Рэч у мастацкім творы

Рэчы, прычым самыя розныя, нават такія, якім часам няма ана­ла­гаў у рэ­альным жыцці, з’яўляюцца неад’емным кампанентам мас­тац­кага све­ту літаратурных твораў.

Літаратура пачала адлюстроўваць рэчы з самых першых кро­каў свай­го развіцця. Ужо ў ранніх паэтычных жанрах рэч паўстае як вель­мі важ­ны аб’ект мастацкага адлюстравання, які часам над­звы­чай шмат га­во­рыць як аб персанажах, так і аб акаляючай рэ­ча­іс­на­сці. Асабліва дак­лад­на, усе­бакова і з вялікай доляй паэтычнасці апіс­валіся рэчы ў творах лі­таратурна-фальклорнага характару (каз­ках, былінах, гераічных паэ­мах).

З пачаткам узрастання ў літаратуры цікавасці да бытавой канк­рэ­­ты­кі дзеля перадачы «мясцовага каларыту» (паэтыка раман­тыкаў) рэ­чыўны свет стала «прапісваецца» ў прыгожым пісьменстве. Ня­рэд­ка рэчы рас­па­вядаюць аб сваіх уладальніках-героях тое, што ці вель­мі цяжка, ці нао­гул немагчыма перадаць без іх «пасрэдніцтва».

«Умоўна можна вылучыць важнейшыя функцыі рэчаў у лі­та­ра­туры, та­кія, як культуралагічная, характаралагічная, сюжэтна-кам­па­зі­цый­ная» [118].

Рэч можа выступаць у якасці знаку эпохі і асяроддзя, што ад­люст­роў­ваюцца ў творы. Менавіта ў гэтым праяўляецца яе куль­ту­ра­­лагічная фун­кцыя. Найбольш моцна культуралагічны аспект рэ­чыў­нага свету лі­та­ратурных твораў увасабляецца ў раманах-па­да­рож­жах і гістарычных ра­манах, дзе вельмі часта малююцца ма­ла­вя­до­мыя краіны са свое­асаб­лі­вым побытавым укладам насель­ніцтва, ар­хітэктурай і шэрагам іншых ат­ры­бутаў матэры­яльнага і духоўнага жыц­ця.

Характаралагічная функцыя рэчаў кажа сама за сябе: рэч ча­сам вель­мі шмат можа сказаць аб сваім гаспадару, таму што паміж імі існуе, як правіла, своеасаблівая «інтымная сувязь».

Вакол некаторых рэчаў, якія часам набываюць сімвалічны сэнс і звы­чайна выносяцца ў загаловак твора («Шчыгрынавая скура» А. Баль­за­ка, «Гранатавы бранзалет» А. Купрына і інш.) бу­ду­ец­ца сю­жэт. У да­дзе­ным выпадку можна весці гаворку аб сюжэтна-кам­­па­зі­цыйнай фун­к­цыі рэчы.

Валодаючы даволі шырокім дыяпазонам змястоўных функ­цый, «рэ­чы «ўваходзяць» у мастацкія тэксты па-рознаму. Часцей за ўсё яны эпі­за­дыч­ныя, прысутнічаюць у не надта шматлікіх эпізодах тэк­сту, нярэдка да­юцца мімаходзь, як бы паміж іншым. Але часам воб­разы рэчаў вы­лу­ча­юцца на авансцэну і становяцца цэнтральным звя­ном слоўнай тка­ні­ны» [119]. Акрамя таго, «рэчы могуць «падавацца» пісь­меннікамі альбо ў вы­гля­дзе нейкай «аб’ектыўнай» данасці, што ма­люецца бясстрасна (успом­нім пакой Абломава ў першых раз­дзе­лах рамана І.А. Ганчарова; апісанне крам у рамане Э. Заля «Дамскае шчас­це»), альбо як чыісьці ўражанні ад уба­чанага, якое не столькі ма­люецца, колькі перадаецца адзінкавымі штры­хамі, суб’ектыўна афар­баванымі. Першая манера ўспрымаецца як больш тра­ды­цый­ная, другая — як блізкая да сучаснага мастацтва» [120].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: