Тэкст лекцыі. 1. Тэхніка мовы ў моўным майстэрстве рэжысёра свята і выканаўца

1. Тэхніка мовы ў моўным майстэрстве рэжысёра свята і выканаўца.

Практыкамі святочных дзей на сучасным этапе ў галіне майстэрства тэхнікі мовы рэжысёра і выканаўца распрацоўваецца новае, пераасэнсоўваецца тое, што на працягу доўгага часу складалася і развівалася магутнымі дзеячамі мастацтва – дзеячамі, якія паклалі пачатак сапраўднаму, вобразнаму, непаўторнаму.

Працы К.С.Станіслаўскага, яго паслядоўнікаў дазваляюць нам сцвярджаць, што рэжысёру і выканаўцу неабходна “навучыцца майстэрству гаварыць – дзейнічаць словам”. [22,с.356]

Паслядоўнік сістэмы К.С.Станіслаўскага А.Д.Папоў заўважаў, што валодаць шырокай мовай, дапамагаючай акцёру весці псіхалагічную лінію думкі – амаль самая актуальная праблема тэхнічнага ўзбраення акцёра,

Нельга гаварыць аб прафесійным выхаванні рэжысёра свята і выканаўца, не звярнуўшы ніякай увагі на тэхніку маўлення. На жаль, у святочнай практыцы яшчэ захоўваецца тэндэнцыя ціхага, невыразнага, недынамічнага слова. Тэхніка набывае ролю неабавязковай, увогуле спрошчваецца прызначэнне тэхнікі мовы як у майстэрстве рэжысёра, так і ў майстэрстве выканаўцы.

Пад мовай разумеецца не толькі жаданне і ўменне гаварыць, але і вынік працэса гаворкі. Таму, каб слова аказала дакладнае ўздзеянне на гледача, выканаўцу і рэжысёру трэба не толькі ясна разумець думку, але і ўмець выразна перадаць яе слухачам.

Авалодаць тэхнікай выразнасці мовы, стаць пачутым,можна толькі пры штодзённым асваенні сукупнасці сродкаў і прыёмаў майстэрства мовы. Гэта сукупнасць сродкаў і прыёмаў, неабходных для здзяйснення майстэрства мовы і складае тэхніку мовы. Тэхніка “Techne” ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае: мастацтва, майстэрства.

2. Элементы знешняй тэхнікі

Асноўнымі элементамі знешняй тэхнікі моўнага дзеяння з’яўляюцца: дыханне, голас, дыкцыя, арфаэпія, логіка..


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: