грундвальская бітва. Яна выйграна дзякуючы таленту Вітаўта і Ягайлы, мужнасці беларуска-літоўскіх і польскіх воінаў. Савецкая гістарыяграфія ў першую чаргу гаварыла пра Смаленскія палкі, пад чым падрузамеваўся значны уклад Маскоўскай дзяржавы у перамозе над крыжакамі. Але Смаленскія палкі падпарадкоўваліся ВКЛ.

У 1411г. быў заключаны Таруньскі мір, які замацаваў перамогу, галоўным вынікам бітвы было спыненне “тактыкі прасоўвання”. Аўтарытэт Вітаўта ў Еўропе ўзрос, Вітаўт пайшоў на падпісанне Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе, якая была падпісана ў эйфарыі святкавання з палякамі перамогі. Яна складалася з 3 частак, 3 грамат, якія былі падпісаны ў замку Гародле на Беластотчыне.

У першай грамаце ўстанаўлівалася гербавае брацтва 47 польскіх феадальных фамілій з 45 беларуска-літоўскімі, палякі дарылі ім свае гербы.

У другой грамаце 45 беларуска-літоўскіх фамілій іх прымала і дарыла свае.

Трэцяя часка – прывілей. Вітаўт і Ягайла абяцалі гэтым польскім і беларускім фаміліям у першую чаргу чэстваваць іх дзяржаўнымі прывілеямі, пасадамі, землямі. Пацвярджаліся ўмовы прывілея 1387г, абяцалася прызначэнне католікаў у першую чаргу на пасады. Яшчэ больш пачало распаўсюджвацца каталіцтва.

Вітаўт бачыў, што міжканфесіянальная сітуацыя не спрыяла ўстанаўленюю і развіццю дзяржавы. Рознасць насельніцтва была выбухова небяспечным рэчывам у гісторыі ВКЛ, такой яна з’яўляецца і да сённяшніх дзён.

Вітаўт у 1416 г. выдаў дакумент “Акружная граматы вялікага князя Вітаўта аб аддзяленні Кіеўскай мітраполіі ад Маскоўскай і пастанаўленні ў сан кіеўскага мітрапаліта Грыгорыя Цамбалка”. Вітаўт як Гедымін і Альгерд гэтым дакументам яшчэ раз падкрэсліў, што мітрапаліт “усея Русі” не мае дачынення да ВКЛ. Вітаўт разумеў, што праблему можна вырашыць (падзел на праваслаўных і католікаў, які прыводзіў да адсутнасці рэлігійна-палітычнай падтрымкі і ўмацаванню дзяржаўнасці), каб стварыць ідэалагічную апору сваей уладзе. У монаканфесійных краінах дзяржаўная ўлада апіралася на падтрымку сваёй уласнай царквы: праваслаўе – ідэалагічная апора маскоўскай палітыкі, а каталіцызм – Польскай дзяржавы. У ВКЛ такой апоры не было, яна была рэлігійна дэзарыентавана. Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі быў патрыётам ВКЛ, але не зразумеў, што праваслаўе не з’яўляецца ідэалагічнай апорай ВКЛ, а – Маскоўскай дзяржавы. Вітаўт разумеў, што можна стварыць такую апору – уніяцкую царкву. і зусім не важна каму яна будзе падпарадкоўвацца – важна стварыць апору.

У 1414 г. пачынаецца Канстанцкі сабор у гарадку Канстанц, куды прыехаў антыпапа, германскі імператар, інш. кіраўнікі краін Заходней Еўропы. Вітаўт паслаў сваіх прадстаўнікоў (ездзілі перыядычна: 1415 пад кіраўніцтвам падольскага старасты Гедыгольда, 1417 – дэлегацыя ўзначаленая “герцагам пазлам з Сапраўднай Русі, 1418 – на чале з Грыгорыя Цамбалкам). ВКЛ выказалася за унію, але яна не была падпісана. Еўропу не цікавіла праблема уніі. Папскі прастол быў у цяжкім становішчы (перыяд заняпаду папства). У 1415 г. дэлегаты з ВКЛ і староста Гедыгольд прапанавалі перанесці Тэўтонскі ордэн бліжэй да Турцыі. У 1416 г. ішлі спрэчкі за Жмудзь. У 1418 г. прапанавалі, каб праз дакументы была падпісана ўлада над Малдовай і Наўгародкам. Грыгорый Цамбалак прысягнуў Папе ад праваслаўнай царквы. Але Вітаўт не займаўся працай іерархаў.

Пасля сабора ў 1422 г. адбылася жаніцьба Ягайлы. 74-гадовы Ягайла ажаніўся на 17-гадовай Соф’і Гальшанскай. Ажаніў іх Вітаўт: калі Ягайла і Вітаўт ехалі са Смаленска, то заехалі да Андрэя Гальшанскага (Вязанскі), у якога было 3 дачкі. Ягайлу спадабалася малодшая - Софья, але Андрэй адказаў, што не гожа выдаваць малодшую, калі ёсць старэйшая, тым больш старэйшая сястра прыгажэйшая за Софью. Дзяўчына была сапраўды прыгожая, але мела вусы (Ягайла адказаў, што яна больш тэмпераментная, а ён у свае годы ўжо не вырашыць яе запатрабаванні). Хутка старэйшай найшлі жаніха. Шлюб Ягайлы з малодшай дачкой аформіўся ў Наваградскім касцёле, у замку Міндоўга. Галоўным вынікам шлюбу было тое, што Соф’я нарадзіла 2-х сыноў – наследнікаў прастола. Малодшым сынам быў Казімір Ягелончык. Нараджэнне сыноў замацавала яе становішча. Вітаўт быў жанаты на цётцы Соф’і -Ульяне Гальшанскай.

1427 г. – памёр Васіль І Дзмітрыевіч, муж Софьі Вітаўтаўны, і да ўлады прыйшоў у Маскаўскім княстве малалетні сын – Васіль ІІ. Соф’я (1371 – 1453) стала рэгентшай пры сыне. У 1427 г. ад імя Васіля ІІ падпісала пратэктарат ВКЛ над Маскоўскай дзяржавай. Атрымалася, што Маскоўская дзяржава знаходзілася ў складзе ВКЛ, але рэальнай улады не было.

У 1429 г. у Луцку (на Украіне) па ініцыятыве Вітаўта сабраўся кангрэс, прычына – аб’яднанне сіл Еўропы ў барацьбе з Турцыяй. Былі запрошаны: германскі імператар, маскоўскія князі і прадстаўнікі іншых еўрапейскіх краін. Еўропа і папства захацелі вырашыць уласныя праблемы. Германскі імператар звярнуўся да Вітаўта з прарановай, дапамагчы Германіі ў барацьбе з гусітскай Чэхіяй (з пратэстанцызмам). За гэта Папа павінен быў даць Вітаўту карону, як у 1254 г. Міндоўгу. Папа згадзіўся. Дагаварыліся ў 1430г. на такі ж з’езд у Вільні. Папскія легаты павязлі ў Вільню карону. Польскія феадалы зразумелі, што калі Вітаўт адзене карону ўсе дамоўленнасці на унію рухнуць. Яны затрымалі карону і Вітаўт, не дачакаўшыся, памёр. Карона так і не даехала да княства.

ВКЛ у часы Вітаўта была адной з буйнейшых дзяржаў у свеце. Яна вырашала еўрапейскія праблемы. На Крымскім узбярэжжы будаваліся замкі ВКЛ. Пры Вітаўце тэрыторыя дзяржавы была ад мора да мора. (Польскія феадалы пасля Люблінскай уніі вядуць барацьбу за дзяржаву “ад можа да можа”).

Найвышэйшая тэрытарыяльная магутнасць ВКЛ працягвалася з 1408 г. да 1494 г. 1408 г. - дата, калі войскі Вітаўта і яго зяця Васіля І стаялі на р. Угра і тады ж была ўстаноўлена граніца праз Мажайск і Вязьму.

Ермаловіч: гэта была граніца, якая адпавядала этнічным межам, дзе сутыкнуліся фіна-угры і індаеўрапейцы.

У 1427 г. – пратэктарат над Маскоўскім княствам; ВКЛ падпрадкавалася Разанская зямля на правах васалітэту.

Іван ІІІ вёў барацьбу за тэрыторыі. Вайна 1492 – 1494 гг. З боку Расійскай дзяржавы насіла захопніцкі характар: ВКЛ страціла Вярхоўскія княствы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: